21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Работа плюс "галоўнае пытанне"

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работа плюс "галоўнае пытанне"

Работа i жыллё — тэмы заўсёды актуальныя. Таму званкоў на чарговую "прамую лiнiю" нашай газеты аказалася шмат. Каго павiнны цi не павiнны паставiць у чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў, цi можа вясковец узяць участак на будаўнiцтва ў горадзе, якiя ўмовы пераносу працоўнага водпуску на наступны год, колькi можна адпачываць "за свой кошт" i як уладкавацца па сумяшчальнiцтве? Такiм чынам, аб усiм па парадку. На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць загадчык юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiр Іванавiч ШЭЛКОВIЧ i намеснiк загадчыка юркансультацыi ФПБ Васiль Мiкалаевiч КОРСУК.

( — Цi можна паставiць у чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў па месцы працы адзiнокую жанчыну, якая жыла ў мацi, была забяспечана жыллём, але летась перапрапiсалася на прыватную кватэру? I цi можа такая жанчына, з улiкам невысокай зарплаты, разлiчваць на льготны крэдыт?

Галiна Васiльеўна Сасiновiч, старшыня прафарганiзацыi

( — Сёлета мой сын закончыў Полацкi дзяржаўны ўнiверсiтэт i быў размеркаваны ў Мiнск. Аднак па месцы размеркавання жылля не прадаставiлi — сын здымае пакой у прыватнай кватэры. Цi павiнны былi паставiць сына, як маладога спецыялiста, у чаргу па месцы працы i па месцы цяперашняга жыхарства?

Наталля Леанiдаўна Дзёмiна, г. Крупкi

( — Стаю ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў ужо 20 гадоў. Якой падтрымкай я змагу скарыстацца падчас будаўнiцтва? I цi змагу я ўзяць той жа льготны крэдыт, калi будаўнiцтва пачнецца ўжо пасля майго выхаду на пенсiю?

Галiна Iванаўна Церахава, г. Мiнск

( — У 2004 годзе мой сын закончыў БДУ, быў размеркаваны ў Мiнск i пражываў у iнтэрнаце. Аднак праз паўтара года ён пераводам пайшоў працаваць у iншую ўстанову сталiцы i, натуральна, выпiсаўся — спачатку ён быў прапiсаны ў Ратамцы, потым у Заслаўi, а з красавiка гэтага года зноў у Мiнску. Цi можа сын стаць у чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў у выканкаме з улiкам таго, што ён адпрацаваў у сталiцы амаль 5 гадоў?

Любоў Iванаўна Кухарэнка, г. Гомель

( — Неўзабаве закончу будаўнiцтва трохпакаёўкi ў жыллёва-будаўнiчым кааператыве, пры гэтым маю намер захаваць дзецям сваю цяперашнюю прыватызаваную двухпакаёўку. Цi буду я плацiць за гэту двухпакаёўку якiя-небудзь дадатковыя падаткi?

Мiкалай Уладзiмiравiч, г. Мiнск

( — Турбуюць з Гродна, а пытанне такое. Я знаходжуся ў "дэкрэтным", а муж працуе ў падраднай фiрме на вытворчым аб’яднаннi "Азот". Пражываем на прыватнай кватэры. Цi абавязаны нам прадаставiць на "Азоце" iнтэрнат?

— Не абавязаны. Бо муж працуе ў падраднай арганiзацыi i не з’яўляецца работнiкам вытворчага аб’яднання. Разам з тым варта заўважыць: падрадная арганiзацыя мае права звярнуцца з хадайнiцтвам аб вашым пасяленнi ў iнтэрнат да кiраўнiцтва "Азота". I ў сваю чаргу на падставе такога хадайнiцтва, пры наяўнасцi свабодных месцаў, кiраўнiцтва "Азота" можа вырашыць гэта пытанне станоўча.

А ў цэлым мы раiм вам станавiцца ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў у выканкаме па месцы прапiскi i вырашаць пытанне канчаткова.

— Некалi хадзiлi размовы, што грошы ад прададзенай кватэры ў доме, з моманту здачы якога не прайшло 5 гадоў, будуць уключацца ў сукупны даход i абкладацца падаткам. Цi з’явiлася такая норма?

Андрэй Анатольевiч, г. Мiнск

г. Мiнск

— Гэты нюанс, Андрэй Анатольевiч, лепш за ўсё ўдакладнiць у падатковай iнспекцыi.

( — Я пражываю ў сельскай мясцовасцi, але хацеў бы ўзяць участак пад будаўнiцтва ў горадзе. Цi можна гэта зрабiць?

Павел Яўгенавiч, Вiлейскi раён

( — У нашым доме плошчай 38 квадратных метраў пражывае 4 чалавекi, у тым лiку дзiця-iнвалiд. Чацвёрты год стаiм у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Цi маем мы права на сацыяльнае жыллё? Бо некалькi месяцаў таму мы тэлефанавалi, спрабавалi высветлiць гэта пытанне, да нас абяцалi прыехаць, разабрацца i даць адказ. Але адказу так i няма...

Людмiла Рыгораўна Малашонак, Ушацкi раён

( — Як iнвалiд I групы, я карыстаюся 50-працэнтнай скiдкай па аплаце за газ. Разам з тым гэта скiдка прадастаўляецца не на ўвесь аб’ём спажытага газу, а толькi на 183 кубаметры. Чаму?

Павел Сцяпанавiч, Мiнскi раён

Сяргей ГРЫБ.

(Працяг будзе.)

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работа i жыллё — тэмы заўсёды актуальныя. Таму званкоў на чарговую "прамую лiнiю" нашай газеты аказалася шмат. Каго павiнны цi не павiнны па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика