Колькі ў небе зор
Колькі ў небе зор
Песня — самы дасканалы настаўнiк. У розных выпадках — цi трэба ўславiць любоў, працу, цi навучыць годна ненавiдзець, змагацца за справядлiвасць — яна заўсёды натхняе на жыццестваральную дзейнасць. І адбываецца гэта лагодна, эмацыянальна насычана. Мелодыяй песня яднае з навакольнай прасторай, тым самым напаўняе душы спевакоў i слухачоў пяшчотай, любасцю, замiлаваннем. А тэкстам яна ўзнаўляе гiстарычную памяць, роднiць суайчыннiкаў. Гэтыя грамадзянска-патрыятычныя адметнасцi песнi даўно запрыкмецiлi арганiзатары сацыяльных рухаў i зрабiлi яе надзейнай памочнiцай. Перадавыя замежныя школы ўключылi песню ў выхаваўчы працэс, выкарыстоўваюць яе як спрактыкаванага псiхолага ў розных жыццёвых сiтуацыях. Вопыт нашых бацькоў, прадзедаў увесь час падказвае: трэба спяваць! А гэтаму варта вучыцца з маленства, са школы. Калi заспявае школа — заспявае ўся краiна. I на роднай мове, каб быць у суладдзi з роднай зямлёй. I тады ўся навакольная прастора заiскрыцца-заззяе радасцю, засвецiцца шчасцем... Пра радасць ад суладнасцi з каханай асобаю, з родным краем выказваецца ў песнi "Колькi ў небе зор". Яна ўзнiкла ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя. Верш i музыку склаў гродзенскi дзеяч культуры Аляксандр Шыдлоўскi. Грамадскасць цёпла прыняла вакальны твор, напiсаны ў рытме вальса, i ён стаў вельмi папулярным, народным. Колькi ў небе зор — цяжка палiчыць, Толькi з iх адна найярчэй гарыць. Гэта ты, мая зорка ясная, Ты, любоў мая непагасная. Ў працы i жыццi добра мне з табой, Марыць i любiць з песняй маладой. Сонца i вясна — з намi круглы год, Шчасця больш у нас, як на небе звёзд. Край шырокi ў нас, мiрны, дарагi, I бягуць у даль светлыя шляхi, Мне з табой па iх хочацца iсцi I дзялiць усё разам у жыццi. Апошняе двухрадкоўе кожнай страфы паўтараецца. Некаторы час канцоўку другой страфы спявалi так: "Дзе так добра жыць, дзе такi прастор, / Шчасця больш у нас, як на небе зор". Аднак першапачатковы варыянт узнавiўся i замацаваўся ў побыце (ён i пададзены ў гэтым тэксце). Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песня — самы дасканалы настаўнiк. У розных выпадках — цi трэба ўславiць любоў, працу, цi навучыць годна ненавiдзець, змагацца за справядлiвасць — яна |
|