Што ў вас добрага?
Што ў вас добрага?
Чаго чакаеш — тое і прыцягваецца!
Сцяпан Бамбiза, генеральны дырэктар ДПУ "Нацыянальны парк "Прыпяцкi": — Што добрага? Усё добра, i жыццё казачнае! (Смяецца). Працуем без аглядкi, усё больш нагружаемся справамi — але так i павiнна быць, каб не стаяць на месцы, а пастаянна чымсьцi займацца. Вёска наша, Ляскавiчы, цяпер актыўна будуецца, — значыць, людзям жыць весялей, больш упэўненасцi ў заўтрашнiм днi, жанчыны ў дэкрэт усё часцей iдуць — чаму б не радавацца? Жыццё вiруе! Марына Васiлеўская, спявачка, артыстка Белдзяржфiлармонii: — Можна сказаць, гэты званок раздаўся якраз у патрэбны час i ў патрэбным месцы! Бо я пераязджаю на новую кватэру, i зараз якраз хаджу па ёй з метрам у руках, вымяраю прастору, прыкiдваю, куды лепш паставiць мэблю... Я атрымала магчымасць пабудаваць жыллё, як стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi, i вось праз колькi гадоў — усё атрымалася! На дадзены момант гэта, напэўна, мая самая вялiкая радасць. Што датычыцца творчасцi — пацiху думаю над тым, як лепш зрабiць першы клiп. О, а яшчэ магу пахвалiцца тым, што пачала здымаць песнi — цяпер я, можна сказаць, вялiкi кампазiтар (Смяецца). Маю першую песню ўзялi на тэлебачанне, уключылi ў канцэрт СТБ пра здаровы лад жыцця, i, мяркуючы па водгуках, слухачам таксама спадабалася... Вячаслаў Яцэвiч, прадавец нехарчовых тавараў на рынку "Ждановiчы": — Жонка зусiм нядаўна патэлефанавала, сказала, што УЗI пацвердзiла — у нас будзе дзiця. Першае. Што можа быць большай радасцю? Я цяпер, здаецца, хоць увесь свет гатовы перавярнуць дагары нагамi! Некаторыя мае знаёмыя, праўда, вiншуюць з адценнем спачування — маўляў, цяжкая гэта справа, нарадзiць i гадаваць дзiця, асаблiва ва ўмовах цяперашняга крызiсу. А я не разумею такiх людзей. Лiчу, што трэба засяроджвацца не на цяжкасцях i перашкодах, а на тым добрым, што ў цябе будзе ў перспектыве. Чаго чакаеш — тое i прыцягваецца, я гэта даўно заўважыў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сцяпан Бамбiза, генеральны дырэктар ДПУ "Нацыянальны парк "Прыпяцкi": — Што добрага? Усё добра, i жыццё казачнае! (Смяецца). Працуем б |
|