21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Павялічылiся працэнтныя стаўкi па рублёвых крэдытах

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Павялічылiся працэнтныя стаўкi па рублёвых крэдытах

Працэнтныя стаўкi па крэдытах у нацыянальнай валюце, выдадзеных беларускiмi банкамi фiзiчным асобам, за тры тыднi кастрычнiка павялiчылiся ў сярэднiм на 5—6 працэнтных пунктаў. Аб гэтым паведамiлi ў галоўным упраўленнi рэгулявання банкаўскiх аперацый Нацыянальнага банка Беларусi. Паводле звестак на 21 кастрычнiка, яны склалiся на ўзроўнi 19—20 працэнтаў гадавых. Стаўкi па крэдытах у замежнай валюце змянiлiся не так iстотна.

Пры гэтым у Нацбанку растлумачылi, што рэзкага знiжэння аб’ёмаў крэдытавання насельнiцтва па банкаўскай сiстэме пакуль што не назiраецца. Гэта звязана з тым, што адбываецца своеасаблiвае пераразмеркаванне ў сiстэме, гэта значыць адны банкi знiжаюць аб’ёмы крэдытавання або ўвогуле часова спыняюць выдаваць крэдыты, а iншыя наадварот павялiчваюць аб’ёмы прадастаўлення такой фiнансавай дапамогi грамадзянам. Спецыялiсты Нацбанка не выключаюць, што ў кароткатэрмiновай перспектыве (да канца года) павелiчэнне працэнтных ставак па крэдытах можа прадоўжыцца, але гэты рост будзе нязначны. Не чакаецца таксама i скарачэння аб’ёмаў крэдытавання насельнiцтва банкамi. Павелiчэнне ставак па крэдытах абумоўлена пэўным дэфiцытам рэсурсаў беларускiх банкаў, у тым лiку з-за скарачэння знешнiх пазык.

Для вырашэння гэтага пытання крэдытна-фiнансавыя ўстановы нашай краiны сталi павялiчваць стаўкi па дэпазiтах фiзiчных асобаў, таму што ў iснуючай сiтуацыi яны з’яўляюцца асноўнай крынiцай рэсурснай базы банкаў. Напрыклад, сёння з’явiлася больш прапаноў ад банкаў размясцiць сродкi на непрацяглы тэрмiн па высокiх стаўках. Напрыклад, у беларускiх рублях яны дасягаюць 15,5 працэнта гадавых, у доларах ЗША i еўра — 11 працэнтаў гадавых.

Акрамя таго, для падтрымання лiквiднасцi беларускiх банкаў Нацыянальны банк пры неабходнасцi будзе прадастаўляць беззалогавыя крэдыты тэрмiнам на 3 месяцы. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Праўлення Нацбанка ад 23 кастрычнiка 2008 года № 153. Працэнты за карыстанне крэдытам будуць спаганяцца ў памеры стаўкi па аднадзённаму разлiковаму крэдыту (авернайт), павялiчанай на тры працэнтныя пункты (20 працэнтаў гадавых).

У якасцi забеспячэння выканання абавязацельстваў у крэдытных дагаворах будзе прадугледжана няўстойка ў памеры 0,1 працэнта ад сумы асноўнага доўгу па крэдыту за кожны дзень пратэрмiноўкi плацяжу банкам.

Рашэнне аб прадастаўленнi такiх крэдытаў будзе прымацца Саветам дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь на падставе прапаноў Рабочай групы па курсавой палiтыцы i манетарных аперацыях Камiтэта па манетарнай палiтыцы пры ўдзеле начальнiка Галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду або асобы, якая яго замяшчае.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працэнтныя стаўкi па крэдытах у нацыянальнай валюце, выдадзеных беларускiмi банкамi фiзiчным асобам, за тры тыднi кастрычнiка павялiчылiся ў сярэднiм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика