21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дачка Аляксандра Патупы зрабіла казачную кар'еру

26.08.2009 13:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29 октября 2008 Калейдоскоп
Павал Касьцюкевіч, Наша Ніва Алена Патупа, дачка ганаровага старшыні саюза прадпрымальнікаў Аляксандра Патупы, намінаваная на прэстыжную міжнародную прэмію Stevie Awards у катэгорыі "Найлепшаму прадпрымальніку ў сфэры абслугоўваньня".

Прэмію Stevie Awards газэта New York Post называе "Оскарам для бізнэсоўцаў". Пераможца прэміі будзе абвешчаны 14 лістапада падчас ўрачыстага вечара ў "Маркіз-Гатэлі" ў Нью-Ёрку.

Алена Патупа вырасла ў Менску, у 20 год скончыла Інстытут правазнаўства, пераехала ў ЗША. У штаце Нью-Джэрзі атрымала ступень магістра ў сфэры бізнэс-адміністрацыі ва Унівэрсытэце Дыкінсана. Блізу 10 год працуе ў сфэры інтэрнэт-продажаў. У 2004 на агульнаамэрыканскім конкурсе камэрцыйных сайтаў атрымала ўзнагароду Golden Link ("Залатое злучво") за інавацыйны падыход пры пабудове інтэрнэт-старонак. Год таму Алена ўжо была фіналісткай прэміі Stevie Awards па той жа катэгорыі.

Алена Патупа адкрыла сакрэт амэрыканскай душы — штатаўцы любяць зьніжкі больш за рэчы, якія купленыя па гэтых зьніжках. Сэйлы, або распродажы, у Амэрыцы — вар’яцтва ў нацыянальным маштабе. Тут нават зьявілася жартоўная прымаўка: "Ня важна, колькі ты зарабляеш, важна, як танна ты купляеш". Аляксандар Патупа, бацька Алены кажа, што цяпер, калі Штаты хапіў эканамічны крызыс і калі амэрыканцы ахвотней набываюць тавары са зьніжкамі, бізнэс Алены толькі квітнее.

Усё працуе так: Алена, уладальніца сайта Wow-Coupons.com, зьвяртаецца да якой-небудзь буйной сеткі крамаў і просіць у яе дазволу зрабіць зьніжку на нейкі тавар. Потым задарма "раздае" праз Сеціва купоны, які даюць экслюзыўнае права купіць той тавар за зьніжкай ("толькі раздрукуй і захавай!" — кажа рэкляма на сайце). Усе задаволеныя — Алена мае пэўны адсотак ад продажу тавару, а гандлёвая сетка таксама ў прыбытку — людзі, падаахвочаныя купонамі са зьніжкай, больш завітваюць па пакупкі. У дадатак Алена прыдумала для сваіх купонаў запамінальную назву Wow-coupon. Спрадвечна-амэрыканскі выгук "Ваў!" выражае шырокі спэктар пачуцьцяў: ад зьдзіўленьня да крыкаў жарсьці. Wow-coupon на беларускую можна перакласьці прыблізна, як "Ух-ты-які-купон!".

"Высьвятляецца, што для працуючай маці-адзіночкі продажы праз інтэрнэт такі могуць быць сур’ёзным заняткам, — кажа Алена, і дадае: — "Я такая: маладая мэнэджэрка, носам чую выгадную зьдзелку, маю здольнасьці і сына, які заслугоўвае ўсяго найлепшага".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 октября 2008 Калейдоскоп Павал Касьцюкевіч, Наша Ніва Алена Патупа, дачка ганаровага старшыні саюза прадпрымальнікаў Аляксандра Патупы, намінаваная на прэстыжную міжнародную прэмію Stevie Awards у катэгорыі "Найлепшаму прадпрымальніку ў сфэры абслугоўваньня".Прэмію Stevie Awards газэта New York Post называе "Оскарам для бізнэсоўцаў".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика