21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надвор’е пакуль песціць

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надвор’е пакуль песціць

У выхадныя на тэрыторыi Беларусi будзе гаспадарыць малаактыўны антыцыклон, таму ў гэтыя днi пераважна без ападкаў, толькi ў суботу па Брэсцкай вобласцi чакаюцца невялiкiя дажджы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У нядзелю на фоне павышанага цiску месцамi магчымыя невялiкiя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў выхадныя ўначы 4—10 градусаў, у Вiцебскай вобласцi месцамi толькi 1—3 цяпла; удзень 7—13, па поўднi краiны — да плюс 15 градусаў. У першай палове наступнага тыдня да нас завiтае вялiкi антыцыклон, якi ўсталюе стабiльнае сухое надвор’е. Да серады ўключна ападкаў не прадбачыцца ўвогуле. Уначы i ранiцай туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 1 цяпла па поўначы да плюс 8 градусаў на поўднi краiны, пры праясненнях замаразкi 0 — мiнус 2 градусы. Тэмпература ўдзень ад 6 па поўначы да плюс 14 градусаў па поўднi. Нагадаю, што апошняе кароткачасовае "бабiна" лета назiралася пазаўчора ў Брэсцкай вобласцi, дзе ўдзень было ажно плюс 20 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Пра рух транспарту ў святы

У сувязi з надыходнымi святамi пасажырам трэба ўлiчваць магчымыя змяненнi ў рабоце транспарту, якiя могуць адбыцца ў гэтыя днi.

У прыватнасцi, паводле iнфармацыi КУП "Мiнсктранс", з 6 па 9 лiстапада работа мiжгародняга аўтобуснага транспарту будзе арганiзавана па графiку: 6 лiстапада — па раскладзе пятнiцы, 7 — суботы, 8 — будных дзён (серады), 9 лiстапада — нядзелi.

Аўтобусны прыгарадны транспарт будзе курсiраваць 6 лiстапада — па раскладзе пятнiцы, 7 i 8 — суботы, 9 лiстапада — па раскладзе нядзелi. Як будзе працаваць у гэтыя ж днi сталiчны камунальны пасажырскi транспарт? Гарадскiя аўтобусныя маршруты 7 i 9 лiстапада — па графiку нядзелi, 8 лiстапада — па графiку суботы. Для тралейбусных i трамвайных маршрутаў 7 i 8 лiстапада будзе дзейнiчаць графiк суботы, 9 лiстапада — нядзелi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Сэрца спыняецца часова

З гэтага панядзелка ў Магiлёўскай абласной бальнiцы праходзяць аперацыi на спыненым сэрцы. Такое адбываецца ўпершыню ў гiсторыi гэтай медыцынскай установы.

Для навучання i падтрымкi магiлёўскiх кардыяхiрургаў прыбыла i працуе брыгада сталiчных спецыялiстаў на чале з намеснiкам дырэктара па хiрургiчнай дапамозе Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогiя" прафесарам Вячаславам Янушкам.

У першыя тры днi аортакаранарнае шунцiраванне зрабiлi васьмi пацыентам. Аперацыi на спыненым сэрцы першымi паспрабавалi мужчыны, сярэднi ўзрост якiх 50 гадоў. Раней яны перанеслi iнфаркты, пакутавалi на стэнакардыю i мелi перспектыву стаць iнвалiдамi.

— Аперацыi прайшлi паспяхова, усе пацыенты адчуваюць сябе нармальна, — паведамiў галоўны ўрач абласной бальнiцы Анатоль Мядзведнiк. — Мужчыны, якiх прааперыравалi ў панядзелак, ужо нават актыўнiчаюць. На гэтым тыднi будзе яшчэ тры аперацыi.

Цяпер у Магiлёўскай абласной бальнiцы ёсць асобнае кардыяхiрургiчнае аддзяленне, разлiчанае на 25 месцаў, плюс яшчэ 6 рэанiмацыйных. Аддзяленне працуе два гады, аперацыi на працуючым сэрцы тут праводзяцца.

Раней усе магiлёўскiя пацыенты стаялi ў чарзе i адпраўлялiся на аперацыi ў Мiнск. Спецыялiсты разлiчылi, што вобласцi з насельнiцтвам у 1 мiльён чалавек патрэбна 800 аперацый на сэрцы ў год. Аддзяленне ў Магiлёўскай бальнiцы замахваецца пакуль на сотню ў год, але i гэта ўжо вялiкi прарыў для медыцыны вобласцi. Для таго, каб выконваць аперацыi на адкрытым сэрцы, бальнiца набыла два апараты штучнага кровазвароту, кожны з якiх каштуе 300 тысяч долараў. Увогуле на тэхнiчнае абсталяванне аддзялення кардыяхiрургii выдаткавана каля 4 мiльярдаў рублёў.

— Жыццё чалавечае каштуе значна даражэй, — пракаментаваў Анатоль Мядзведнiк. — Далей мы будзем працягваць навучанне нашых кардыяхiрургаў i ў перспектыве рабiць аперацыi па карэкцыi прыроджаных клапанных парокаў сэрца. Увогуле патрэба ў аперацыях на сэрцы вялiкая. Паводле статыстыкi, больш чым палова людзей памiрае менавiта ад хваробаў сiстэмы кровазвароту.

Ілона Iванова.

 

ПА ЖУРАВIНЫ... ДЫ НЕ НА БАЛОТА

Адзiн з жыхароў вёскi Малькавiчы Ганцавiцкага раёна вырашыў, што чым iсцi па журавiны на балота, то лепш украсцi iх у свайго аднавяскоўца. Як вырашыў, так i зрабiў. Прыхапiў паўтара пуда тых ягад, але папаўся.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя на тэрыторыi Беларусi будзе гаспадарыць малаактыўны антыцыклон, таму ў гэтыя днi пераважна без ападкаў, толькi ў суботу па Брэсцкай вобласц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика