21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ёсць такая прафесiя — забяспечваць бяспеку...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ёсць такая прафесiя — забяспечваць бяспеку...

Споўнілася 56 гадоў з дня ўтварэння службы аховы

 

Ва ўсе часы ва ўсiх дзяржавах свету iснавалi структуры, якiя выконвалi ахоўныя функцыi. У нашай краiне ахову фiзiчных асобаў, аб’ектаў усiх формаў уласнасцi памяшканняў з асабiстай маёмасцю грамадзян, а таксама падтрыманне грамадскага парадку ў зонах пастоў i маршрутаў патрулявання забяспечваюць падраздзяленнi Дэпартамента аховы МУС Беларусi.

Якi партрэт сённяшняга супрацоўнiка падраздзялення аховы, i што за патрабаваннi прад’яўляюцца да кандыдатаў на згаданую службу? На гэтыя пытаннi згадзiўся адказаць палкоўнiк мiлiцыi Аляксандр Валуевiч, намеснiк начальнiка ўпраўлення кадраў Дэпартамента аховы — начальнiк аддзела камплектавання.

— Крыштальная чысцiня, высокая культура i неадкладнае выкананне патрабаванняў закона ў спалучэннi з разуменнем службовага абавязку, мужнасцю i рашучасцю ў барацьбе са злачыннасцю — вось абавязковыя якасцi кожнага з супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы. Штогод у тэрытарыяльных падраздзяленнях аховы вывучаецца каля 3000 кандыдатаў з лiку цывiльнай моладзi, з якiх толькi 30 — 40 працэнтаў прымаюцца на службу.

— Чаму такi нiзкi працэнт?

— Ёсць шэраг прычын. Па-першае, некаторыя кандыдаты пасля першапачатковай азнаямленчай i растлумачальнай гутаркi адмаўляюцца ад паступлення на службу, калi даведваюцца, што за нагрузка i адказнасць кладзецца на супрацоўнiка мiлiцыi, i якiя патрабаваннi прад’яўляюцца да выканання iмi службовай i транспартнай дысцыплiны.

Па-другое, многiя з прэтэндэнтаў маюць нездавальняючае здароўе. Напрыклад, са 175 чалавек, якiя прайшлi ваенна-ўрачэбную камiсiю сёлета ў маi-чэрвенi, 56 прызнаны непрыдатнымi да службы.

Па-трэцяе, падчас вывучэння кандыдатаў выяўляюцца звесткi, якiя кампраметуюць, перашкаджаюць прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў.

Па-чацвёртае, асобныя грамадзяне не маюць той фiзiчнай падрыхтоўкi, якой павiнен валодаць вартавы правапарадку.

— А якi ўзровень адукацыi кандыдатаў?

— Каб набыць статус радавога i малодшага начальнiцкага складу, прасцей кажучы, быць прызначаным на пасаду мiлiцыянера, мiлiцыянера-вадзiцеля або мiлiцыянера-кiнолага, дастаткова мець атэстат аб сярэдняй адукацыi. Разам з тым, ажыццяўляючы кадравую палiтыку Мiнiстэрства ўнутраных спраў, у падраздзяленнях аховы вядзецца планамернае камплектаванне ўказаных пасад кандыдатамi з сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй. Для гэтага праводзiцца рэгулярная агiтацыйна-растлумачальная работа ва ўстановах адукацыi. Як вынiк, за 9 месяцаў 2008 года на службу прынята 47 чалавек, якiя маюць вышэйшую адукацыю, i 90 — з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, а гэта практычна 40 працэнтаў ад агульнай колькасцi прынятых на службу.

— Цi ёсць iншыя патрабаваннi?

— Перш чым паступiць на службу да нас, кандыдат павiнен прайсцi тэрмiновую ваенную службу. Толькi ў выключных выпадках, пры наяўнасцi вышэйшай адукацыi, можа быць прынята рашэнне не ўлiчваць гэтага патрабавання. Прыярытэт аддаецца былым вайскоўцам унутраных войскаў МУС.

Адной з формаў вывучэння кандыдатаў на службу з’яўляецца сiстэма рэкамендацыйных пiсьмаў (паручыцельстваў), якая дзейнiчае ў падраздзяленнях Дэпартамента аховы на працягу дзесяцi гадоў. Вывучэнне крынiц камплектавання кадраў у органы ўнутраны ўнутраных спраў паказала, што больш за 90 працэнтаў тых, хто паступае на службу ў мiлiцыю, прымаюцца па рэкамендацыях мясцовых органаў улады, накiраваннях працоўных калектываў i вайсковых часцей.

— Цi iснуе ўзроставы цэнз?

— На пасады радавога i малодшага начальнiцкага складу органаў унутраных спраў прымаюцца грамадзяне, як правiла, не старэйшыя за 25 гадоў, а на пасады сярэдняга i старшага начальнiцкага складу — не старэйшыя за 30 гадоў. Але могуць быць прынятыя грамадзяне i старэйшыя, калi да дасягнення межавага ўзросту знаходжання на службе яны будуць мець права на пенсiю за выслугу гадоў. Што гэта азначае? Гэта азначае, што пры дасягненнi супрацоўнiкам малодшага начальнiцкага складу 45 гадоў ён павiнен мець выслугу на ваеннай службе або на службе ў органах унутраных спраў 20 гадоў i больш.

— Наколькi высокая адказнасць кадравых кiраўнiкоў дэпартамента перад беларускiм грамадствам?

— Адна з прыярытэтных задач, якую ставiць перад сабой кiраўнiцтва Дэпартамента аховы, — дабiцца паважлiвага стаўлення адносiнаў грамадзян да работы супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы. Поспех у выкананнi нашай работы ў значнай ступенi залежыць як ад якасцi кадраў, што адбiраюцца на службу, так i ад ацэнкi насельнiцтвам таго, цi годна мы выконваем свае службовыя абавязкi.

Аляксандр ГЕРАСІМАЎ, прэс-сакратар Дэпартамента аховы МУС.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсе часы ва ўсiх дзяржавах свету iснавалi структуры, якiя выконвалi ахоўныя функцыi. У нашай краiне ахову фiзiчных асобаў, аб’ектаў усiх формаў ула
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика