21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пацярпелым ад выбуху ў Мінску выплацілі 57 мільёнаў рублёў

26.08.2009 13:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

31 октября 2008 Общество
Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі Аднак, як даведалася Еўрарадыё, грошы пакуль атрымалі не ўсе, таму сума кампенсацый яшчэ павялічыцца.

57 мільёнаў рублёў атрымалі пацярпелыя ад выбуху ў Мінску 4 ліпеня. Як распавяла сакратар камісіі па аказанні дапамогі ахвярам здарэння пры Мінгарвыканкаме Святлана Шалянгоўская, яны атрымліваюць грошы безнаяўным разлікам на рахунак у “Беларусбанку”. Сродкі трапляюць туды з прэзідэнцкага фонду.

Святлана Шалянгоўская: “Грошы пералічваюцца на звычайны рахунак у Беларусбанку з прэзідэнцкага фонду. На сёння пералічана дапамогі на 57 мільёнаў рублёў”.

У залежнасці ад цяжкасці ранення пацярпелыя атрымліваюць ад 20 да 100 базавых велічыняў (яна складае сёння 35 тыс. рублёў). Калі ў выніку выбуху яны сталі інвалідамі, то сума выплаты павялічваецца да 200-400 базавых. Для таго, каб атрымаць такую дапамогу, спачатку неабходна напісаць заяву.

Святлана Шалянгоўская: “Ёсць указ і нарматыўныя акты, мы працуем згодна з указам. Мы абзванілі ўсіх пацярпелых. Яны падалі заявы. Па аўторках праходзяць камісіі. Па выніках пасяджэнняў на працягу трох дзён, я адпраўляю ім ліст, што іх заява разгледжана, прынята такое рашэнне, вам аказана дапамога”.

На дадзены момант дапамогу ўжо атрымалі больш за 40 чалавек. Адзін з іх, 23-гадовы Анатоль Шынкевіч, які працуе на Мінскім трактарным заводзе, атрымаў 50 базавых велічыняў.

Анатоль Шынкевіч: “Пару тыдняў таму мне заплацілі 1 750 000 рублёў. Я кампенсацыяй задаволены. Пасля траўмы застаўся толькі сіняк, але ён не баліць”.

Пакуль дапамогу атрымалі не ўсе: у кагосьці не зроблены пашпарт, ёсць людзі з іншых гарадоў. Але ў выканкаме кажуць, што раней ці пазней кожны пацярпелы атрымае грошы.

Фота: belapan.com
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 октября 2008 Общество Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі Аднак, як даведалася Еўрарадыё, грошы пакуль атрымалі не ўсе, таму сума кампенсацый яшчэ павялічыцца.57 мільёнаў рублёў атрымалі пацярпелыя ад выбуху ў Мінску 4 ліпеня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика