Аляксандраўскі сквер будзе рэканструяваны
Аляксандраўскі сквер будзе рэканструяваны
Адзiн з самых старых сквераў горада, ля Купалаўскага тэатра, будзе рэканструяваны. Нагадаем, знакамiты фантан "Хлопчык з лебедзем" i сам Аляксандраўскi сквер з’явiлiся ў 1872 годзе. Цяпер сталiчныя архiтэктары хочуць вярнуць яму першапачатковае аблiчча. Як паведамiла карэспандэнту агенцтва "Мiнск—Навiны" намеснiк начальнiка ўпраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры Аксана Сматрэнка, праектная дакументацыя па рэканструкцыi сквера цяпер праходзiць узгадненне. Праект прадугледжвае добраўпарадкаванне сквера з прымяненнем больш якасных матэрыялаў. Так, усе бетонныя элементы ў скверы будуць заменены на гранiтныя, установяць новыя ў адпаведнасцi з гiстарычным аблiччам свяцiльнi. Акрамя таго, змяненнi закрануць i сам фантан. Яму вернуць элементы, якiя былi страчаны. На борцiку фантана з’явяцца жабы. Таксама будзе адноўлена агароджа сквера. Алена КУРЭЦ, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з самых старых сквераў горада, ля Купалаўскага тэатра, будзе рэканструяваны. Нагадаем, знакамiты фантан "Хлопчык з лебедзем" i сам Аля |
|