21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Месца для бамбiл, або Асаблiвасцi нацыянальных перавозак

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Месца для бамбiл, або Асаблiвасцi нацыянальных перавозак

Да ўвагі Мiнтранса!

  У выхадныя вырашыла наведаць бацькоў, адвезцi да iх сваю дачку — парадаваць старых. У пятнiцу тэлефаную на вакзал — на аўтобус Мiнск — Вiцебск ёсць 11 бiлетаў. Выдатна. Бягом у дзiцячы садок i на "Маскоўскi". У касе адказваюць: бiлеты прададзеныя. Прычым на ўсе рэйсы (якiх насамрэч кот наплакаў) да канца дня. Узгадваю, што на ўваходзе кожнага наведвальнiка вакзала сустракае кампанiя мужчын з прапановамi: Лепель, Полацк, Вiцебск. Ідзём да iх. Удакладняю кошт — па цане аказваецца на тысячу больш, чым на камерцыйны рэйс (маршрутку), якi прапануе аўтавакзал, плюс перасадка ў Лепелi. Нiчога не застаецца, як пагадзiцца. Ад нечага рабiць пытаю ў нашага вадзiцеля: "Доўга чакаць, пакуль вы збераце пасажыраў?" — "Усё робiцца хутка. Прысядзьце пакуль на лаўку". А на лаўках такiя ж як i я авантурысты — усё роўна з кiм, абы ехаць. I сапраўды, хвiлiн праз пятнаццаць схаваны на задворках ад лiшнiх вачэй мiкрааўтобус запаўняецца пасажырамi i мы адпраўляемся. Залiшне гаварыць, што выехаўшы на паўгадзiны пазней за маршрутны аўтобус, у Лепель мы прыбылi ўсё ж першымi — вадзiцель эканомiў свой i наш час.

Калi наш вадзiцель у Мiнску, спынiўшыся на святлафоры, выскачыў з машыны i пабег да багажнiка — па тэлефон, забыты ў куртцы, я яшчэ сумнявалася, але калi на трасе ён пачаў абгон перад носам сустрэчнай машыны, але ў апошнi момант усё ж перадумаў завяршаць манеўр, я зразумела: мы ў руках прафесiянала. Тэлефон, як высветлiлася падчас падарожжа, рэч першай неабходнасцi. Вадзiцель тэлефанаваў i ўдакладняў, у колькi адправiлася наступная за намi машына ў Лепель (высветлiлася, што праз пятнаццаць хвiлiн) i дзе знаходзiцца папярэдняя, паведамляў, што даiшнiкаў у iх звычайных месцах аблаў няма (таксама адзначаюць Дзень аўтамабiлiста), бранiраваў месцы ў такiх жа перавозчыкаў-нелегалаў тым, каму ехаць трэба было далей, чым у Лепель, а дакладней, у Полацк i Вiцебск, яму тэлефанавалi клiенты i цiкавiлiся, як можна даехаць, тэлефанавалi калегi i патрабавалi хутчэй падвозiць пасажыра, якому патрэбна ў Полацк... I так усю дарогу. I ўсiм стала зразумела: гэта цэлы клан, якi ў перавозках надоўга i ўсур’ёз.

...У нядзелю ўвечары тэлефаную сяброўцы, якая наведвала бацькоў у Салiгорску. Расказвае, што збiраецца вяртацца ў Мiнск. Чаму так позна, пытаю. Адказвае, што запiсалася толькi на 20.45. Што значыць запiсалася, не разумею я. Тлумачыць, што ездзiць толькi з прыватнай канторай (якая працуе легальна). Так атрымлiваецца танней — на дзяржаўны аўтобус кошт быў 17 тысяч, а тут 14. А калi прад’яўляеш картачку (яна выдаецца пастаянным клiентам, i там адзначаецца кожная паездка) усяго 12... Адчуйце рознiцу.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя вырашыла наведаць бацькоў, адвезцi да iх сваю дачку — парадаваць старых. У пятнiцу тэлефаную на вакзал — на аўтобус Мiнск — Вiцебск ёсць 11
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика