Беларускі "Байкер" "парве" залу?
Беларускі "Байкер" "парве" залу?
Прэм’ера
А дзе набыць квiткi на прэм’еру "Байкера"? Дачакалiся!.. Такое пытанне гучыць у дачыненнi да беларускага мюзiкла, прэм’ера якога адбудзецца 8 лiстапада ў Палацы Рэспублiкi. І няўжо нехта мог сумнявацца, што гэтая падзея застанецца па-за ўвагай публiкi? Тым больш што падрыхтоўчая праца была праведзена па правiлах брадвейскiх пастановак, але асаблiвую цiкавасць выклiкаюць напярэдаднi прэм’еры дзеючыя асобы i iх выканаўцы. Аўтар, кампазiтар Уладзiмiр Кандрусевiч: Мы сапраўды пайшлi па шляху брадвейскага вопыту, зрабiлi спачатку прадпрэм’ерны тур, паказвалi "Байкера" ў iншых гарадах, перш чым прадставiць яго ў сталiцы — адчулi, што публiка прымае мюзiкл. Такога роду праектаў у нас яшчэ не было. Хоць наш мюзiкл малабюджэтны, калi параўноўваць яго з брадвейскiмi цi расiйскiмi. Але выдаткi параўнальныя з тымi, якiя iдуць на пастаноўкi ў беларускiх тэатрах. Калi мы яго рабiлi, то кiравалiся не камерцыйнымi падыходамi: уся каманда працавала найперш з-за цiкавасцi i на энтузiязме. Для нас было важна выйсцi на новы ўзровень. Мы сапраўды пайшлi па шляху брадвейскага вопыту, зрабiлi спачатку прадпрэм’ерны тур, паказвалi "Байкера" ў iншых гарадах, перш чым прадставiць яго ў сталiцы — адчулi, што публiка прымае мюзiкл. Такога роду праектаў у нас яшчэ не было. Хоць наш мюзiкл малабюджэтны, калi параўноўваць яго з брадвейскiмi цi расiйскiмi. Але выдаткi параўнальныя з тымi, якiя iдуць на пастаноўкi ў беларускiх тэатрах. Калi мы яго рабiлi, то кiравалiся не камерцыйнымi падыходамi: уся каманда працавала найперш з-за цiкавасцi i на энтузiязме. Для нас было важна выйсцi на новы ўзровень.Iван Вабiшчэвiч, выканаўца галоўнай ролi Франка: Мы з-за сваёй сцiпласцi часта схiльныя прынiжаць тое, што ствараецца ў нашай краiне. Мы вырашылi даказаць, што ў Беларусi можа быць створаны творчы прадукт, якi варта глядзець, а лозунг "Купляйце беларускае! "насамрэч варта прымаць сур’ёзна. Трэба цiкавiцца найперш тым, што адбываецца ў тваёй краiне, прымаць i рэкламаваць свой айчынны прадукт. Але, на жаль, мы бачылi нашы афiшкi маленькага памеру побач... з вялiкiмi тварамi расiйскiх знакамiтасцяў. I нават нягледзячы на гэта мы адчуваем цiкавасць да таго, што стварылi, таму што часта чуем: як патрапiць на прэм’еру? Мы з-за сваёй сцiпласцi часта схiльныя прынiжаць тое, што ствараецца ў нашай краiне. Мы вырашылi даказаць, што ў Беларусi можа быць створаны творчы прадукт, якi варта глядзець, а лозунг "Купляйце беларускае! "насамрэч варта прымаць сур’ёзна. Трэба цiкавiцца найперш тым, што адбываецца ў тваёй краiне, прымаць i рэкламаваць свой айчынны прадукт. Але, на жаль, мы бачылi нашы афiшкi маленькага памеру побач... з вялiкiмi тварамi расiйскiх знакамiтасцяў. I нават нягледзячы на гэта мы адчуваем цiкавасць да таго, што стварылi, таму што часта чуем: як патрапiць на прэм’еру?Вера Палякова, выканаўца ролi Iрыны: Мая гераiня — гэта сапраўдны анёл. Вопыт пераўвасаблення ў Анёла ў мяне ўжо быў — у фiльме "На спiне ў чорнага ката". Уладзiмiр Кандрусевiч пiсаў да яго музыку. I прапанаваў мне стаць Анёлам у мюзiкле. Ведаеце, у Анёлаў настолькi асаблiвая праца, што iх так проста складана знайсцi... I я пагадзiлася. Працавала з вялiкiм задавальненнем: першы раз у жыццi мне далi сыграць сапраўдную станоўчую ролю. Я iграю чалавека чыстага, якi памiрае з-за кахання. Звычайна гераiнi, якiх я iграла, iмкнулiся дабiцца кахання, а тут дабiваюцца майго. Гэта прыемна. Мая гераiня — гэта сапраўдны анёл. Вопыт пераўвасаблення ў Анёла ў мяне ўжо быў — у фiльме "На спiне ў чорнага ката". Уладзiмiр Кандрусевiч пiсаў да яго музыку. I прапанаваў мне стаць Анёлам у мюзiкле. Ведаеце, у Анёлаў настолькi асаблiвая праца, што iх так проста складана знайсцi... I я пагадзiлася. Працавала з вялiкiм задавальненнем: першы раз у жыццi мне далi сыграць сапраўдную станоўчую ролю. Я iграю чалавека чыстага, якi памiрае з-за кахання. Звычайна гераiнi, якiх я iграла, iмкнулiся дабiцца кахання, а тут дабiваюцца майго. Гэта прыемна.Дарыя, iграе гаспадыню начнога клуба Элеанору: Мне выпала роля адмоўнай гераiнi, якая i завяла ўсю iнтрыгу. Праца над такой роляй вымагае пэўных душэўных страт. Таму што ўсе мы ў жыццi сябе лiчым добрымi людзьмi. А тут трэба думаць i пра характар, i адначасова спяваць. Давялося шмат што засвоiць падчас працы над мюзiклам, зразумець, што на сцэне мы ўсе — адна каманда i дапамагаем адзiн аднаму. Мне выпала роля адмоўнай гераiнi, якая i завяла ўсю iнтрыгу. Праца над такой роляй вымагае пэўных душэўных страт. Таму што ўсе мы ў жыццi сябе лiчым добрымi людзьмi. А тут трэба думаць i пра характар, i адначасова спяваць. Давялося шмат што засвоiць падчас працы над мюзiклам, зразумець, што на сцэне мы ўсе — адна каманда i дапамагаем адзiн аднаму.Алена Ланская, выканаўца ролi Джэнi: Улiвацца ў гэтую працу было складана, таму што ў многiх з нас не было акцёрскага вопыту. Спачатку ў мяне, напэўна, i не атрымлiвалася... Але рэжысёр Генадзь Давыдзька мне дапамог зразумець маю гераiню, якая толькi пачынае жыць i яе вельмi вабiць свет, у якi яна патрапiла. Улiвацца ў гэтую працу было складана, таму што ў многiх з нас не было акцёрскага вопыту. Спачатку ў мяне, напэўна, i не атрымлiвалася... Але рэжысёр Генадзь Давыдзька мне дапамог зразумець маю гераiню, якая толькi пачынае жыць i яе вельмi вабiць свет, у якi яна патрапiла.Iван Буслай, выканаўца ролi маладога кампазiтара Рамеа: Нас усiх, маладых спевакоў, каму выпала iграць ролi ў "Байкеры", вабiць магчымасць працы над нечым новым. I мы адчуваем вялiкую адказнасць за ролi, якiя давядзецца iграць, а не думаць толькi пра тое, як праспяваць свае партыi. Нас усiх, маладых спевакоў, каму выпала iграць ролi ў "Байкеры", вабiць магчымасць працы над нечым новым. I мы адчуваем вялiкую адказнасць за ролi, якiя давядзецца iграць, а не думаць толькi пра тое, як праспяваць свае партыi.Праспяваць "ужывую" — гэта таксама выпрабаванне, асаблiва ў вялiкай зале, няхай i з новымi мiкрафонамi. Але падчас выступлення ў Бабруйску, калi давялося спяваць "жывым голасам" у лiтаральным сэнсе, без мiкрафона, выканаўцы зразумелi: для iх нiчога немагчымага няма. Магчыма i тое, што перад прэм’ерай да Палаца Рэспублiкi з’едуцца сапраўдныя беларускiя байкеры. А на спектакль — госцi з Масквы. Прынамсi, запрашэннi адпраўленыя "хросным" беларускага артыста Дзядзькi Ванi на "Новай хвалi" рэжысёру Аляксандру Рэўзiну i Прымадонне... Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А дзе набыць квiткi на прэм’еру "Байкера"? Дачакалiся!.. Такое пытанне гучыць у дачыненнi да беларускага мюзiкла, прэм’ера якога адбудзецца |
|