21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыватныя iнвестыцыi пойдуць на будаўнiцтва Беларускай АЭС

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыватныя iнвестыцыi пойдуць на будаўнiцтва Беларускай АЭС

Паводле папярэдняга заключэння дзяржаўнай камiсii, для будаўнiцтва Беларускай атамнай станцыi будзе выбрана Астравецкая пляцоўка. Пра гэта паведамiў журналiстам намеснiк мiнiстра энергетыкi дырэктар Дэпартамента па атамнай энергетыцы Мiхаiл Мiхадзюк.

Ён падкрэслiў, што перашкаджальных фактараў не мае нiводная з трох пляцовак. Комплексны аналiз вынiкаў даследавання вызначыў Астравецкую як найбольш перспектыўную, аднак работы яшчэ не завершаны, канчатковае рашэнне будзе прынята да канца года.

Дарэчы, вучоныя бачаць, прынамсi, чатыры асноўныя перавагi будаўнiцтва АЭС на тэрыторыi нашай краiны. Акрамя эканомii сродкаў на закупку газу, гэта таксама — знiжэнне затрат на вытворчасць электраэнергii, скарачэнне закупак прыроднага газу прыблiзна на 3,5 млрд кубаметраў у год, а таксама скарачэнне выкiдаў парнiковага газу на 12 млн т у год. Дарэчы, паводле некаторых разлiкаў, у 2020 годзе кошт прыроднага газу будзе у 12 разоў большы, чым кошт ядзернага палiва. І Беларуская АЭС будзе дапамагаць эканомiць краiне да 1 мiльярда долараў у год на закупках газу.

З увядзеннем новых магутнасцяў i пры наяўнасцi доўгатэрмiновых выгадных кантрактаў Беларусi трэба зрабiць упор на нарошчванне транзiтнага патэнцыялу i ўзмацненне мiжсiстэмных сувязяў. Спажыванне электрычнай i цеплавой энергii ў свеце расце адпаведна з ростам дабрабыту насельнiцтва. Беларусь знаходзiцца на скрыжаваннi еўрапейскiх транзiтных шляхоў, мае шырокiя сувязi па лiнiях электраперадач з суседнiмi краiнамi. "У сувязi з гэтым мы ставiм перад сабой задачу не толькi забяспечыць нашу народную гаспадарку i насельнiцтва цеплавой i электрычнай энергiяй, але i зарабiць для дзяржавы грошы на продажы электрычнай энергii за межы краiны. Так робяць многiя. Пры з’яўленнi лiшкаў электраэнергii мы будзем шукаць выгадныя рынкi яе збыту. Перспектыўным сёння бачыцца прыбалтыйскi рынак. Адтуль сёння паступаюць да нас прапановы аб продажы электраэнергii, якiя зараз беларускiм кiраўнiцтвам разглядаюцца", адзначыў намеснiк мiнiстра энергетыкi.

Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэдняга заключэння дзяржаўнай камiсii, для будаўнiцтва Беларускай атамнай станцыi будзе выбрана Астравецкая пляцоўка. Пра гэта паведамiў ж
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика