Далоні на камянi
Далоні на камянi
12 лiстапада ў Магiлёве адкрылi помнiк "У памяць пра яўрэяў — ахвяраў нацызму". Памятны знак — вялiзны камень, на якiм высечаны адбiткi далоняў. — Гэта адбiткi душаў людзей, якiя загiнулi, — растлумачыў iдэю магiлёўскi скульптар Андрэй Вараб’ёў. — Гэты камень мае ўнутраную энергетыку, бо далонь сiмвалiзуе жыццё чалавека i яго зварот да Бога. Людзi, якiя прыйшлi на адкрыццё помнiка, iмкнулiся дакрануцца да далоняў на камянi. Яны ўсклалi кветкi i камянi паводле старажытнай яўрэйскай традыцыi. Дзецi запалiлi памiнальныя свечкi. Помнiк месцiцца ў цэнтры Магiлёва, дзе ў гады вайны пачынаўся шлях у яўрэйскае гета на рацэ Дубравенка. Там было знiшчана 2 тысячы яўрэяў. З iнiцыятывай усталяваць помнiк у памяць бязвiнных ахвяраў нацызму выступiла Магiлёўская яўрэйская абшчына. Яе грашыма падтрымалi магiляўчане розных нацый i народнасцяў, узростаў i сацыяльных становiшчаў. Кожны ахвяраваў колькi мог: нават зусiм не заможныя пенсiянеры прыносiлi па некалькi тысяч рублёў. Адкрыццё помнiка адбылося ў межах Дня культуры Ізраiля ў Магiлёве. 12 лiстапада таксама адкрылiся выставы iзраiльскай лiтаратуры i жывапiсу, прайшлi сустрэчы з прадстаўнiкамi пасольства Iзраiля i кiнапаказ. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 лiстапада ў Магiлёве адкрылi помнiк "У памяць пра яўрэяў — ахвяраў нацызму". Памятны знак — вялiзны камень, на якiм высечаны адбiткi дал
|
|