21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кобрынскі строй: вiртуозны арнамент

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кобрынскі строй: вiртуозны арнамент

Вяртанне спрадвечнага

Сумесна з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя К. Крапiвы НАН Беларусi "Звязда" працягвае аповед пра традыцыйны беларускi строй. У мiнулыя разы мы расказалi пра адметнасцi Мотальскага строю (27.09), якi адрозiваецца далiкатнасцю аздаблення i архаiчнасцю арнамента. А таксама пра славутыя Бездзежскiя фартушкi (8.10), па якiх здалёк пазнавалi непераўзыдзеных у майстэрстве ткацтва бездзежскiх жанчын. Сённяшняя размова з мастацтвазнаўцай Марыяй ВIННIКАВАЙ — пра Кобрынскi строй.

Паласатасць i незвычайны галаўны ўбор

Сумесна з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя К. Крапiвы НАН Беларусi "Звязда" працягвае аповед пра традыцыйны беларускi строй. У мiнулыя разы мы расказалi пра адметнасцi Мотальскага строю (27.09), якi адрозiваецца далiкатнасцю аздаблення i архаiчнасцю арнамента. А таксама пра славутыя Бездзежскiя фартушкi (8.10), па якiх здалёк пазнавалi непераўзыдзеных у майстэрстве ткацтва бездзежскiх жанчын. Сённяшняя размова з мастацтвазнаўцай Марыяй ВIННIКАВАЙ — пра Кобрынскi строй.

Паласатасць i незвычайны галаўны ўбор

 

Сумесна з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя К. Крапiвы НАН Беларусi "Звязда" працягвае аповед пра традыцыйны беларускi строй. У мiнулыя разы мы расказалi пра адметнасцi Мотальскага строю (27.09), якi адрозiваецца далiкатнасцю аздаблення i архаiчнасцю арнамента. А таксама пра славутыя Бездзежскiя фартушкi (8.10), па якiх здалёк пазнавалi непераўзыдзеных у майстэрстве ткацтва бездзежскiх жанчын. Сённяшняя размова з мастацтвазнаўцай Марыяй ВIННIКАВАЙ — пра Кобрынскi строй.

Паласатасць i незвычайны галаўны ўбор

— Кобрынскi строй значна адрознiваецца ад Бездзежскага, хоць памiж гэтымi мясцiнамi менш за сто кiламетраў, — расказвае Марыя Вiннiкава. — Жанчыны тут на святочных сарочках пакрывалi арнаментам практычна ўвесь рукаў. Арнамент быў абавязкова геаметрычны i ўпiсваўся ў вузкiя палоскi. Наогул, для Кобрынскага строю ўласцiва паласатасць: i на фартухах, i на рукавах, i на андараках. Палоскi тут больш актыўныя, больш каляровыя i больш шырокiя, чым на той жа Iванаўшчыне альбо Драгiчыншчыне.

Андарак, як правiла, насiлi даволi доўгi, да пят. Яго ткалi з шарсцяных нiтак, як пакупных, так i дамапрадзеных. Асаблiвай папулярнасцю карысталiся крамныя нiткi — фабрычнага вырабу, больш якасныя i тонкiя. Верагодна, яны мелi нейкую фабрычную назву, якую ў народзе перафразавалi i атрымалася "жычка", а дзе — "улычка". З iх таксама ткалi паясы.

Летам жанчыны ў гэтым рэгiёне насiлi палатнянык — узорыстую, вытканую ў тэхнiцы чатырохнiтовага i бранага ткацтва, льняную спаднiцу. Пярэдняя ўстаўка палатняныка заўсёды адрознiвалася ад iншых полак i была больш сцiпла аздобленай — яна хавалася пад фартухом, арнамент якога пераклiкаўся з арнаментам сарочкi. Фартух мог мець дэкаратыўнае злучальнае шво, якое на Кобрыншчыне называюць "мярэжанне".

Увогуле, Кобрынскi строй вылучаецца завершанасцю формаў i вiртуознай распрацоўкай арнамента ўсяго касцюма.

— Што можна сказаць пра палатно?

— Яно тут даволi тонкае, i ў адрозненнi ад бездзежскага — вельмi шчыльнае. Але самае адметнае ў Кобрынскiм строi — жаночы галаўны ўбор. Яго ўтваралi з палотнiшча шырынёй у 63 сантыметры i даўжынёй больш за тры з паловай метры. Плат гэты ў розных вёсках Кобрыншчыны завiваўся па-рознаму. У экспазiцыi нашага музея ёсць касцюм, дзе дэманструецца спосаб завiвання плата, зафiксаваны ў вёсцы Руховiчы. Жанчыну, якая паказала нам гэты спосаб, звалi Агап’я Дзям’янаўна СУБОТКА, яна нарадзiлася ў 1913 годзе i яшчэ памятала, як жанчыны хадзiлi ў царкву з такiмi платамi на галаве.

Сакрэт кобрынскiх жанчын

— Нядзельная ранiца. Устаўшы на досвiтку — iнакш не паспець — жанчына малiлася, даглядала гаспадарку, распальвала печ i ставiла ў яе сняданак, будзiла i адзявала да ранiшняга набажэнства дзяцей... I сама апранала святочную сарочку, андарак, павязвала бездакорна бялюткi, расшыты чырвонымi палосамi фартух...

— I рабiла прычоску! Кобрынскiя жанчыны рабiлi яе па сваёй модзе. Валасы яны скручвалi на патылiцы ў абаранак. Пад гэты абаранак падтыкалi спецыяльную прыладу —падковападобную драўляную пласцiнку, абцягнутую палатном. Зверху адзявалi рэдкi сеткавы чапец, якi фiксаваў прычоску. Потым жанчына павязвала плат такiм чынам, што доўгi канец яго прыгожа звiсаў ззаду. Драўляная падкоўка служыла не толькi для вiзуальнага павелiчэння прычоскi, але i для таго, каб замацаваць на ёй з дапамогай шпiлькi канец плату, якi звiсаў, бо палатно было хоць i тонкае, але цяжкое.

Аздаблялiся платы вытканымi альбо вышытымi палоскамi на канцах, i яшчэ вельмi часта аздаблялася начэлле — тая частка плата, якая накладалася на лоб — на чало. I калi мы сустракаем такiя платы, то гэтая палоска дае падказку: як яго накладаць на галаву.

Гэта вельмi архаiчны галаўны ўбор. Я лiчу, што на Кобрыншчыне такi спосаб завiвання плата данёс да нас рысы сярэднявечча, а можа i старажытнасцi — жанчыны насiлi тады такiя ўборы. Можна лiчыць цудам, што гэта традыцыя захавалася да пачатку, а ў абраднасцi — да сярэдзiны XX стагоддзя.

Адзенне як пашпарт

— Аднойчы мы прыехалi ў вёску Балата Кобрынскага раёна з супрацоўнiкамi тэлебачання, каб зняць сюжэт для перадачы "Радавод", — узгадвае Марыя Вiннiкава. — Аўтар перадачы папрасiла жанчыну i мужчыну з гэтай вёскi апрануцца ў традыцыйныя строi, а мяне — завiць плат. Я не ведала, як завiваць плат па-балацюкоўску, спрабавала знайсцi каго-небудзь, хто дапамог бы мне. Але мне сказалi, што ўжо няма людзей, якiя ведаюць, як гэта рабiць. I я завiла плат так, як мяне навучылi ў вёсцы Руховiчы, якая знаходзiцца недалёка.

У царкве якраз iшло святочнае набажэнства — было Вадохрышча. Людзi там стаялi, апранутыя па-зiмоваму, i тут зайшлi апранутыя ў традыцыйныя строi мужчына i жанчына. Усе, вядома, звярнулi на iх увагу. Яны прайшлi ўперад, паставiлi свечкi, памалiлiся. Раптам адна бабуля з дальняга куточка кажа: "А плата не так завiлi".

I тады мы папрасiлi яе, i яна нам паказала, як па-балацюкоўску "завiвалi плата". Сапраўды — зусiм па-iншаму. Такiм чынам, спосаб завiвання плата — мясцовая адзнака, па якой здалёк беспамылкова можна было пазнаць, з якой вёскi жанчына. Ды i сам строй быў своеасаблiвым пашпартам. Па характары арнамента, па кампазiцыйным яго размяшчэннi, па спосабе нашэння можна было шмат даведацца пра чалавека. Гэта датычыцца не толькi Кобрыншчыны, але абсалютна ўсёй тэрыторыi Беларусi. Проста тут гэта яшчэ захавалася ў памяцi людзей.

Другi фартушок

— Дарэчы, на Кобрыншчыне жанчыны павязвалi не адзiн, а два фартушкi, — дадае Марыя Вiннiкава. — Прычым насiлi iх так, каб асноўны арнамент нiжняга фартуха быў бачны з-пад верхняга. Арнамент на фартухах адрознiваўся, але гарманiраваў памiж сабой. Ды i ўсе часткi касцюма былi ўпрыгожаны ў адным стылi. Нездарма ўвесь ансамбль называецца "строй".

Другi фартушок павязваўся не заўсёды, але абавязкова — у рытуальных выпадках. Напрыклад, калi падчас вяселля сваццi iшлi па маладую. Яны павязвалi другi фартушок, падтыкалi яго ў выглядзе кiшэнi i клалi туды розныя пачастункi: бохан хлеба ("каб i ў маладой гэтак жа, як хлеб з рошчыны вырас, жывоцiк увесь час падрастаў" — каб у доме было шмат дзяцей), сыр i iншыя.

Завiты плат у асаблiвых выпадках упрыгожвалi "павай" — паўлiнавым пяром, або веерам з пер’я. Цiкава, што паўлiнавыя пер’i да пачатку мiнулага стагоддзя не былi рэдкасцю ў Беларусi, бо паўлiнаў трымалi на панскiх маёнтках. Затое ў нашы часы, калi мы рыхтавалi выставу традыцыйнага адзення, то з вялiкай цяжкасцю знайшлi паўлiнавае пяро.

— Чым можна патлумачыць, што менавiта жаночае адзенне больш багата аздобленае, лепей захавалася i ўвогуле нясе больш iнфармацыi i пра сваiх уладальнiц, i пра свой час?

— Як вядома, арнамент у традыцыйным касцюме — гэта не проста элемент упрыгажэння. Ён выконваў важную засцерагальную функцыю. А жанчына выношвала ў сваiм улоннi дзiця. Таму яе касцюм больш складаны i па частках, i па аздабленнi. Усё ў iм было скiравана на тое, каб захаваць здароўе жанчыны, а значыць i здароўе роду. Асаблiвая ўвага надавалася святочнаму адзенню. Кожная гаспадыня iмкнулася мець як мага больш святочных сарочак. Па-першае, гэтым яна дэманстравала сваю працавiтасць i мастацкi густ, а сама адчувала сябе прыгожай i годнай. Па-другое, менавiта ў святочныя днi ў людных месцах трэба было засцерагацца суроку — вось арнаментаванае адзенне i ахоўвала дзяўчыну i жанчыну. А што датычыцца мужчын, то iх святочнае адзенне было прасцейшым i вышываных сарочак не было многа, таму i захавалася iх значна менш.

Пояс i свiтка

— Пояс i тут быў абавязковай часткай касцюма, — кажа Марыя Вiннiкава. — На Кобрыншчыне ён быў больш дэкаратыўным, чым на Драгiчыншчыне. Тут яго ўпрыгожвалi не проста рознакаляровымi палоскамi на чырвоным полi, але ўжо нескладаным геаметрычным арнаментам: шашачкамi, ромбiкамi i г.д, а таксама кутасамi. Арнамент сярэдняй часткi пояса мог быць вытканы сiнiмi або зялёнымi нiткамi, але ён абавязкова заключаўся ў беражкi, утвораныя нiткамi ахоўнага чырвонага колеру. Чырвоны колер — галоўны ва ўсiм аздабленнi Кобрынскага строю.

На свiтках — традыцыйным верхнiм адзеннi — пояс быў асноўным упрыгажэннем. Але ў кожнай мясцовасцi iм падпяразвалiся па-свойму. У экспазiцыi нашага музея можна ўбачыць, як гэта рабiлi ў вёсцы Лелiкава Кобрынскага раёна. Жанчыны там насiлi даволi шырокi пояс, i павязвалi яго як паверх андарака, так i паверх свiткi. Свiтка тут называлася "латуха", яна мела ўстаўныя клiны, якiя пашыралi сiлуэт у баках, з-за чаго свiткi мелi яшчэ назву "з вусамi". Яны падкрэслiвалi жаночыя формы. Клiны ўпрыгожвалi каляровымi шнурамi. Свiткi таксама аздаблялi вышыўкай шарсцянымi нiткамi i рознакаляровымi пампонамi — "квятамi". Кроiлiся традыцыйныя свiткi халатападобна — з запахам па касой. Бо крой быў рацыянальны, каб нiводны кусок тканiны не прапаў.

У 30-х гадах з’явiлiся зусiм iншыя свiткi, таксама з сукна хатняга вырабу, але пашыты яны ўжо былi майстрамi.

Бракараўскiя ружы i традыцыя

Яшчэ адзiн прыклад уплыву моды на традыцыйную культуру — так званыя "бракараўскiя ружачкi". Гэта вышыўка крыжыкам, распаўсюджанне якой абавязана парфумнай кампанii "Бракар i К". Парфумеры ў якасцi рэкламных дадаткаў да сваёй прадукцыi давалi ўзорнiкi для вышыўкi, i паступова ружачкi з’явiлiся на адзеннi па ўсёй Беларусi. Прыйшлi яны i на Кобрыншчыну. Бракараўскiя ружачкi, безумоўна, "умяшалiся" ў гармонiю строю i некалькi размылi традыцыi. Аднак калi да iх прыгледзецца, то можна заўважыць, што, нягледзячы на аднолькавыя ўзорнiкi, у розных мясцовасцях ружачкi атрымлiвалiся розныя. На Кобрыншчыне яны адрознiваюцца асаблiвай вытанчанасцю.

Дарэчы, строй як пэўны тып адзення распаўсюджваецца на большую тэрыторыю, чым адзiн раён. Вось Кобрынскi, пры ўсiх адрозненнях у асобна ўзятых вёсках, па агульным сваiм кампазiцыйна-арнаментальным рашэннi адносiцца не толькi да аднайменнага, але i да Жабiнкаўскага, i да паўночнай часткi Маларыцкага раёнаў, дзе яго насiлi ў такiх вёсках, як Паўлопаль, Дарапеевiчы. Зусiм iнакш адзявалiся жанчыны на поўднi Маларыцкага раёна.

— Але гэта ўжо тэма для асобнай размовы...

Размаўляла

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумесна з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя К. Крапiвы НАН Беларусi "Звязда" працягвае аповед пра традыцыйны беларуск
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика