Адна з старэйшых газетаў ЗША сыходзіць у сеціва
30 октября 2008 Информационные технологии
Generation.by Тое, ува што адмаўляліся верыць кансэрватыўныя скептыкі, усё ж адбываецца. Штодзённыя газэты пачалі закрывацца, бо не ў стане канкураваць зь Інтэрнэтам. Першай з буйных газэтаў зь вялікай гісторыяй на гэты крок адважылася амэрыканская Christian Science Monitor. У красавіку наступнага году выданьне спыняе выпуск штодзённых друкаваных нумароў і пакідае толькі нядзельны выпуск, а асноўная рэдакцыя сканцэнтруецца на онлайн-вэрсіі. Газэта Christian Science Monitor некалькі дзесяцігодзьдзяў змагалася за фінансавае выжываньне. Цяпер замест штодзённых папяровых выданьняў рэдакцыя плянуе працаваць над онлайн-вэрсіяй. Бостанская Christian Science Monitor была заснаваная яшчэ ў 1908 годзе, і за час сваёй працы заваявала сем Пулітцэраўскіх прэмій. У 1970-ым наклад налічваў 223 тысячы асобнікаў, цяпер ён скараціўся да 50 тысяч. Ад красавіка друкаваныя вэрсіі газэты будуць выпускацца толькі раз у тыдзень — па нядзелях. Рэдакцыя робіць стаўку на онлайн-газэту і спадзяецца такім чынам павысіць свае прыбыткі і стаць больш незалежнай ад субсыдыяў, прадстаўляемых уладальнікамі выданьня. Лёс онлайн-газэты Christian Science Monitor выглядае даволі аптымістычна. Яшчэ ў 1995-ым выданьне стала адным зь першых у ЗША, якое пачала выкладаць свой кантэнт у Сеціва. І па сёньня сайт Christian Science Monitor разьвіваецца вельмі дынамічна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 октября 2008 Информационные технологии Generation.by Тое, ува што адмаўляліся верыць кансэрватыўныя скептыкі, усё ж адбываецца. |
|