21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Раман Менцюк: "Я цалкам прызнаю сваю віну"

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раман Менцюк: "Я цалкам прызнаю сваю віну"

Учора пачалiся судовыя слуханнi па справе Рамана Мянцюка, вiноўнiка дарожна-транспартнага здарэння на трасе Мiнск — Мiкашэвiчы.

Нагадаю, што iнцыдэнт гэты адбыўся сёлета 2 сакавiка. П’яны i без правоў, Раман Мянцюк гнаў у мiнскiм накiрунку з хуткасцю 160 км/г . Каб затрымаць парушальнiка, супрацоўнiкi ДАІ спынiлi некалькi аўтамабiляў i перагарадзiлi iмi трасу. Той не спынiўся i пратаранiў "жывы шчыт". Пяць чалавек, у тым лiку i нявеста Р. Менцюка Вольга, атрымалi розныя траўмы.

Такiм чынам, Р. Мянцюк абвiнавачваецца за кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане i нанясенне ў вынiку ДТЗ па неасцярожнасцi цяжкiх цялесных пашкоджанняў А. Дзьякаву — знаёмаму Р. Менцюка — якi ехаў на пярэднiм сядзеннi побач з абвiнавачваным). Пацярпелы, калi даваў паказаннi, адмовiўся ад матэрыяльнай i маральнай кампенсацыi. "Не саджайце Рамана ў турму, я сам там не год сядзеў, ведаю, што гэта такое".

Падчас суда Р. Мянцюк сказаў, што нягледзячы на тое, што правоў не меў i не ведае, як выглядае знак, што ўказвае на наяўнасць населенага пункта, усё ж такi ўгаварыў Вольгу ўступiць яму месца за рулём. "Калi ўбачыў, што за намi гонiцца мiлiцыя — вырашыў уцякаць, не хацеў, каб з-за мяне ў Вольгi забралi правы. Тым больш што заставалася 10 дзён да нашага вяселля".

Вольга Мянцюк (вяселле ўсё ж такi адбылося 14 сакавiка) цяпер знаходзiцца на восьмым месяцы цяжарнасцi. Яна абвiнавачваецца за допуск да кiравання транспартным сродкам асобы, якая не мае права на кiраванне транспартнымi сродкамi i якая знаходзiлася ў стане алкагольнага ап’янення. Але гэта дзве розныя справы. Таму пакуль што Вольга давала паказаннi ў якасцi сведкi злачынства свайго мужа.

"Вось да чаго прывялi яго недарэчнае жаданне i мая слабасць, — сказала Вольга. — Я даверыла Раману свой лёс, а ён адным махам зламаў мне ўсё жыццё."

На пытанне суддзi, якую меру пакарання ён хацеў бы атрымаць, Раман сказаў, што хоча атрымаць тое, што заслужыў. "Я поўнасцю прызнаю сваю вiну, але хацеў бы папрасiць не арыштоўваць мяне, а дазволiць кампенсаваць усiм маральныя i матэрыяльныя страты на волi. Я не хачу, каб мая мацi-пенсiянерка плацiла за мяне грошы. Я буду працаваць колькi патрэбна".

Р. Мянцюк раней тройчы адбываў пакараннi за розныя злачынствы (быў асуджаны за крадзеж, за выкраданне аўтамабiля i хулiганства). 28-гадовы чалавек правёў да гэтага ў месцах пазбаўлення волi больш як 10 гадоў.

На судовым пасяджэннi была вынесена прапанова спагнаць з Р. Мянцюка 2 мiльёны 770 тысяч 90 рублёў за сродкi, затрачаныя на яго пошукi (пасля ўзбуджэння крымiнальных спраў сям’я Менцюкоў знiкла з Беларусi. I толькi 11 лiпеня яны былi арыштаваныя на тэрыторыi Расii.

"У Расiю мы з жонкай паехалi для таго, каб зарабiць грошы. Бо разумелi, што нам трэба будзе кампенсаваць маральныя i матэрыяльныя страты тых людзей, якiя па волi лёсу сталi "жывым шчытом"".

Зараз Р. Мянцюк узяты пад варту i чакае канчатковага рашэння суда.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора пачалiся судовыя слуханнi па справе Рамана Мянцюка, вiноўнiка дарожна-транспартнага здарэння на трасе Мiнск — Мiкашэвiчы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика