Робім звычайную сялянскую справу
Робім звычайную сялянскую справу
ЗАТ "1 Мая" Нясвiжскага раёна З выдатнымi вынiкамi сустракаюць сваё прафесiйнае свята — Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi аграпрамысловага комплексу — працаўнiкi закрытага акцыянернага таварыства "1 Мая" Нясвiжскага раёна. I пра гэта будзе расказана нiжэй. А вось у самой гаспадарцы да сваiх сёлетнiх дасягненняў ставяцца, скажам так, без лiшняй помпы. — Так, папрацавалi нядрэнна, неблагi ўраджай збожжавых сабралi. Але ж у нашым раёне ёсць i лепшыя: агракамбiнат "Сноў", СВК "Грыцкевiчы", саўгас "Друцкаўшчызна"... Мы ў раёне па ўраджайнасцi — толькi чацвёртыя, — гаварыў дырэктар ЗАТ "1 Мая" Анатоль Рудзяк, называючы больш годныя, на яго погляд, адрасы. А потым дадаў: — А ўвогуле, усе мы робiм звычайную сялянскую справу. Нялёгкую, хоць i вельмi ганаровую, як нярэдка кажуць пра яе. I сапраўды — ганаровую: будзе хлеб, будзе ўдосталь iншай сельскагаспадарчай прадукцыi — будзе ў нашага чалавека i ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. З выдатнымi вынiкамi сустракаюць сваё прафесiйнае свята — Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi аграпрамысловага комплексу — працаўнiкi закрытага акцыянернага таварыства "1 Мая" Нясвiжскага раёна. I пра гэта будзе расказана нiжэй. А вось у самой гаспадарцы да сваiх сёлетнiх дасягненняў ставяцца, скажам так, без лiшняй помпы. — Так, папрацавалi нядрэнна, неблагi ўраджай збожжавых сабралi. Але ж у нашым раёне ёсць i лепшыя: агракамбiнат "Сноў", СВК "Грыцкевiчы", саўгас "Друцкаўшчызна"... Мы ў раёне па ўраджайнасцi — толькi чацвёртыя, — гаварыў дырэктар ЗАТ "1 Мая" Анатоль Рудзяк, называючы больш годныя, на яго погляд, адрасы. А потым дадаў: — А ўвогуле, усе мы робiм звычайную сялянскую справу. Нялёгкую, хоць i вельмi ганаровую, як нярэдка кажуць пра яе. I сапраўды — ганаровую: будзе хлеб, будзе ўдосталь iншай сельскагаспадарчай прадукцыi — будзе ў нашага чалавека i ўпэўненасць у заўтрашнiм днi.
З выдатнымi вынiкамi сустракаюць сваё прафесiйнае свята — Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi аграпрамысловага комплексу — працаўнiкi закрытага акцыянернага таварыства "1 Мая" Нясвiжскага раёна. I пра гэта будзе расказана нiжэй. А вось у самой гаспадарцы да сваiх сёлетнiх дасягненняў ставяцца, скажам так, без лiшняй помпы. — Так, папрацавалi нядрэнна, неблагi ўраджай збожжавых сабралi. Але ж у нашым раёне ёсць i лепшыя: агракамбiнат "Сноў", СВК "Грыцкевiчы", саўгас "Друцкаўшчызна"... Мы ў раёне па ўраджайнасцi — толькi чацвёртыя, — гаварыў дырэктар ЗАТ "1 Мая" Анатоль Рудзяк, называючы больш годныя, на яго погляд, адрасы. А потым дадаў: — А ўвогуле, усе мы робiм звычайную сялянскую справу. Нялёгкую, хоць i вельмi ганаровую, як нярэдка кажуць пра яе. I сапраўды — ганаровую: будзе хлеб, будзе ўдосталь iншай сельскагаспадарчай прадукцыi — будзе ў нашага чалавека i ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. Пра кантрольную лiчбу галоўнага агранома Нашым гiдам па гаспадарцы быў галоўны аграном Мiкалай Ленкавец. Яшчэ некалькi гадоў таму была ў яго так званая кантрольная лiчба, якую ён намецiў: мець у гаспадарцы з гектара ў сярэднiм 60 цэнтнераў збожжавых. I гэта лiчба ўжо раней падпарадкоўвалася працаўнiкам "1 Мая", а сёлета тут узялi з гектара ажно па 75,7 цэнтнера, дасягнуўшы ў вынiку проста неверагоднай для сябе вышынi. Больш за тое: на асобных участках першамайцы атрымалi нават да 100 цэнтнераў з гектара. А гэта ўжо ўвогуле за межамi нашых звычайных уяўленняў аб сельскагаспадарчай справе; лiчбы — проста фантастычныя. Для недасведчаных варта патлумачыць: яшчэ не ў такiм далёкiм мiнулым рэкорднымi ў сельскiх працаўнiкоў лiчылiся ўраджаi па 30 цэнтнераў з гектара... Пры ўсiм гэтым варта таксама адзначыць: хоць зямля ў гаспадарцы "1 Мая" ў цэлым i нядрэнная, яе ўрадлiвасць складае 39—43 балы, але i не самая лепшая ў раёне; увогуле — яе не аднясеш да той зямлi, пра якую вяскоўцы часам так кажуць: на хлеб можна намазваць. Словам, справа тут, хутчэй, не ў зямлi. Тады ў чым жа? Аднак паслухаем на гэты конт галоўнага агранома. Прычым тут жа зазначым: лiтаральна праз некалькi месяцаў ён будзе адзначаць сваё 60-годдзе, а таксама святкаваць своеасаблiвы юбiлей — 40 гадоў "аграномiць" ён на зямлi; з 1975 года працуе непасрэдна ў гаспадарцы "1 Мая". Пра тое, як ён вядзе сваю клапатлiвую справу, няблага сведчаць тыя ж лiчбы. Нягледзячы на свой ужо немалады ўзрост, Мiкалай Мiхайлавiч можа даць добрую фору любому маладому. Ён "трымае" выдатную форму i, па сутнасцi, з ранiцы да позняга вечара матляецца на сваiм добра пашарпаным ГАЗiку па неабсяжных палях гаспадаркi (а яны расцягнулiся на 22 кiламетры ўдаўжыню ды на 8—9 ушырыню). "Мой рабочы кабiнет — гэта поле", — так i зазначыў падчас адной з ранейшых сустрэч Мiкалай Ленкавец. — Яшчэ паслужыце? — спытаўся ў яго цяпер. — Паслужу, калi не папросяць... Застаецца дадаць: толькi ГАЗiк вытрываў бы, усё ж такi не чалавек, а жалеза... Аднак паслухаем нарэшце Мiкалая Мiхайлавiча пра сёлетнiя раслiнаводчыя вынiкi гаспадаркi i пра тое, як дабiвалiся гэтых вынiкаў. * * * Галоўная мэта раслiнаводчай галiны гаспадаркi — забеспячэнне яе жывёлагадоўлi паўнацэннымi высакаякаснымi кармамi, вытворчасць малака i мяса — гэта асноўны накiрунак дзейнасцi першамайцаў, прычым статак у iх — адзiн з найвялiкшых як у раёне, так i ў вобласцi, больш за 7 тысяч галоў у iм. Адпаведна, i тое ж збожжа пераважна iдзе на кармавы рацыён для жывёлы. Сёлета было пасеяна збожжавых на плошчы 1950 гектараў; па 550 гектараў занялi пад азiмыя жыта i пшанiцу, 810 — пад ячмень, 40 — пад авёс. I ўсё было зроблена для таго, каб атрымаць максiмальны ўраджай: правялi своечасовую сяўбу ўсiх азiмых i яравых, унеслi дастатковую колькасць мiнеральных угнаенняў — з разлiку 430—450 кiлаграмаў дзеючага рэчыва на гектар (гэта ў сярэднiм, канкрэтна ж — арыентавалiся на пэўную патрэбнасць у мiнеральнай падкормцы пэўнай культуры i на свае так званыя картаграмы), яшчэ восенню ўнеслi каля 9 тысяч тон арганiчных угнаенняў. I наступны вельмi важны момант: на гэты сезон пераважная частка поля пад азiмую пшанiцу была засеяна вельмi высокапрадукцыйным гатункам "кубус", якi i даў тыя ж 100 цэнтнераў (насенне гэтага гатунку купiлi за мяжой яшчэ раней, размножылi яго ў гаспадарцы). У вынiку ўсяго гэтага i атрымалi тую ж небывалую ўраджайнасць, у цэлым жа сабралi збожжавых каля 14 800 тон (летась было 9450). Цукровыя буракi — наступная стратэгiчная культура гаспадаркi, прычым за кошт iх яна ўжо толькi зарабляе — у прыватнасцi, прадае iх на Гарадзейскi цукровы завод. У гэтым годзе ў "1 Мая" атрымалi таксама рэкордны ўраджай iх — каля 500 тон з гектара знялi; даведзенае заданне па бураках — 16 500 тон, сабралi ж каля 22 тысяч (заданне ўжо выканалi, пры гэтым немалая частка прадукцыi пакуль што захоўваецца ў гаспадарцы ў буртах, Гарадзея не паспявае прымаць). За кошт чаго ўтварыўся такi важкi "лiшак"? Тут таксама адыгралi сваю ролю належная падрыхтоўка поля пад пасевы, своечасовае i дакладнае захаванне ўсiх аграпрыёмаў, элiтнае насенне. Запас, або той жа "лiшак", кiшэню не цягне... Гэткага ж прынцыпу ў гаспадарцы прытрымлiвалiся i пры нарыхтоўцы кармоў для сваёй жывёлы на зiмовы стойлавы перыяд. Пры планах нарыхтоўкi сенажу 10 808 тон i сiласу 17 100 тон — нарыхтавалi значна болей. Прычым, як падкрэслiваў Мiкалай Ленкавец, увесь сiлас — кукурузны, г. зн. найбольш каштоўны. Для таго каб атрымаць належную колькасць зялёнай масы, пасеялi кукурузы на плошчы 880 га, прычым 200 га адвялi пад зерне. Уборку кукурузы на зерне якраз i рабiлi ў гаспадарцы (дакладней — заканчвалi) падчас нашага вiзiту ў яе. "Пазнавата ўбiраем, але ж чакалi, пакуль зерне дойдзе да належнай кандыцыi. Год быў мокры, кукуруза доўга расла, думалi, што зерня ўвогуле не будзе. Але разлiчваем па 80 цэнтнераў з гектара атрымаць, хоць у лепшыя гады было i па 120", — гаварыў Мiкалай Ленкавец, нiбы апраўдваючыся i за тэрмiны, i за сёлетнi недабор зерня. Навошта гаспадарцы зерне кукурузы? Для сваёй жа ўласнай кормавытворчасцi, для прыгатавання свайго камбiкорму (што тут таксама добра наладжана), для належнага балансавання кармавога рацыёну жывёлы, лепшага забеспячэння яе бялкамi (кукуруза, як вядома, высокабялковая культура). Дарэчы, сеюць яе ў гаспадарцы таксама з высокаэлiтнага насення, або, як падкрэслiвае галоўны аграном, з гiбрыднага насення першага пакалення, якое купляюць у Францыi. Мiкалай Ленкавец называў таксама немалыя лiчбы нарыхтаваных кармавых адзiнак на "ўмоўную галаву", але, можа, ужо i хопiць лiчбаў. Ужо i без iх добра зразумела: жывёлу ў "1 Мая", як заўсёды, чакае сытная зiмоўка, пра гэта тут добра паклапацiлiся. Больш красамоўны наступны факт: на зiмне-стойлавы перыяд у гаспадарцы маюць двайны запас кармоў; тут яшчэ не распячаталi сiласныя ямы, якiя залажылi ў мiнулым годзе... Зразумела, добрыя кармы — добрае малако i мяса. У гаспадарцы сёлета за 10 месяцаў ад кожнай каровы надаiлi больш чым па 5800 кiлаграмаў малака (можна чакаць, што за год будзе каля 7 тысяч), маюць сярэднясутачныя прывагi на адкорме па 750 грамаў. Адпаведна, добрыя мяса i малако паступаюць ад першамайцаў на перапрацоўчыя прадпрыемствы, важкi, добра заўважны ўклад робяць працаўнiкi "1 Мая" ў харчовае забеспячэнне краiны. Не расслабляцца Нялёгка дасягнуць добрай вышынi, яшчэ цяжэй стартаваць з гэтай вышынi ў наступным сезоне. Гэта добра разумеюць у "1 Мая". I, як заўсёды, ухiл робяць на перадавыя агратэхналогii, на захаванне аптымальных агратэрмiнаў i агранормаў, на насенную базу ды на самую сучасную высокапрадукцыйную тэхнiку (стаўка на гэтыя накiрункi была некалi зроблена яшчэ ранейшым кiраўнiком Iгарам Макарам). Некалi ў "1 Мая" вельмi захаплялiся сваiм iмпартным кормаўборачным камбайнам "Ягуар" — сёлета тут з’явiўся намнога больш магутны i больш прадукцыйны "Бiгс". Папоўнiўся ў гаспадарцы парк прычапной высокаэфектыўнай тэхнiкi, тут таксама набылi фiнскую каменеўборачную машыну (а на камянi, дарэчы, таксама не паскупiлася зямля, якая знаходзiцца ў распараджэннi гаспадаркi). У блiжэйшых планах — набыццё новага камбайна па ўборцы цукровых буракоў, не спраўляецца з iх ураджаем нямецкi камбайн "Кляйнэ", якi ёсць у гаспадарцы, хоць i мае неблагую прадукцыйнасць. Даводзiцца арандаваць у суседзяў дадатковы камбайн, а за кожны ўбраны гектар трэба выкласцi 650 тысяч рублёў... "Налета плануем набыць камбайн "Холмер", — зазначае Мiкалай Ленкавец. — Гэта вельмi высокапрадукцыйная машына, а галоўнае — у ёй усе рабочыя органы, або капачы, працуюць аўтаномна, што дазваляе iм на кожным радку буракоў дакладна капiраваць мясцовасць. У вынiку вельмi чыстая ўборка атрымлiваецца..." Ужо вельмi хутка ў гаспадарцы павiнна ўступiць у строй новая малочнатаварная ферма на 600 галоў статку, у якой таксама прадугледжаны самыя сучасныя метады i тэхналогii догляду жывёлы, што, адпаведна, гарантуе i больш высокiя надоi. Побач жа — вялiкае поле паступова разведзенай у гаспадарцы высокабялковай кармавой культуры галегi ўсходняй, якая за сезон дае па 3—4 важкiя ўкосы зялёнай масы. — Нам расслабляцца нiяк нельга. Ды i не дазволяць — сталi даволi заўважнымi, — зазначае кiраўнiк гаспадаркi Анатоль Рудзяк... Тут жа варта дадаць: першамайцы былi вылучаны як адны з лепшых на раённых i абласных дажынках, а механiзатар гаспадаркi Аляксандр Новiкаў названы пераможцам на рэспублiканскiх дажынках. Пра святочныя падарункi i iнш. У "1 Мая" па сакрэце паведамiлi: iдзе актыўная падрыхтоўка да яшчэ аднаго свята сельскiх працаўнiкоў — прафесiйнага, якое адзначаецца ў гэту нядзелю. Пры гэтым камплектуюцца святочныя падарункi, у якiя ўваходзяць каўбасы, кансервы, масла, цукар i iншыя вельмi прыемныя рэчы. А яшчэ, прыгадаем, у "1 Мая" прынята рабiць ад гаспадаркi падарункi i да навагодняга свята... Сёй-той з гараджан, чытаючы пра гэта, падумае: "Вось дык жыццё!". Ды як тут сказаць. Праца ў вяскоўцаў вядома якая — напружаная. I ўстаць трэба рана, i позна легчы. А заробкi? Яны не такiя ўжо i вялiкiя ў сельскiх працаўнiкоў. Пры гэтым у "1 Мая" даводзяць: у iншых краiнах даход ад сельскагаспадарчай прадукцыi размяркоўваецца прыкладна наступным чынам: 75 працэнтаў — непасрэднаму вытворцу, астатняе — перапрацоўшчыку i гандляру. Але далёка не так гэта ў нас. Аднак першамайцы на сваё жыццё не наракаюць. I, напэўна, мала хто з iх пагадзiўся б змянiць гэта жыццё на гарадское. Год ад году прыгажэюць, становяцца больш добраўпарадкаванымi вёскi, якiя размешчаны на тэрыторыi гаспадаркi. Падчас нашага вiзiту сюды ў вёсцы Салтанаўшчына iшлi маштабныя земляныя работы: да дамоў яе жыхароў пракладвалi газ. У дамах — усе астатнiя зручнасцi; тут жа, непасрэдна ў вёсцы, — усе неабходныя аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння... У гаспадарцы сёлета будзе ўведзена 12 новых жылых iндывiдуальных дамоў... I, па сутнасцi, устройваюць гэта жыццё першамайцы сваiмi ж рукамi. Сваёй працай. З прафесiйным святам вас, працаўнiкi "1 Мая", усе iншыя працаўнiкi сельскай гаспадаркi! Іван БАРАНОЎСКІ. УНП 600032170
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАТ "1 Мая" Нясвiжскага раёна З выдатнымi вынiкамi сустракаюць сваё прафесiйнае свята — Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўча
|
|