21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вільня – без шлюбаў, Мінск на Дзяды не зважае

26.08.2009 13:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

31 октября 2008 Общество
Пётр КУХТА, МЫ Палац шлюбаў у Вільні, які на выхадных звычайна поўніцца натоўпам маладых, у гэтую пятніцу і суботу будзе пустым.

Не знайшлося ніводнай пары, якая захацела б згуляць вяселле напярэдадні Дня памяці продкаў, паведамляе Lietuvos rytas.

У Беларусі, як і ў суседзяў, Дзяды адзначаюцца 2 лістапада.

“Мы” высветлілі, ці адбілася памінанне продкаў на рэгістрацыі ў беларускіх ЗАГСах.

Так, у Фрунзенскім ЗАГСе кажуць, што “колькасць уступаючых у шлюб на гэтых выхадных такая ж самая, як і на мінулых”.

- На звычайным узроўні, аніякіх зменаў.

Такая ж сітуацыя і ў астатніх. Толькі ў Кастрычніцкім ЗАГСе адзначылі некаторае зніжэнне, але гэта не звязваюць з Дзядамі, бо на наступныя там таксама няшмат пар, якія ўступаюць у шлюб.

А вось у Горадні у Доме грамадзянскіх актаў паведамілі, што “на гэтых выхадных уступаючых у шлюб насамрэч менш, чым звычайна”. Але зноў жа - нязначна менш.

- Амаль няма маладых падчас пастоў, асабліва калі супадае разам каталіцкі і праваслаўны пост.

Гэта ж, дарэчы, адзначылі і ў мінскіх ЗАГСах.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Аляксей Шэін лічыць, што гэткая розніца ў адзначэнні Дзядоў паміж Беларуссю і зусім блізкай Літвой абумоўлена некалькімі прычынамі.

- Трэба зважаць і на канфесійны склад - у Літве перавага каталікоў. Але ж трэба адзначыць, што ў той жа Вільні вельмі шмат і праваслаўных. Гэта ўсё-такі знак таго, што ў Літве шанаванне сям’і - уключаючы і продкаў - нашмат мацней, чым у Беларусі.

Шэін адзначае, што, да таго ж, Літва была савецкай менш часу, чым наша краіна.

- Ёсць невытраўленае ў людскіх сэрцах там - і таму лагічна, што моладзь не спраўляе ў гэтыя дні вяселлі. Можна толькі пашкадаваць, што у нас так не шануюць памяць продкаў. У нас Радуніца і Дзяды для шмат каго ёсць толькі чарговай нагодай выпіць на могілках.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 октября 2008 Общество Пётр КУХТА, МЫ Палац шлюбаў у Вільні, які на выхадных звычайна поўніцца натоўпам маладых, у гэтую пятніцу і суботу будзе пустым.Не знайшлося ніводнай пары, якая захацела б згуляць вяселле напярэдадні Дня памяці продкаў, паведамляе Lietuvos rytas.У Беларусі, як і ў суседзяў, Дзяды адзначаюцца 2...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика