21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няма сэнсу пераводзiць рублi ў iншую валюту

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Няма сэнсу пераводзiць рублi ў iншую валюту

З вядомым беларускiм эканамiстам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Л.Ф. Заiкам наш карэспандэнт гутарыць аб асаблiвасцях уплыву глабальнага фiнансавага крызiсу на наша жыццё.

— Леанiд Фёдаравiч, не ведаю як вам, а мне цяперашняя эканамiчная i фiнансавая сiтуацыя ў свеце i перспектывы развiцця глабальнага крызiсу, здаюцца ўсё больш заблытанымi. Асаблiва на фiнансавым рынку, дзе адбываецца нешта незразумелае: курс амерыканскага долара, якi многiя пачалi ўжо хаваць як асноўную сусветную валюту, нечакана вырас у адносiнах да iншых асноўных валют. А, здавалася, магутны еўра пакацiўся ўнiз. Толькi японская iена трохi падрасла. I гэта на фоне таго, што менавiта ў Злучаных Штатах грымнуў сумнавядомы iпатэчны крызiс, якi хутка набыў статус сусветнага. Чаму, што, адкуль?

— Адкажу так: крызiс як крызiс. Усё адбываецца згодна з вядомай французскай прымаўкай: на вайне як на вайне. Там нехта перамагае, а нехта прайграе, i часам вельмi моцна. Вось так i ў час цяперашняга сiстэмнага крызiсу адны страчваюць грошы, iншыя iх набываюць. I нiчога дзiўнага тут няма.

Сакрэт росту курса амерыканскай валюты просты: зараз у Злучаных Штатах рэзка ўзрос попыт на долары. Яны пазарэз патрэбныя ўсiм: ураду, банкам, транснацыянальным кампанiям, будаўнiчым i нафтавым фiрмам i г. д. А так як амерыканская эканомiка самая вялiкая ў свеце, то i адпаведна сумы запатрабаваны астранамiчныя: трыльёны долараў. Вось iх амерыканцы ў экстранным парадку i пераводзяць на радзiму, у прыватнасцi, з Еўропы, Расii. Мэта — збалансаваць уласны фiнансавы рынак. Iнакш кажучы, ўсё вызначаецца попытам амерыканцаў на ўласную валюту.

Iх дэвiз сёння: назад у Амерыку! Яны з гэтай нагоды зараз актыўна прадаюць акцыi замежных кампанiй i банкаў, каб наталiць дэфiцыт грошай i такiм чынам мiнiмiзаваць наступствы народжанага ў Злучаных Штатах крызiсу. Вядомыя эканамiсты i аналiтыкi звязваюць рост амерыканскага долара з падзеннем цэнаў на нафту з-за таго, што ў ЗША знiзiлася патрэба ў энерганосьбiтах. Я згодны з гэтым. Бо эканамiчная сiтуацыя ў свеце па-ранейшаму галоўным чынам залежыць ад таго, як iдуць справы ў ЗША.

— У многiх нашых суграмадзян, якiя часова працуюць у краiнах блiзкага замежжа, з-за таго, што там патаннелi нацыянальныя валюты (напрыклад, ва Украiне, Лiтве), iх заробкi iстотна знiзiлiся. Яны таксама ў лiку тых, хто прайграў?

— Так. Вядома, шкада людзей. Беларусы, якiя працуюць у Польшчы, з-за абвалу злотага на рознiцы курсаў недалiчылiся вялiкiх сум у доларавым эквiваленце. Яны страцiлi, а нехта з пэўнай мiжнароднай фiнансавай карпарацыi прыдбаў гэтыя многiя тысячы долараў. Увогуле ў час крызiсаў часта ўзнiкаюць, дакладней, ствараюцца велiзарныя багаццi. Рознага роду дзялкi выкарыстоўваюць цяжкасцi iншых на сваю карысць. I нярэка паспяхова. Таму суграмадзянам, можа, час падумаць, цi заставацца працаваць за мяжой, калi выгада становiцца ўсё меншай.

— А цi варта чакаць чарговага падзення долара?

— А цi варта чакаць чарговага падзення долара?

— Такое, на мой погляд, можа здарыцца ў двух выпадках: калi амерыканцы пачнуць друкаваць свае грошы ў велiзарных аб’ёмах, то, зразумела, долар зноў патаннее. Па-другое, пасля стабiлiзацыi на фiнансавым рынку Злучаных Штатаў долар супакоiцца на пэўны перыяд. Потым пад уплывам знешнiх i ўнутраных фактараў можа курс долара знiзiцца. Але не хочацца далёка загадваць.

— Апошнiя два-тры гады многiя нашы суайчыннiкi лiчылi за лепшае трымаць свабодныя сродкi ў еўра. I трэба сказаць, пэўны час яны былi задаволеныя сабой, але гэтай восенню еўра скацiўся i людзi моцна страцiлi. Ёсць надзея на тое, што еўра зноў вернецца на былыя пазiцыi?

— Я моцна не разлiчваў бы на гэта. Пераважная большасць нашых суайчыннiкаў, на жаль, не спецыялiсты ў галiне фiнансавага рынку. Трымалi б грошы ў iене, юанi цi расiйскiм рублi, то засталiся б пры сваiх iнтарэсах цi нават выйгралi б. Але еўра напаткалi непрыемнасцi, у вынiку еўрапейцы, у тым лiку i нашы суграмадзяне, атрымалi сур’ёзны ўрок.

— Няўжо нельга было без яго абысцiся сусветнай фiнансавай сiстэме? Бо былi ж папярэднiя дамоўленасцi Еўрасаюза i Злучаных Штатаў аб прымальным для абодвух бакоў прыкладным курсе долара да еўра.

— Нармальныя i зручныя для ўсiх суадносiны долара i еўра 1:1,15, 1:1,20 былi ў многiм парушаныя па вiне амерыканцаў, якiя, каб павялiчыць знешнiя продажы сваёй прадукцыi i паслуг, на працягу трох-чатырох гадоў наўмысна працавалi на знiжэнне еўра. Яны свядома i мэтанакiравана рылi яму пад еўра. А заходнееўрапейцы былi ў стане эйфарыi ад сваёй валюты, раздувалi шчокi, маўляў, вось якая наша валюта трывалая i паспяховая. Што ў рэшце рэшт атрымалася, усiм вядома.

— У нас абвешчана фiнансавая амнiстыя на грошы, якiя будуць пакладзены ў банкi на дэпазiты. У якой валюце вы параiлi б рабiць гэтыя ўклады?

— Пры сённяшняй моцнай грашовай палiтыцы ў Беларусi я не бачу вялiкага сэнсу пераводзiць беларускiя рублi ў iншую валюту. Хоць лепш за ўсё свабодныя грошы захоўваць у кошыку валют. Скажам, у вас ёсць сума, эквiвалентная 10 тысячам амерыканскiх долараў. Дык вось, дзве з iх пакiньце ў беларускiх рублях, дзве ў доларах, дзве ў еўра, дзве ў iенах, дзве ў расiйскiх рублях. Мiж iншым, апошнiя — даволi перспектыўная валюта. I вось чаму. У Расiйскай Федэрацыi плату за энерганосьбiты будуць прымаць толькi ў расiйскiх рублях. Яны ў пэўным сэнсе стануць заменай, альтэрнатывай долара i еўра, што ў цэлым iстотна павысiць каштоўнасць расiйскага рубля.

— Наш рубель, здаецца, таксама адчувае сябе непахiсным у бурлiвым моры сусветных фiнансаў. Адкуль такая ўпэўненасць i моц?

— Нам у пэўным сэнсе пашанцавала ў тым, што Беларусь не спяшалася ўключыцца ў сусветную фiнансавую сiстэму. I сёння гэта станоўчы i спрыяльны фактар.

— Для каго крызiс не страшны?

— Для тых, у каго няма вялiкiх грошай.

— А калi нешта ёсць за душой?

