Мікалай Зайчанка: "Сёння няма экспертаў, якiя маглi б дакладна назваць працягласць фiнансавага
Мікалай Зайчанка: "Сёння няма экспертаў, якiя маглi б дакладна назваць працягласць фiнансавага крызiсу..."
У ключавых галiнах беларускай эканомiкi захоўваецца станоўчая дынамiка вытворчай i iнвестыцыйнай дзейнасцi, было падкрэслена на ўчарашнiм пасяджэннi Савета Мiнiстраў Беларусi. Падчас абмеркавання вынiкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за мiнулыя дзевяць месяцаў адзначана i тое, што па большасцi важнейшых паказчыкаў у параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам па-ранейшаму назiраецца тэндэнцыя паскарэння тэмпаў росту. У прыватнасцi, прырост ВУП у студзенi—вераснi склаў 10,7 працэнта дзякуючы высокiм тэмпам развiцця прамысловасцi рэспублiкi, а таксама значнаму ўзроўню спажывецкага i iнвестыцыйнага попыту. Інвестыцыi ў асноўны капiтал прыраслi на 23,2 працэнта. Разам з тым, паводле агучаных мiнiстрам эканомiкi Мiкалаем Зайчанкам звестак, у студзенi—жнiўнi не ўдалося выйсцi на прагнозныя параметры па абмежаваннi iмпарту тавараў i паслуг (154 працэнты пры прагнозе на 2008 год 112,5-113,5 працэнта). Сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi склала мiнус 2097,7 мiльёна долараў ЗША пры прагнозе на год у дыяпазоне мiнус 1400-1420 мiльёнаў долараў. Акрамя таго, у студзенi—вераснi не забяспечана дасягненне прагнозных параметраў па вытворчасцi прадукцыi сельскай гаспадаркi (106,9 працэнта пры прагнозе на год 107-108 працэнтаў). Падрабязна спынiўшыся на iнфляцыйным пытаннi, мiнiстр заўважыў, што, у адрозненне ад суседнiх краiн, цэны ў Беларусi раслi больш марудна. Так, за студзень—верасень iнфляцыя ў рэспублiцы склала 9,4 працэнта супраць 10,4 працэнта ў Расii i 16,1 працэнта ва Украiне. Ён адзначыў, што рост спажывецкiх цэнаў у нашай краiне абумоўлены, перш за ўсё, знешнiмi фактарамi: ростам цэнаў на сусветным рынку на энерганосьбiты, сыравiну i матэрыялы, харчаванне, якiя мы ўвозiм. Як вынiк, неабходна было прымаць рашэннi па павелiчэннi цэнаў i тарыфаў на ўнутраным рынку для скарачэння стратнасцi прадпрыемстваў, а таксама для папярэджання несанкцыянаванага вывазу з краiны прадуктаў харчавання. А таму закупачныя цэны на буйную рагатую жывёлу ў цэлым былi павышаны да 40 працэнтаў, на свiней — на 19—21 працэнт у залежнасцi ад катэгорый, на малако — у сярэднiм на 25,7 працэнта. З улiкам павышэння закупачных цэнаў паэтапна раслi i гранiчныя адпускныя цэны на сацыяльна-значныя тавары: ялавiчыну — на 15,4 працэнта, свiнiну — на 6,7-8,3, малако, кефiр, смятану, твораг — у сярэднiм на 11,5, хлеб i хлебабулачныя прадукты — на 11, муку пшанiчную для хлебапячэння — у сярэднiм на 21,7 працэнта. Паралельна Урадам былi зроблены i крокi для ўзмацнення кантролю за захаваннем вытворцамi заканадаўства аб цэнаўтварэннi. За восем з паловай месяцаў былi правераны 2,5 тысячы прадпрыемстваў, з якiх 1,4 тысячы дапусцiлi парушэннi заканадаўства аб цэнаўтварэннi. З улiкам прынятых мераў па стрымлiванні iнфляцыi, а таксама ўзгодненых рашэнняў аб новых павышэннях цэнаў у кастрычнiку—лiстападзе, Мiнэканомiкi лiчыць, што па вынiках года iнфляцыя ўтрымаецца ў межах 14 працэнтаў. Гаворачы пра фiнансавы крызiс, Мiкалай Зайчанка заўважыў, што з-за сваёй адкрытасцi Беларусь таксама сур’ёзна залежыць ад сiтуацыi на сусветных рынках, i таму знешнiя выклiкi i пагрозы — адчувальныя i для айчыннай эканомiкi. Ужо цяпер некаторыя замежныя партнёры, якiя з’яўляюцца спажыўцамi беларускай нафтахiмiчнай прадукцыi (напрыклад, тэхнiчнай i кардонных нiтак), з-за рэцэсii эканомiкi, скарачэння банкаўскага крэдытавання адмаўляюцца ад раней заяўленых кантрактаў i не купляюць яе. Акрамя таго, па гэтай жа прычыне пакупнiкi калiйных угнаенняў у Еўропе, Паўднёва-Усходняй Азii, Бразiлii ўжо сёлета ў лiпенi сталi адмаўляцца ад раней заяўленых аб’ёмаў закупкi. Працягваючы актуальную тэму, мiнiстр падкрэслiў, што "сёння няма экспертаў, якiя маглi б дакладна назваць глыбiню фiнансавага крызiсу, яго працягласць, аднак усе аднадушныя ў тым, што гэтая глабальная з’ява закране эканомiкi ўсiх краiн". Што датычыцца Беларусi, то каб мiнiмiзаваць наступствы фiнансавага крызiсу, у краiне прадугледжваецца прыняць сiстэму адпаведных мераў. На думку Мiкалая Зайчанкi, каб не дапусцiць знiжэння тэмпаў росту эканомiкi, нам неабходна ўзаемадзеянне з замежнымi iнвестарамi, якiя зацiкаўлены ва ўкладаннi капiталаў у айчынную эканомiку. Як лiчыць мiнiстр, органам дзяржкiравання для павышэння эфектыўнасцi знешнегандлёвай дзейнасцi неабходна пазбягаць усемагчымых рызык. Трэба будзе аптымiзаваць расходы бюджэтных i валютных сродкаў на закупку iмпартных тавараў, скарацiўшы iх да ўзроўню неадкладных патрэбаў. У той жа час ад знешнегандлёвых партнёраў неабходна дабiвацца максiмальных скiдак i адтэрмiноўкi плацяжоў па iмпарце. Прадметам асаблiвай увагi кожнага кiраўнiка павiнна стаць скарачэнне дэбiторскай запазычанасцi за прадукцыю, пастаўленую на экспарт. Узгадваючы банкаўскую сiстэму краiны, Мiкалай Зайчанка зазначыў, што Нацыянальнаму банку патрэбна аператыўна прыняць дадатковыя меры па забеспячэннi стабiльнасцi курса нацыянальнай валюты i грашовага абарачэння, па бесперабойным крэдытаваннi рэальнага сектара эканомiкi, па захаваннi золатавалютных рэзерваў. "У комплексе, — мяркуе мiнiстр, — гэта дазволiць кампенсаваць урон, якi магчымы ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу". Ацэньваючы прырост ВУП у студзенi—кастрычнiку гэтага года, мiнiстр сказаў, што ён будзе дастаткова высокiм — на ўзроўнi 110,6 працэнта. Чаканае знiжэнне на 0,1 працэнтнага пункта ў параўнаннi з вынiкамi 9 месяцаў ён звязвае з магчымым падзеннем рознiчнага таваразвароту. Канстатуючы той факт, што за студзень—верасень дасягнуты неблагiя вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця, мiнiстр заўважыў, што яны атрыманыя ў перыяд адносна спакойнага, дакрызiснага развiцця. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ключавых галiнах беларускай эканомiкi захоўваецца станоўчая дынамiка вытворчай i iнвестыцыйнай дзейнасцi, было падкрэслена на ўчарашнiм пасяджэннi С |
|