Зберажэнні насельнiцтва: гарантыi павышаюцца...
Зберажэнні насельнiцтва: гарантыi павышаюцца...
З пачатку наступнага года Нацыянальны банк павышае патрабаваннi да мiнiмальнага памеру ўласнага капiталу банкаў, якiя прыцягваюць сродкi насельнiцтва ва ўклады (дэпазiты), паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. Адпаведныя змяненнi прадугледжваюцца пастановай галоўнага банка, што была прынята ў мiнулую пятнiцу. Нагадаем, што на сёння мiнiмальны памер нарматыўнага капiталу для беларускiх банкаў, якiя працуюць з укладамi фiзiчных асобаў, роўны суме, якая эквiвалентна 10 мiльёнам еўра. З 1 студзеня 2009 года ён для банкаў, якiя прэтэндуюць на атрыманне права на прыцягненне грашовых сродкаў фiзiчных асобаў, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, ва ўклады (дэпазiты) i (цi) адкрыццё i вядзенне iх банкаўскiх рахункаў, павялiчваецца да сумы, якая эквiвалентная 25 мiльёнам еўра. Як зазначаюць спецыялiсты Нацыянальнага банка, гэтае рашэнне прынята з мэтай павышэння гарантый захаванасцi грашовых зберажэнняў насельнiцтва ва ўсiх банках незалежна ад сумаў, тэрмiнаў, валют укладаў, а таксама стварэння высокага запасу трываласцi самiх банкаў. Да таго ж, падкрэслiваюць спецыялiсты, рост капiталу банкаў будзе спрыяць павышэнню iх мiжнароднага прызнання, дзелавой рэпутацыi i паляпшэнню рознiчных паслуг, якiя iмi прадастаўляюцца, што, у сваю чаргу, павысiць узровень даверу насельнiцтва да банкаўскай сiстэмы. Дарэчы, для дзеючых банкаў, якiя атрымалi права на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый па прыцягненнi грашовых сродкаў фiзiчных асобаў да 1 студзеня 2009 года, нарматыўны капiтал якiх не будзе адпавядаць мiнiмальнаму патрабаванню, што ўстанаўлiваецца, прадугледжаны тэрмiн давядзення нарматыўнага капiталу да неабходнага памеру да 1 студзеня 2010 года. А вось магчымасць гэтых банкаў па прыцягненнi грашовых сродкаў насельнiцтва ва ўклады (дэпазiты) на азначаны перыяд будзе абмежавана фактычным памерам iх нарматыўнага капiталу. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку наступнага года Нацыянальны банк павышае патрабаваннi да мiнiмальнага памеру ўласнага капiталу банкаў, якiя прыцягваюць сродкi насельнiцтва |
|