21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эх, яблычак...

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эх, яблычак...

У карысцi для здароўя ўжывання садавiны i ў прыватнасцi яблыкаў не хоча пераконвацца, бадай, толькi лянiвы. Такое ўражанне застаецца пасля наведвання гродзенскiх рынкаў, якiя ўвосень прапануюць даволi шырокi асартымент гэтай вiтамiннай прадукцыi, у асноўным менавiта яблыкаў.

Ёсць на прылаўках i iмпартныя яблыкi па цане каля трох тысяч рублёў за кiлаграм i вышэй, i з нашых садоў (адна-дзве тысячы рублёў). Праўда, усё гэта трэба ўжываць ў блiжэйшы час. А вось яблыкаў познiх гатункаў, якiя б захоўвалiся да вясны, убачыць не ўдалося. І што ж рабiць тым, хто не вырашае гэта пытанне на ўласным прысядзiбным участку?

Сiтуацыя быццам i не тупiковая. "У мяне ёсць яблыкi, якiя будуць ляжаць аж да лета" — абнадзейвае адна гандлярка. Якая цана? Цяпер, кажа, паўтары тысячы за кiлаграм, а зiмой будзе прадаваць за тры.

Тэлефаную ў СВК "Азёры" Гродзенскага раёна. Можна прыехаць туды i купiць яблыкi, аднак да вясны яны не захоўваюцца, толькi да новага года. Такая ж сiтуацыя i ў сельгаскааператывах "Прагрэс-Верцялiшкi" i "Кастрычнiк-Гродна". Яблыкi познiх гатункаў закладзеныя на адказнае захоўванне i пойдуць у рэалiзацыю ўжо ў наступным годзе. Зразумела, значна даражэй, чым у перыяд масавага збору пладоў. Да прыкладу, адпускныя цэны на яблыкi ў СВК "Кастрычнiк-Гродна" ў студзенi-сакавiку сёлета былi больш чым удвая вышэйшым у параўнаннi з вераснем-кастрычнiкам 2007 года. Дадатковая выручка прадпрыемства ад iх рэалiзацыi ў больш познiя тэрмiны склала 2,5 мiльярда рублёў.

Пры гэтым пакупнiку далёка не заўсёды трэба шкадаваць аб страчанай выгадзе. Так, восенню можна атаварыцца танней, чым зiмой. Аднак цi здолееце вы ў гаражы цi нейкiм iншым памяшканнi забяспечыць такiя ж умовы, як на сучасных сховiшчах вышэйпамянёных сельгаспрадпрыемстваў? I цi не перавысяць страты прадукцыi рознiцу ў восеньскiх i зiмовых цэнах?

Дарэчы, сiтуацыя ў пладаводстве была нядаўна вывучана Камiтэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласцi. I адна з ключавых праблем — менавiта стварэнне належных умоў для захоўвання садавiны. На сёння ўведзеныя ў эксплуатацыю толькi чатыры пладасховiшчы з пятнаццацi, прадугледжаных дзяржаўнай мэтавай праграмай. З-за несвоечасовага вырабу праектна-каштарыснай дакументацыi, парушэння графiку фiнансавання i будаўнiцтва зрываецца запланаваны на сёлета ўвод гэтых аб’ектаў у СВК "Пагранiчны" Гродзенскага раёна i ў РСУП "Эксперыментальная база "Руткевiчы" Шчучынскага раёна. А ў пладасховiшчы СВК "Агра-Лозы" Ваўкавыскага раёна ад работы кандыцыянераў на падлозе камер утвараецца вялiкая колькасць вады, адвод якой праектам... не прадугледжаны.

Выкананне на Гродзеншчыне праграмы па будаўнiцтве альбо рэканструкцыi пладасховiшчаў дазволiла б атрымаць каля 8,5 мiльярда рублёў дадатковай выручкi ад рэалiзацыi пладоў у больш познi перыяд. Што ж датычыцца ўраджаяў садавiны, то, на першы погляд, дэфiцыту быць не павiнна. Пладова-ягадныя культуры, паводле статыстычных звестак, растуць ажно ў 136 сельскагаспадарчых арганiзацыях вобласцi. Ды толькi ў большасцi гаспадарак яны не выкарыстоўваюцца i падлягаюць раскарчоўцы. Рэальна садоўнiцтвам займаюцца толькi 23 прадпрыемствы, а з улiкам фермерскiх гаспадарак — 29. Прычым не заўсёды на сучасным узроўнi. Праверкi паказалi, што ў шэрагу выпадкаў прамысловыя сады закладваюцца без праектна-каштарыснай дакументацыi, не праводзяць iнвентарызацыю садоў на прадмет iх прадукцыйнасцi, марфалагiчнага i фiтасанiтарнага стану, не ажыццяўляецца належны догляд культур.

Да прыкладу, у СВК "Невяровiчы" Ваўкавыскага раёна з-за несвоечасовай апрацоўкi гербiцыдамi прыствольныя палосы яблыневага саду на момант праверкi зараслi пустазеллем, што адаб’ецца на ўраджайнасцi i ў наступным годзе. Такая ж сiтуацыя i ў СВК "Дзярэчын-Агра" Зэльвенскага раёна. А ў Слонiмскiм дзяржаўным аграрным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасцi сад да цяперашняга часу наогул не закладзены. Хоць яшчэ пазалетась было затрачана 10 мiльёнаў рублёў бюджэтных сродкаў на набыццё сеткi для агароджвання саду. Сетка знаходзiцца на складзе, а аб уключэннi гэтай установы ў рэспублiканскую праграму развiцця пладаводства дырэктар даведаўся толькi ад правяраючых.

Такiм чынам, у пладова-ягаднай галiне працы наперадзе непачаты край. Агульны валавы збор гэтай прадукцыi на Гродзеншчыне складае крыху больш за палову ад iснуючай патрэбнасцi, прычым доля сельскагаспадарчых i iншых арганiзацый — усяго 23,6 працэнта. У вынiку толькi за дзевяць месяцаў гэтага года iмпартавана больш за 11 тысяч тон яблыкаў на суму 7,4 мiльёна амерыканскiх долараў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У карысцi для здароўя ўжывання садавiны i ў прыватнасцi яблыкаў не хоча пераконвацца, бадай, толькi лянiвы. Такое ўражанне застаецца пасля наведвання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика