Поўны збор каталіцкiх богаслужэбных тэкстаў на беларускай мове будзе выдадзены ў беларусі ў блiжэйшы
Поўны збор каталіцкiх богаслужэбных тэкстаў на беларускай мове будзе выдадзены ў беларусі ў блiжэйшы час
Аб гэтым паведамiў Архiепiскап Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Тадэвуш Кандрусевiч. Паводле яго слоў, усе пераклады ўжо зроблены i адобраны Ватыканам. Акрамя таго, у будучым годзе плануецца ажыццявiць выданне перакладзеных на беларускую мову дакументаў ІI Ватыканскага сабора. "Для каталiцкай царквы ў Беларусi гэта вельмi важна, таму што мы жывём у догмах II Ватыканскага сабора, — падкрэслiў Тадэвуш Кандрусевiч. — Поўны пераклад ужо выкананы, i мы пачынаем падрыхтоўку да выдання". Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi нагадаў, што 2008 год — вельмi плённы ў справе выдання каталiцкай лiтаратуры. Выдавецтвам Рrосristо выпушчана ў гэтым годзе 26 кнiг. Асаблiвай увагi заслугоўвае выхад у свет каталiцкага катэхiзiса для дзяцей на беларускай мове. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Поўны збор каталіцкiх богаслужэбных тэкстаў на беларускай мове будзе выдадзены ў беларусі ў блiжэйшы Аб гэтым паведамiў Архiепiскап Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Тадэвуш Кандрусевiч. Паводле яго слоў, усе пераклады ўжо зроблены i адобраны Ватыканам. А
|
|