У Беларусі не назiраецца сiстэмных банкаўскiх праблем
У Беларусі не назiраецца сiстэмных банкаўскiх праблем
Аб гэтым журналiстам паведамiў намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Васiль Мацюшэўскi. Ён нагадаў, што ў свеце ўжо больш за паўтара года працягваюцца фiнансавыя цяжкасцi. У нашай краiне функцыянуе адкрытая эканомiка. Апошнiя падзеi на сусветных фiнансавых рынках адбiваюцца i ў магчымасцi атрымання крэдытаў грамадзянамi нашай краiны. Разам з тым беларускiмi банкамi крэдыты па-ранейшаму выдаюцца. Так, у асобных банках змянiлiся ўмовы выдачы крэдытаў, павялiчылiся працэнтныя стаўкi па iх. Банкi сталi больш уважлiва разглядаць плацежаздольнасць крэдытаатрымальнiкаў. Цi збiраецца галоўная фiнансавая ўстанова краiны дапамагаць банкам? Васiль Мацюшэўскi запэўнiў, што на сёння беларускiя банкi ў якой-небудзь сiстэмнай падтрымцы патрэбы не маюць. Адказваючы на пытаннi журналiстаў, спецыялiст падкрэслiў, што ў банках краiны не iснуе праблемы куплi наяўных валют. Так, два тыднi таму долар iстотна ўмацаваўся ў параўнаннi з iншымi валютамi. Гэта выклiкала хвалi пераводаў адных валют у другiя, дзе ў гэтай схеме прысутнiчаў i беларускi рубель. Тады ў асобных абменных пунктах маглi ўзнiкаць выключна тэхнiчныя праблемы па канвертацыi амерыканскай валюты. Долары ў банках ёсць у неабходнай колькасцi, Нацбанк цалкам кантралюе сiтуацыю, удакладнiў Васiль Мацюшэўскi. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым журналiстам паведамiў намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Васiль Мацюшэўскi. |
|