Украiна працягне пастаўляць зброю ў Грузiю
Украiна працягне пастаўляць зброю ў Грузiю
Вучоныя: разумныя дзеці часцей становяцца алкаголiкамi
Незвычайную залежнасць выявiлi вучоныя з шатландскага ўнiверсiтэта Глазга: разумныя дзецi, якiя набiраюць высокiя балы па тэсце ІQ, больш схiльныя да злоўжывання алкаголем у дарослым жыццi. Што дзiўна, асаблiва высокая рызыка сярод дзяўчынак. У вынiку даследавання, праведзенага з удзелам 8 тысяч чалавек, высветлiлася, што з павелiчэннем паказчыку IQ на 15 адзiнак рызыка злоўжывання алкаголем у мужчын узрастае ў 1,17 раза, а ў жанчын — у 1,38 раза. Прычыны такой залежнасцi вучоныя пакуль растлумачыць не могуць — верагодна, што яна хаваецца ў пачуццi нерэалiзаванасцi "разумнiкаў". Украiна працягне пастаўляць зброю ў ГрузiюУкраiна працягне экспартаваць зброю ў Грузiю адпаведна з падпiсанымi кантрактамi, заявiў у аўторак на брыфiнгу Сяргей Хiмчанка — кiраўнiк дэпартамента ўкраiнскага савета нацыянальнай бяспекi i абароны па пытаннях ваеннай бяспекi. Следчая камiсiя Вярхоўнай Рады, аднак, сцвярджае, што пастаўкi не спынялiся i пасля пачатку вайны ў Паўднёвай Асецii. Паводле слоў Хiмчанкi, асноўнае ўзбраенне, якое Украiна адпраўляе ў Грузiю, гэта тэхнiка савецкiх часоў, за выключэннем баявога модуля "Шквал". Кiраўнiк дэпартамента адзначыў, што аб’ём паставак зброi ў Грузiю ад агульнага аб’ёму экспарту ўкраiнскiх узбраенняў складае 7 працэнтаў. План замаху на Абаму спецслужбы ЗША лiчаць смешнымПрадстаўнiкi спецслужбаў ЗША працягваюць расследаванне змовы, накiраванай супраць кандыдата ў прэзiдэнты ад Дэмакратычнай партыi Барака Абамы. Як паведамляецца, 20-гадовы юнак i 18-гадовая дзяўчына нiбы планавалi расправiцца з палiтыкам, каб не дапусцiць яго ў Белы дом. Акрамя таго, неанацысты прызналiся ў планах утапiць у крывi адну са школ у штаце Тэнэсi, у якой вучацца афраамерыканцы. Што датычыцца замаху на Абаму, самi супрацоўнiкi спецслужбаў, якiя расследуюць справу, лiчаць гэтыя планы маладых людзей маларэалiстычнымi. Сiтуацыю пагаршаюць адкрыта смешныя паказаннi аднаго з затрыманых аб тым, што Абаму яны збiралiся расстраляць з вокнаў вялiкай чорнай машыны, пасля чаго забойцы планавалi апрануцца ў белыя смокiнгi i надзець белыя капелюшы. У той жа час пасля сумна вядомай бойнi ў школе Каламбайн, якая забрала жыццi 13 чалавек, i дзясяткаў iншых рэзанансных расстрэлаў школьнiкаў менавiта да гэтых планаў неанацыстаў прадстаўнiкi сiлавых структур ставяцца вельмi сур’ёзна. Як вынiкае з матэрыялаў следства, спачатку неанацысты планавалi абрабаваць краму па продажы агнястрэльнай зброi, а затым здзейснiць напад на школу. Фiнальным "акордам" павiнна было стаць забойства Барака Абамы. Паведамляецца, што скiнхэды збiралiся расстраляць 88 чалавек i абезгаловiць яшчэ 14.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украiна працягне экспартаваць зброю ў Грузiю адпаведна з падпiсанымi кантрактамi, заявiў у аўторак на брыфiнгу Сяргей Хiмчанка — кiраўнiк дэпартамента |
|