Нацбанк не чакае істотнага росту ставак па крэдытах пасля павышэння стаўкi рэфiнансавання
Нацбанк не чакае істотнага росту ставак па крэдытах пасля павышэння стаўкi рэфiнансавання
Аб гэтым паведамiў начальнiк упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Анатоль Драздоў. З 12 лiстапада стаўка рэфiнансавання павялiчылася на 0,25 працэнтнага пункта да 11 працэнтаў гадавых. "У асобных банках працэнтныя стаўкi па крэдытах ужо дайшлi да гранiчнага ўзроўню", — сказаў ён. Вiдавочна, што павышэнне закране ў большай ступенi тыя стаўкi, якiя непасрэдна прывязаны да ўзроўню стаўкi рэфiнансавання. Шэраг банкаў па такой схеме сёння разлiчвае кошт выдаваемых рэсурсаў. Напрыклад, у Беларусбанку ад стаўкi рэфiнансавання непасрэдна залежыць працэнтная стаўка толькi па аднаму вiду крэдыту. Стаўкi па iншых крэдытах Беларусбанк пакуль што павышаць не мае намеру. Крэдытаатрымальнiкi перад заключэннем дагавора павiнны ўважлiва азнаёмiцца з яго ўмовамi, вывучыць, у якiх выпадках банк можа павысiць стаўку i вызначыць, цi падыходзяць такiя ўмовы для iх. Рашэнне аб павелiчэннi стаўкi рэфiнансавання было прынята Нацбанкам з-за таго, што iснуючы ўзровень iнфляцыi ў краiне iстотна перасягае прагнозныя значэннi. "У iснуючай сiтуацыi трэба захаваць зберажэннi грамадзян ад абясцэньвання, а павышэнне стаўкi рэфiнансавання дасць магчымасць гэта зрабiць", — растлумачыў Анатоль Драздоў. Павышэнне ўзроўню стаўкi рэфiнансавання, а адпаведна i працэнтнай стаўкi па ўкладах, стане стымулюючай мерай для прытоку зберажэнняў у банкi. У сваю чаргу гэта станоўча адаб’ецца на пашырэннi iх рэсурснай базы i магчымасцях па задавальненні попыту насельнiцтва i прадпрыемстваў на банкаўскiя паслугi. Нацыянальны банк i ў далейшым мае намер падтрымлiваць узровень працэнтных ставак, якi садзейнiчае росту ўкладаў насельнiцтва i арганiзацый у банках. Як паведамлялася раней, з-за iснуючай сiтуацыi на фiнансавым рынку да канца 2008 года стаўка рэфiнансавання Нацыянальнага банка Беларусi можа быць павялiчана да 14 працэнтаў. Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2009 год стаўка рэфiнансавання закладзена ў межах 10-12 працэнтаў гадавых пры прагназуемым узроўнi iнфляцыi (9-11 працэнтаў) i курсу беларускага рубля. БЕЛТА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў начальнiк упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Анатоль Драздоў. З 12 лiстапада стаўка рэфiнансавання павялiчылася на
|
|