Пагадненне аб прадастаўленні льготнага ўрадавага крэдыту падпiсана з Эксiмбанкам Кiтая
Пагадненне аб прадастаўленні льготнага ўрадавага крэдыту падпiсана з Эксiмбанкам Кiтая
Урад Беларусi i Экспартна-iмпартны банк Кiтая (Эксiмбанк) падпiсалi Пагадненне аб прадастаўленнi Беларусi льготнага ўрадавага крэдыту. З беларускага боку дакумент падпiсаў мiнiстр фiнансаў Андрэй Харкавец, з боку Эксiмбанка — старшыня праўлення, прэзiдэнт Лi Жогу. Таксама былi падпiсаны крэдытныя пагадненнi аб прадастаўленнi пакупнiцкага крэдыту на будаўнiцтва лiнii па вытворчасцi цэменту сухiм спосабам на ВРУП "Крычаўцэментнашыфер", а таксама на будаўнiцтва другой такой лiнii на ВРУП "Беларускi цэментны завод". Паводле слоў Андрэя Харкаўца, агульная сума крэдытных пагадненняў — $390 млн. Пры гэтым мiнiстр фiнансаў падкрэслiў, што "ўмовы крэдытаў дастаткова камфортныя для Беларусi". У прыватнасцi, пакупнiцкiя крэдыты прадастаўлены на 10 гадоў з мараторыем на пагашэнне 3 гады. Працэнтная стаўка па iх устаноўлена на ўзроўнi 6,6 працэнта гадавых. Ільготны крэдыт выдзелены тэрмiнам на 15 гадоў з мараторыем на пагашэнне 3 гады. Працэнтная стаўка па iм — 2,5 працэнта гадавых. Людмiла САЦ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi i Экспартна-iмпартны банк Кiтая (Эксiмбанк) падпiсалi Пагадненне аб прадастаўленнi Беларусi льготнага ўрадавага крэдыту. З беларускага б |
|