Прэзідэнт Беларусi адзначыў дзяржузнагародамi дэпутатаў парламента трэцяга склiкання
Прэзідэнт Беларусi адзначыў дзяржузнагародамi дэпутатаў парламента трэцяга склiкання
Прэзiдэнт Беларусi адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу трэцяга склiкання за плённую дзяржаўную i грамадскую дзейнасць, iх значны ўклад у развiццё заканадаўства i парламентарызму. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 10 лiстапада. Ордэна Пашаны ўдастоены Анатоль Салаўёў i Марыя Худая. Медалём "За працоўныя заслугi" ўзнагароджаны Святлана Гiль, Сяргей Забалоцец, Галiна Мазуркевiч, Уладзiмiр Малец i Пётр Саламуха. Вiктару Герасiмаву прысвоена ганаровае званне заслужанага работнiка прамысловасцi Беларусi. За шматгадовую плённую работу, заслугi ў развiццi заканадаўства i парламентарызму медалём "За працоўныя заслугi" ўзнагароджаны загадчык аддзела па забеспячэннi дзейнасцi Пастаяннай камiсii па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Валерый Собалеў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу трэцяга склiкання за плённую дзяржаўную i грам
|
|