У выхадныя ўначы да мінус 7
У выхадныя ўначы да мінус 7
На працягу тыдня надвор’е ў нашай краiне будзе вызначацца моцнымi i часам даволi халоднымi антыцыклонамi, таму ў гэтыя днi пераважна без ападкаў, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Толькi ў сераду — чацвер праз нашу краiну будзе рухацца малаактыўны атмасферны фронт, якi прынясе невялiкiя дажджы. Сёння ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях паўсюдна, а на астатняй тэрыторыi краiны месцамi на працягу сутак туман. Тэмпература паветра ўдзень 3—9, у Брэсцкай вобласцi да 11 цяпла. У сераду ў асобных раёнах чакаюцца невялiкiя дажджы, уначы i ранiцай туман моцны. Тэмпература паветра ўначы плюс 1—8 градусаў, па ўсходзе да 0 — мiнус 2 градусаў, удзень — 4—10 градусаў, па паўднёвым захадзе да 14 цяпла. У чацвер тэмпература паветра на працягу сутак 2—8 цяпла, уначы па паўночным усходзе 0—2 марозу, удзень па Брэсцкай вобласцi да плюс 10 градусаў. 7 лiстапада да нас завiтае даволi халодны Скандынаўскi антыцыклон. Ападкаў не будзе, але iстотна пахаладае. Тэмпература паветра ў ноч на пятнiцу 0 — мiнус 6 градусаў, па паўднёвым захадзе 1—3 цяпла, удзень — 0—7 цяпла. Чакаецца, што ў суботу i нядзелю ўначы стане яшчэ халадней — мiнус 1—7 градусаў, па паўднёвым захадзе 0 — плюс 2 градусы, удзень у суботу 1—7 цяпла, у нядзелю — плюс 2—9 градусаў, пры гэтым будзе сонечна. Сяргей КУРКАЧ. Злоўжыванне пацягнула на 49 млн?..Брэсцкай транспартнай пракуратурай узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да адказнай асобы чыгуначнай станцыi "Высока-Лiтоўск". Паводле папярэдняй iнфармацыi, 32-гадовы жыхар Камянецкага раёна падазраецца у тым, што сёлета з красавiка па верасень нанёс урон Брэсцкаму аддзяленню Беларускай чыгункi ў памеры 49 мiльёнаў рублёў. Дзмiтрый СТАНКОВІЧ. Патанулi рыбакiТрагiчнае здарэнне адбылося ў мiнулую суботу ў Глыбоцкiм раёне, дзе з вады не змаглi выбрацца двое. 28-гадовы жыхар вёскi Пятронава i 45-гадовы вясковец з Ласноўшчыны, абодва рабочыя прыватнага прадпрыемства, рыбачылi на возеры паблiзу вёскi Надазер’е. Бяда ж здарылася каля а паловы пятай вечара, калi iх лодка перакулiлася: на жаль, са сцюдзёнай вады iх выцягнулi ўжо нежывымi... Iгар ГРЫШЫН. Кепскi зрок — не перашкода для "мабiльнiка"?У Беларускiм пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры завершана работа па распрацоўцы i вытворчасцi iнвалiднай каляскi новага пакалення з электрапрывадам. Выпуск гэтых калясак мяркуецца наладзiць з пачатку наступнага года. Пры гэтым плануецца, што першыя дзесяць новых сродкаў перамяшчэння атрымаюць iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны. Як паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, адначасова распрацаваныя стандарты на выпуск некаторых iншых дапаможных сродкаў. У прыватнасцi, гаворка iдзе аб рэгулюемых ложках для асобаў з фiзiчнымi недахопамi, спецыяльных мабiльных тэлефонах для iнвалiдаў па зроку i слыху, святлафорах з гукавымi i адчувальнымi сiгналамi для сляпых i слепаглухiх людзей. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу тыдня надвор’е ў нашай краiне будзе вызначацца моцнымi i часам даволi халоднымi антыцыклонамi, таму ў гэтыя днi пераважна без ападкаў, паве |
|