Работа плюс "галоўнае пытанне"
Работа плюс "галоўнае пытанне"
На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць загадчык юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiр Іванавiч ШЭЛКОВIЧ i намеснiк загадчыка юркансультацыi ФПБ Васiль Мiкалаевiч КОРСУК.
(Працяг. Пачатак у нумары за 12 лістапада.)
(Працяг. Пачатак у нумары за 12 лістапада.) ( — Дачка жыве ў Мiнску менш за 5 гадоў, таму ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў яе не ставяць. Разам з тым мы хочам купiць у сталiцы кватэру — з выкарыстаннем камерцыйнага крэдыту. Скажыце, калi ласка, цi можна пагасiць частку гэтага крэдыту чэкамi "Жыллё"? Iрына Каранец, г. Слонiм ( — У красавiку мне споўнiцца 54 гады. Цi змагу я тады выйсцi на пенсiю з улiкам таго, што ў свой час восем з паловай гадоў даглядала дома дачку-iнвалiда — пакуль ёй не споўнiлася 18 гадоў? I ў выпадку, калi я на пенсiю ўсё ж выйду, то цi змагу я дапрацаваць на цяперашнiм месцы, прынамсi, да свайго 55-годдзя? Або тут усё будзе залежыць ад рашэння наймальнiка? Таццяна Яўгенаўна ( — Падчас падпiсання кантракта мяне пазнаёмiлi са службовай iнструкцыяй. Цi можа наймальнiк ужо праз паўгода гэтую iнструкцыю змянiць i вызначыць дадатковыя абавязкi? Аляксандр Пятровiч, г. Мiнск ( — Турбуюць работнiкi кацельнi з горада Сянно. Нам зменшылi на 3 днi водпуск i патлумачылi — нiбыта мы пазбавiлiся гэтых дзён у сувязi з атэстацыяй працоўных месцаў. Аднак на справе атэстацыя не праводзiлася, да нас нiхто не прыязджаў i нiякiя замеры не рабiў. Парайце, што рабiць у такой сiтуацыi? — Калi раней працоўныя месцы прызнавалiся шкоднымi, а цяпер фактычна без правядзення атэстацыi — не, то тут сапраўды ўзнiкаюць пытаннi. Таму мы раiм вам звярнуцца ва ўпраўленне дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Вiцебскага аблвыканкама — якасць правядзення атэстацыi кантралюе менавiта гэта структура. ( — Мой муж адпрацаваў 20 гадоў трактарыстам у калгасе, затым звольнiўся, аднак праз паўгода вярнуўся ў тую ж гаспадарку — праўда, ужо слесарам. Цi павiнны яму рабiцца даплаты за стаж? I ад чаго залежаць такiя даплаты — ад стажу па спецыяльнасцi або ад стажу работы ў арганiзацыi? Соф’я Васiльеўна Мiлiшкевiч, Клецкi раён ( — Як павiнна налiчвацца даплата за стаж у сельгасарганiзацыi работнiку-здзельшчыку — у залежнасцi ад тарыфнай стаўкi цi ад зарплаты? Па-другое. Куды, апроч прафкама арганiзацыi i суда, можна звярнуцца ў выпадку парушэння калектыўнага дагавора? I па-трэцяе. Падчас масавых сельгасработ у арганiзацыi не наладжана спаборнiцтва. Як змянiць сiтуацыю? Леанiд, Лагойскi раён Па-другое. Куды, апроч прафкама арганiзацыi i суда, можна звярнуцца ў выпадку парушэння калектыўнага дагавора? I па-трэцяе. Падчас масавых сельгасработ у арганiзацыi не наладжана спаборнiцтва. Як змянiць сiтуацыю? Леанiд, Лагойскi раён — Па-першае. Зноў-такi гэта пытанне вырашаецца на лакальным узроўнi — у канкрэтнай арганiзацыi. Можна толькi заўважыць, што, як правiла, даплаты "прывязваюцца" да тарыфнай стаўкi. Па-другое. Калi вы не хочаце звяртацца ў суд, то з пытаннем аб парушэннi калдагавора можна звярнуцца ў дзяржаўную iнспекцыю працы або ў прававую iнспекцыю прафсаюзаў. I, у прыватнасцi, у прававую iнспекцыю галiновага прафсаюза. I па-трэцяе. Прымусiць наймальнiка наладзiць такое спаборнiцтва нельга, ды i, уласна кажучы, гэта не яго справа. Пытанне арганiзацыi спаборнiцтва лепш за ўсё абмеркаваць са старшынёй свайго прафкама. Або, як варыянт, можна зноў-такi звярнуцца па дапамогу ў прафсаюз работнiкаў аграпрамысловага комплексу. Да слова, структурныя падраздзяленнi работнiкаў АПК ёсць у кожным раёне. ( — Да льготнай пенсii за шкодныя ўмовы ў 50 гадоў мне засталося 6 месяцаў. Цi абавязаны наймальнiк працягнуць на гэты час кантракт? Сяргей Антонавiч Шакель, г. Наваполацк ( — Цi абавязаны зараз наймальнiк адпускаць на сесiю студэнта-завочнiка, якi не мае накiравання з месца працы, але хоча павысiць сваю квалiфiкацыю? Сяргей Аляксандравiч, г. Мiнск Сяргей ГРЫБ. (Заканчэнне будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць загадчык юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў Бе
|
|