Кiраўнiцтва ААН падтрымала падыходы Беларусi да распрацоўкi глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з
Кiраўнiцтва ААН падтрымала падыходы Беларусi да распрацоўкi глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмi
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Пастаянным прадстаўнiцтве Рэспублiкi Беларусь пры ААН, аб гэтым было заяўлена ў ходзе праведзеных у штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку сустрэч намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Наталлi Пяткевiч са старшынёй ГА ААН Мiгелем д’Эскота Брокманам i першым намеснiкам генеральнага сакратара ААН Аша-Роўз Мiгiра. На сустрэчах былi дэталёва абмеркаваны iнiцыятывы Беларусi па паляпшэннi каардынацыi глабальных намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмi i распрацоўцы адпаведнага плана дзеянняў арганiзацыi. Субяседнiкi намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь адзначылi своечасовасць беларускiх iнiцыятыў i падтрымалi намер Беларусi як iнiцыятара прыняцця новай рэзалюцыi ГА ААН аб барацьбе з гандлем людзьмi настойлiва дабiвацца шырокай згоды па тэксту рэзалюцыi i практычнага ўключэння ў рэалiзацыю гэтых iнiцыятыў прадстаўнiчага кола дзяржаў з усiх рэгiёнаў свету. Сустрэчы, праведзеныя Наталляй Пяткевiч у Нью-Йорку, сведчаць аб значным павелiчэннi колькасцi прыхiльнiкаў прапанаванага ў 2005 годзе Прэзiдэнтам Беларусi глабальнага бачання шляхоў i механiзмаў удасканалення i актывiзацыi барацьбы з сучаснымi формамi рабства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiцтва ААН падтрымала падыходы Беларусi да распрацоўкi глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Пастаянным прадстаўнiцтве Рэспублiкi Беларусь пры ААН, аб гэтым было заяўлена ў ходзе праведзеных у штаб-кватэры А
|
|