Сябрына — да свята
Сябрына — да свята
У Брэсце прайшоў урачысты вечар з нагоды 90-гадовага юбiлею сiстэмы "Саюздрук". Напачатку вiноўнiкi ўрачыстасцi трымалi невялiкую справаздачу перад гасцямi. І аказалася, што насуперак распаўсюджанаму меркаванню, што зараз газет i часопiсаў чытаць сталi меней, iх запатрабаванасць вырасла. Калi 15 гадоў таму "Брэстаблсаюздрук" прадаваў за год прыкладна 2 мiльёны экзэмпляраў выданняў, то цяпер — 11-12 мiльёнаў. Як паведамiў дырэктар прадпрыемства Васiль Марэйка, дарэчы, у мiнулым уласны карэспандэнт нашай газеты, сёння брэсцкi "Саюздрук" мае ў вобласцi 156 кiёскаў i спецыялiзаваныя магазiны. А нядаўна адкрыты новы магазiн "Сябрына" як увасабленне новых тэхналогiй рэалiзацыi прэсы. У "Сябрыне" не толькi прасторная гандлёвая зала, але ёсць канферэнц-зала, невялiкае кафэ i месца для работы на камп’ютары. Калi абнавiлi па-сучаснаму магазiн "Прэса" ў цэнтры Брэста, то продаж перыёдыкi павялiчыўся там з 2 мiльёнаў рублёў да 17. Цяпер паступова праводзiцца мадэрнiзацыя сiстэмы гандлю i ў раёнах. На ўрачыстым сходзе мiнiстр iнфармацыi рэспублiкi Уладзiмiр Русакевiч горача павiншаваў работнiкаў "Брэстаблсаюздруку" са святам, а лепшым уручыў ганаровыя граматы i знакi "Выдатнiк друку Беларусi". Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў краiны быў адзначаны Васiль Марэйка. Святлана ЯСКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце прайшоў урачысты вечар з нагоды 90-гадовага юбiлею сiстэмы "Саюздрук". Напачатку вiноўнiкi ўрачыстасцi трымалi невялiкую справаздач
|
|