— Тады ажыццявiце мару свайго жыцця: купiце новы камп’ютар, мэблю, дачу, машыну i г. д. Тым больш што па ўсiх прыкметах многiя тавары доўгатэрмiновага карыстання павiнны патаннець у 2009 годзе. Карыстайцеся выпадкам. Наступны год абяцае быць вельмi цiкавым i нялёгкiм. Вялiкая верагоднасць таго, што знiзiцца ўзровень спажывання насельнiцтва, людзi будуць больш ашчадна ставiцца да расходавання грошай.

— А цэны на бензiн у нас застануцца ранейшымi цi ўсё ж знiзяцца, як у Расii i iншых краiнах?

— Сапраўды, сiтуацыя з бензiнам у нас незразумелая. Паўсюдна кошт сырой нафты знiзiўся ўдвая, а цэны на палiва ў нас засталiся ранейшымi. Гэта супярэчыць нармальнай эканамiчнай логiцы. Вiдаць, магутны ўплыў айчыннага нафтавага лобi не дазваляе знiжацца цэнам на бензiн. Iншага тлумачэння я не бачу.

— Аб чым гаворыць вопыт папярэднiх фiнансавых крызiсаў?

— У першую чаргу аб тым, што не трэба апускаць рукi ў складаных абставiнах. Крызiсу як з’яве ўласцiвыя як разбурэнне, так i канструктыў. Паглядзiце, асноўныя амерыканскiя дарогi, якiмi захапляюцца ў свеце, былi пракладзеныя ў гады так званай Вялiкай дэпрэсii. А славутыя нямецкiя аўтатрасы таксама пабудаваныя ў крызiсныя гады.

Галоўная асаблiвасць цяперашняга крызiсу ў тым, што ён не чыста фiнансавы. Ён загадзя прадказваўся, яго нават чакалi. Завышаныя цэны (i моцна) на нафту i газ толькi наблiжалi яго. Але ў Злучаных Штатах i Еўропе чамусьцi думалi i спадзявалiся, што ўсё абыдзецца само сабой, неяк пройдзе, перагарыць, мiне. Не мiнула. Таму там палiтыкi i бiзнэсмены ў поўны голас загаварылi аб немiнучым скарачэннi працоўных месцаў, закрыццi асобных вытворчасцяў, непазбежным павелiчэннi беспрацоўя i, як вынiк, росце сацыяльнай напружанасцi.

— Нам падобнае пагражае?

— Не думаю, што ў такой ступенi, як амерыканцам i еўрапейцам. У нас захаваецца фiнансавая i эканамiчная стабiльнасць на блiжэйшую перспектыву.

— З пачаткам крызiсу нашы вядучыя банкi распачалi актыўнае паляванне на грошы насельнiцтва. Хутка павялiчылiся працэнтныя гадавыя стаўкi па дэпазiтах. Яшчэ нядаўна валюту бралi пад 6-8, а рублi пад 12-14 працэнтаў, а цяпер адпаведна пад 10-12 i 15-16 працэнтаў. А назвы дэпазiтам даюць выключна аптымiстычныя: "Прэстыж", "Аптымальны", "Унiверсальны", "Ашчадны" i г. д. Добры ход банкiраў?

— Дастойны адказ крызiсу. Меры своечасовыя i ў духу часу. У любым выпадку лепш грошы трымаць у банку, чым у панчосе. Хоць мышы не з’ядуць.

— Ваш прагноз тэрмiнаў крызiсу?

— Самае малое — паўтара-два гады. Звязана гэта не толькi з лiквiдацыяй наступстваў iпатэчнага крызiсу, колькi з важнымi зменамi i пературбацыямi ў сусветнай эканомiцы. Гэта вялiкая праца патрабуе часу. Магчыма, крызiс працягнецца i больш чым тры гады. Самi бачыце, якая цяпер вельмi няпэўная эканамiчная сiтуацыя ў свеце. Яна па-ранейшаму галоўным чынам залежыць ад падзей у ЗША i Еўропе, вядучых азiяцкiх краiнах.

Гутарыў Леанiд Лахманенка.

Теги: Курсы валют
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вядомым беларускiм эканамiстам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Л.Ф. Заiкам наш карэспандэнт гутарыць аб асаблiвасцях уплыву гл
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика