Рок-спевакi супраць веснавога палявання на птушак
Рок-спевакi супраць веснавога палявання на птушак
У мiнулую суботу, пасля канцэрта, якi быў прысвечаны Дням Святога Губерта — заступнiка Гродна, лiдары вядомага беларускага рок-гурта "Крама" Ігар Варашкевiч i Андрэй Лявончык паставiлi свае подпiсы пад зваротам за спыненне веснавога палявання на птушак у Беларусi. Кампанiю па спыненнi веснавога палявання на водна-балотных птушак у Беларусi раней падтрымалi i iншыя рок-спевакi — удзельнiкi гуртоў "NRM", "Крамбамбуля", а таксама гродзенскi бард Вiктар Шалкевiч, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Такiм чынам вядомыя музыканты далучылi свае галасы да 20 тысяч беларусаў, якiя выказалiся за спыненне веснавога палявання на водна-балотных птушак у нашай краiне. Спецыялiсты АПБ паведамляюць, што сёння Беларусь застаецца апошняй краiнай Еўропы, дзе дазваляецца паляванне на птушак у гнездавы сезон. Зараз навукоўцамi даказана, што веснавое паляванне наносiць iстотна большы ўрон папуляцыям водна-балотных птушак, чым восеньская. Гусi i качкi ляцяць увесну да нас ужо сфармiраванымi парамi. Адна забiтая качка цi любы партнёр з гусiнай пары прыводзiць да таго, што гнездаванне не адбудзецца i рэальны ўрон папуляцыi гэтых вiдаў складзе 6—10 птушак. Крыху раней на маральна-этычны аспект палявання ў сезон размнажэння i Вялiкi пост звярталася ўвага Беларускiмi Праваслаўнай i Рымска-каталiцкай цэрквамi, якiя таксама выказваюцца за спыненне веснавога палявання на гусей i качак у Беларусi. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую суботу, пасля канцэрта, якi быў прысвечаны Дням Святога Губерта — заступнiка Гродна, лiдары вядомага беларускага рок-гурта "Крама" |
|