У валютчыкаў канфіскавалi болей за 15 мiльёнаў рублёў
У валютчыкаў канфіскавалi болей за 15 мiльёнаў рублёў
У Бабруйску правялi рэйд супраць парушальнiкаў парадку ў валютных аперацыях. 4 лiстапада на Бабруйскiм рынку супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi УУС горада затрымалi за незаконны абмен валют 43-гадовага мужчыну, якi нiдзе афiцыйна не працуе. У яго канфiскавалi больш за 6 тысяч долараў. На наступны дзень 5 лiстапада на Цэнтральным рынку Бабруйска пры падобных абставiнах затрымалi 52-гадовага iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у якога канфiскавалi 5 тысяч расiйскiх рублёў i больш за 2,2 мiльёна беларускiх. Калi вiна затрыманых будзе даказана, iх чакае значны штраф. Ім таксама давядзецца растлумачыць паходжанне грошай, якiя яны мелi пры сабе. Мянялы, якiя займаюцца незаконнымi валютнымi аперацыямi, вiдавочна актывiзавалiся. Меней чым месяц таму праваахоўнiкi затрымалi на Бабруйскiм рынку двух валютчыкаў, у якiх была канфiскавана буйная сума грошай. Алена Казлова. шкілет на дрэве Яшчэ ў лiпенi 2007 года прапаў жыхар в. Лозiца Маларыцкага раёна i вось сёлета 7 лiстапада ў лесе, якi знаходзiцца за тры кiламетры ад в. Дворышча, на дрэве знайшлi шкiлет чалавека. У пятлi быў прапаўшы з в. Лозiца. кантрабандныя петардыУ двары жыхара Iвацэвiцкага раёна стаяў ЗIЛ-130. Кобрынскiя аператыўнiкi i памежнiкi Брэсцкай пагрангрупы зазiрнулi ў тую аўтамашыну, а там — 250 скрынак з пiратэхнiчнымi вырабамi. Тавар пацягнуў на 132 млн рублёў i суд яго, напэўна, канфiскуе, бо дакументаў на петарды не было. Цi ўспыхнуць яны ў Навагоднюю ноч? Сымон Свiстуновiч. Спецыялiзаваўся на ГЗМ?..Крыху больш як за год 34-гадовы пiнчанiн змог "прыхватызаваць" 4,2 тоны гаруча-змазачных матэрыялаў. Падазроны працаваў вадзiцелем аднаго з адкрытых акцыянерных таварыстваў, а мабыць, у якасцi "падпрацоўкi" са снежня пазамiнулага па студзень мiнулага года "падзатарваўся" ГЗМ. Паводле папярэдняй iнфармацыi, вадзiцелю ўдалося прысвоiць гаруча-змазачных матэрыялаў на агульную суму 16 мiльёнаў 800 тысяч рублёў. Дзiмтрый СТАНКОВIЧ. за прылаўкам — "вароны"То ў iх зладзеi ўкрасцi могуць усё, што ўпадабаюць. Так, на рынку "Давыдаўскi" беззваротна ўлятучылiся з аднаго ралета дзiцячы камбiнезон, а з другога — джынсы. Злавiлi "варону" i ў магазiне "Святлана", што знаходзiцца ў павiльёне Цэнтральнага рынку Гомеля, i ў магазiне "Авоська" абласнога цэнтра. Нехта са зладзеяў так злаўчыўся, што стаў гаспадаром адпаведна 494 i 485 тысяч рублёў. прас як атрыбут "кахання"Прымянiў 52-гадовы гамяльчанiн у дачыненнi да сваёй сужыцелькi. Ён з вялiкiм стараннем i настойлiвасцю "гладзiў" iм сцёгны i ягадзiцы беднай жанчыны так, што яна атрымала апёкi трэцяй i чацвёртай ступенi. А яшчэ, каб яна не сумнявалася ў яго моцным каханнi, асiнiў гузакамi яе твар, шыю i грудзi. Узбуджана крымiнальная справа. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабруйску правялi рэйд супраць парушальнiкаў парадку ў валютных аперацыях. 4 лiстапада на Бабруйскiм рынку супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з каруп |
|