Сярэдняя зарплата работнікаў ў вераснi склала $445,9, бюджэтнiкаў — $333,9 у эквiваленце
Сярэдняя зарплата работнікаў ў вераснi склала $445,9, бюджэтнiкаў — $333,9 у эквiваленце
У Беларусi намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў у студзенi—вераснi гэтага года склала Br857 тыс. Яна павялiчылася да ўзроўню аналагiчнага перыяду 2007 года на 25,5 працэнта (паводле прагнозу на 2008 год — на 18,8 працэнта), паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле развiцця сiстэм аплаты працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Сярэдняя зарплата ў вераснi склала Br942,9 тыс. ($445,9 у эквiваленце). Гэты паказчык у работнiкаў прамысловасцi быў роўны $520; будаўнiцтва — $618,1; транспарту — $507,7; сувязi — $488,3; сельскай гаспадаркi — $292,5 у эквiваленце. Што датычыцца бюджэтнай сферы, то сярэднямесячная заработная плата за студзень—верасень гэтага года павялiчылася на 15,2 працэнта ў параўнаннi са студзенем—вераснем мiнулага года i дасягнула Br693,5 тыс. Сярэднi заробак бюджэтнiкаў у вераснi склаў Br705,9 тыс., або $333,9 у эквiваленце. Вераснёўская зарплата ўрачоў была ў сярэднiм $559,1; настаўнiкаў — $326,9; прафесарска-выкладчыцкага складу — $603,4; навуковых работнiкаў — $613, артыстаў — $354,1 у эквiваленце. Рэальная сярэднямесячная зарплата работнiкаў у Беларусi ўзрасла ў студзенi—вераснi 2008 года на 9,2 працэнта ў параўнаннi са студзенем—вераснем 2007-га (пры прагнозе на год 8,5 працэнта).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў у студзенi—вераснi гэтага года склала Br857 тыс. Яна павялiчылася да ўзро |
|