21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Акцябраты" Тамары Іванаўны

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Акцябраты" Тамары Іванаўны

"Акцябраты" — гэта апенькi, якiя з’явiлiся ў кастрычнiку, пасля першага марозiку, на прысядзiбным участку клiмаўчанкi Т. Галайдзiнай. Тамара Iванаўна вырасла ў вёсцы Аўтухоўка, вакол якой багатыя лясы. У дзяцiнстве, як гаворыць яна, збор грыбоў быў галоўным i любiмым заняткам дзятвы. I ўжо жывучы ў горадзе (а тут яна больш як сорак гадоў), не раз ездзiла з мужам i дзецьмi па дары лесу ў добра знаёмыя месцы. Апошнiя тры гады па апенькi хадзiць далёка не трэба: яны аблюбавалi кавалак зямлi, якi даўно не араўся i дзе растуць, галоўным чынам, пладовыя дрэўцы i маладыя парасткi слiвы. Цяпер тут сабраны вельмi багаты ўраджай — 14 кошыкаў! Грыбкi гаспадыня вырошчвала да "спелага ўзросту" тры днi. I што дзiўна: у лесе апенькi ў кастрычнiку не ўсiм бывалым грыбнiкам удавалася знайсцi. А каля жылля людзей — то тут, то там — знаходкi. Вось ужо сапраўды "перасяленне".

Валянцiна КВАРЦЮК. Фота аўтара.

 

Прыгранiчныя самагоншчыкi

Лясны масiў каля вёскi Павiцце Кобрынскага раёна часта згадваецца ў мiлiцэйскiх i памежных справаздачах. Побач — мяжа з Украiнай, i лясныя сцяжыны даўно аблюбавалi кантрабандысты. Але пакуль адны стараюцца незаконна перамясцiць тавары, iншыя, не парушаючы мкжаў суверэнных дзяржаў, цiха гоняць самагонку. Вось i нядаўна мiлiцыянеры знайшлi там невялiкi такi заводзiк з усёй апаратурай i 400 лiтрамi брагi. Паведамляецца, што мiнi-завод знiшчаны, гаспадар яго не ўстаноўлены.

 

Яна СВЕТАВА.

 

Начны "пацалунак". З хатай

Гэта адбылося ў Гомелi на вулiцы Барыкiна, калi па ёй у палавiне трэцяй гадзiны ночы iмчалася iншамарка. За рулём знаходзiўся 25-гадовы хлопец, якi "падарыў пацалункi" сваёй легкавушкi святлафору, дрэву, а затым i прыватнаму дому. Што стала з аўто, гаварыць не будзем. Уладальнiк жа машыны сур’ёзна не пацярпеў, а вось пасажыр апынуўся ў бальнiцы.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

Пiсталет як аргумент

Супрацоўнiкi ДАI ў Гродне аператыўна затрымалi мясцовага жыхара, якi падазраецца ў пагрозе забойствам. Увечары памiж зламыснiкам i вадзiцелем прыватнага транспартнага прадпрыемства ў двары дома па вулiцы Славiнскага ўзнiкла канфлiктная сiтуацыя. Вадзiцель грузавога "Мерседэса" вярнуўся з рэйса i збiраўся разгрузiць машыну. Калi яго аўтамабiль рухаўся заднiм ходам, на шляху ўзнiкла легкавая машына. Яна такiм жа чынам ехала насустрач. Абодва вадзiцелi былi вымушаны спынiць рух. Раптам вадзiцель легкавiка падышоў да "Мерседэса", стаў абурацца i выказваць пагрозы. Потым дастаў прадмет, падобны на пiсталет. Убачыўшы накiраваны на сябе "ствол", вадзiцель "Мерседэса" зразумеў, што далейшая размова можа скончыцца сумна. Ад’язджаючы ад месца iнцыдэнту, ён па мабiльным тэлефоне пазванiў у мiлiцыю па нумары 102 i паведамiў пра здарэнне. Першым на месца прыбыў нарад батальёна дарожна-патрульнай службы ДАI УУС аблвыканкама. Праваахоўнiкi праз дзяжурнага iнспектара даведалiся, каму належыць машына, на якой паехаў зламыснiк, i накiравалiся да месца яго жыхарства на вулiцу Пестрака. Чалавек, якi падазраецца ў злачынстве, быў затрыманы ў двары свайго дома.

Iван РЫБАК, намеснiк начальнiка УУС Гродзенскага аблвыканкама.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Акцябраты" — гэта апенькi, якiя з’явiлiся ў кастрычнiку, пасля першага марозiку, на прысядзiбным участку клiмаўчанкi Т. Галайдзiнай. Тамара
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика