21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што ў вас добрага?

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што ў вас добрага?

Вольга АНДРЭЕВА, сямейны псiхатэрапеўт, магiстр псiхалогii:

— Я з задавальненнем кантактую з калегамi, працую з клiентамi i выкладаю... Усё гэта мне падабаецца. І ў мяне ўсё — добра. У тым лiку ў прыватным жыццi. Нядаўна мы з мужам вярнулiся з адпачынку — аўтамабiльнага падарожжа, падчас якога змянялi адзiн аднаго за рулём i праехалi амаль 6 тысяч кiламетраў! Мы назвалi гэту паездку "ад мары да мары". Асабiста я здзейснiла пятнаццаць з агульнага спiсу мараў... Былi ў Празе, Вене, Зальцбургу... У Аўстрыi жылi ў гарах у сялянскiм доме на вышынi 1 тысячы метраў. Потым паехалi ў Мюнхен, Баварскiя замкi, на Боданскае возера ў горадзе Канстанц... Наведалi Францыю, пасля чаго вярнулiся назад, у Германiю, дзе пабачылi гарады выключнай прыгажосцi — Бамберг, Ротэнбург i Нюрнберг. Пасля заехалi ў Берлiн, дзе жыве i вучыцца наш сын. Разам наведалi заапарк, атрымалi шмат задавальнення. Потым схадзiлi ў музей i падзiвiлiся на Неферцiцi... Па вяртаннi сюды я зноў прыступiла да работы — дапамагаю клiентам палепшыць iх жыццё, адшукаць разам з iмi тыя iнструменты, якiя дапамогуць жыць у згодзе з сабой. Я, напрыклад, жыву ў згодзе з сабой. I iмкнуся не дазваляць знешнiм абставiнам сапсаваць маё жыццё...

Дзмiтрый ДУБIНЧЫК, дырэктар "Завода Iзатрон", г. Лiда:

— Адно з апошнiх важкiх дасягненняў прадпрыемства — шырокi выпуск прэпарата рэзiстон, запатэнтаванага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi. Прэпарат прызначаны для анкалагiчных хворых, якiя перанеслi хiрургiчнае ўмяшанне, прамянёвую або хiмiчную тэрапiю. Рэзiстон умацоўвае абарончыя рэакцыi арганiзма, аказвае супрацьпухлiннае ўздзеянне, затрымлiвае рост i метастазаванне раку. Гэта антыаксiдантны комплекс вiтамiнаў, куды ўваходзяць бэта-карацiн, аскарбiнавая кiслата i iншыя вiтамiны. Ноу-хау заключаецца ў асаблiвасцях дазiроўкi i змешвання кампанентаў. Па нашай лiцэнзii i рэцэптуры даччынае прадпрыемства кампанii BАSF вырабляе гэты спецыяльны прэмiкс... Клiнiчныя iспыты рэзiстону, праведзеныя ў нашай краiне, паказалi высокую эфектыўнасць у паляпшэннi стану анкалагiчных хворых. Гэта, безумоўна, не панацэя ад раку. Гаворка iдзе аб магчымасцi падаўжэння жыцця хворага. Адпускаецца па рэцэпце ўрача.

Юрый РАБАЎ, дырэктар Мiнскага заапарка:

— Уводзяцца ў эксплуатацыю новыя вальеры для малпаў, капытных i драпежнiкаў, а таксама ўдасканальваецца тэрыторыя так званага "дзiцячага заапарку" — адкрытае месца, дзе знаходзяцца козачкi, свiнкi, куры i iншыя жывёлы, з якiмi могуць кантактаваць дзецi i дарослыя... Такiм чынам, iстотна паляпшаюцца ўмовы ўтрымання жыхароў заапарка... Плануем завозiць зебраў з Украiны, блакiтных гну з Лiтвы, чырвоных мартышак з Чэхii, iльвiнахвостых макакаў, чырвоных i чорных ваўкоў з Расii, ламу i камерунскую авечку з Гродзенскага заапарка... Зараз афармляюцца адпаведныя дакументы. Кагосьцi з пералiчаных прывязём ужо ў кастрычнiку — лiстападзе...

Запiсала Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вольга АНДРЭЕВА, сямейны псiхатэрапеўт, магiстр псiхалогii: — Я з задавальненнем кантактую з калегамi, працую з клiентамi i выкладаю... Усё гэта мне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика