21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На Камітэт дзяржкантролю Беларусi ўскладзена абавязковае ўзгадненне законапраектаў у фiнансава-экана

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Камітэт дзяржкантролю Беларусi ўскладзена абавязковае ўзгадненне законапраектаў у фiнансава-эканамiчнай сферы

На Камiтэт дзяржаўнага кантролю Беларусi ўскладзена абавязковае ўзгадненне праектаў законаў у фiнансава-эканамiчнай сферы. Гэта прадугледжана ўказам № 600 "Аб унясеннi змяненняў ва ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых указаў i асобных палажэнняў указаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па пытаннях нарматворчай дзейнасцi", якi 4 лiстапада падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Да гэтага часу такое ўзгадненне было прадугледжана толькi ў адносiнах да праектаў прававых актаў Прэзiдэнта Беларусi ў гэтай сферы. Указ уступае ў сiлу пасля афiцыйнага апублiкавання.

Кiраўнiк дзяржавы 4 лiстапада таксама выдаў дэкрэт № 21 "Аб унясеннi змянення ў Палажэнне аб афiцыйным апублiкаваннi i ўступленнi ў сiлу прававых актаў Рэспублiкi Беларусь".

"Згодна з Дэкрэтам у Палажэннi аб афiцыйным апублiкаваннi i ўступленнi ў сiлу прававых актаў замацоўваюцца асаблiвасцi ўступлення ў сiлу нарматыўных прававых актаў, што датычацца правоў, свабод i абавязкаў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i юрыдычных асобаў. У прыватнасцi, прадугледжана, што гэтыя акты ўступаюць у сiлу пасля iх афiцыйнага апублiкавання, калi iншае не вызначана заканадаўчымi актамi", — паведамiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта.

Дэкрэт уступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання, з’яўляецца часовым i ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу.

Указ i дэкрэт накiраваны на ўдасканаленне нарматворчага працэсу i прывядзенне прававых актаў кiраўнiка дзяржавы ў адпаведнасць з законам ад 15 лiпеня 2008 года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях нарматворчай дзейнасцi".

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Камiтэт дзяржаўнага кантролю Беларусi ўскладзена абавязковае ўзгадненне праектаў законаў у фiнансава-эканамiчнай сферы. Гэта прадугледжана ўказам №
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика