Воўк
Воўк
Воўк у народнай культуры мае падвоеную сiмволiку: з аднаго боку ён увасабляе зло i жорсткасць, а з другога — мужнасць, перамогу i клапатлiвасць пра сваiх нашчадкаў. Шматлiкiя апавяданнi пра вядзьмарак, якiя пераўтварылiся ў ваўчыц, i пра мужчын, якiя сталi ваўкамi-ваўкалакамi, надалi гэтай жывёлiне магчымасць сувязi з "тым", д’ябальскiм, светам. Аднак у духоўнай спадчыне старажытных скандынаваў цi грэкаў воўк — татэмная жывёла i сiмвал непераможнасцi, а ваўчыца, якая выкармiла Ромула i Рэма — заснавальнiкаў Рыма, стала сiмвалам пяшчотнай мацярынскай любовi i ахвярнасцi (для параўн.: для беларусаў татэмнай жывёлай лiчыцца мядзведзь). l У славянскiх народаў вобраз ваўка звязаны з пераходнымi, памежнымi, пераломнымi момантамi: смерцю (ён суправаджае душы ў паслясмяротным жыццi); вяселлем ("ваўком" называлi жанiха, якi прыехаў знайсцi сабе "цялушку" цi "авечку"); з некаторымi каляндарнымi датамi (Каляды — запрашэнне продкаў у выглядзе ваўка за святочны калядны стол); з "пераходнымi" зiмовым цi вясновым перыядамi. l Драпежная жывёлiна — воўк — заўсёды пагражае чалавеку i яго хатняй гаспадарцы. Воўк — хiтры, каварны, можа загрызцi ўвесь статак, з якога ў спажыванне возьме 1-2 жывёлiны. Суцiшыць ваўка мог цудадзейным спосабам толькi Георгiй Перамаганосец — "воўчы пастар": "што ў ваўка ў зубах — то Ягорый даў". l Аднак у славянскага народа смелы i разумны воўк, акрамя страхаў, выклiкае сiмпатыю. У казках пра Івана Царэвiча шэры воўк становiцца станоўчым персанажам — можа размаўляць, вельмi мудры, мае крылы, з дапамогай якiх можа пераляцець з аднаго свету ў другi. Так здавён вялося — калi дарогу перабяжыць воўк, гэта прынясе шчасце (у адрозненне ад лiсы, вавёркi цi зайца). l Згодна з народнымi ўяўленнямi, з ваўком можна заўсёды знайсцi агульную мову, калi звярнуцца да яго з добрым словам: "Добрыя моладцы! Вам свой бок, мне свой". Воўк нiколi не кране вандроўнiка цi хатнюю жывёлу, калi перад дарогай цi перад выганам хатняй жывёлы ў поле прачытаць замову. l Iснавала пэўная сiмвалiчная сувязь памiж ваўком i прыладамi ткацтва. На кроснах ткалi "абярэгi" ад нападу ваўкоў. Паўсюдна апiсаны выпадкi нападаў ваўкоў на тых, хто пераносiў прылады ткацтва з адной вёскi ў другую, не выканаўшы пры гэтым пэўных ахоўных дзеянняў. l Паводле народных павер’яў, ваўка пужаюць полымя i званы. Таму на вупраж коням заўсёды вешалi шмат званочкаў. l Перад тым, як жывёлу першы раз выганялi ў поле, выконвалi цэлы шэраг магiчных дзеянняў, накiраваных у першую чаргу на тое, каб засцерагчы яе ад зубоў ваўка: абносiлi жывёлу чацвярговай соллю, грамнiчнай соллю, святой хрышчэнскай вадой, спасавым макам, чыталi малiтвы i замовы. l Моцным абярэгам статку ад ваўка лiчылася яйка, знесенае чорнай курыцай. l У народзе лiчылi: калi ваўкi падыходзiлi зусiм блiзка да хат, збiралiся зграямi i вылi — чакай халадоў i няўроду, вайны цi iншых няшчасцяў. l Пачынаючы з 9 снежня (дзень святога Юрая, якi ў народзе носiць назву халодны), ваўкi пачынаюць падыходзiць да людскiх паселiшчаў, i таму небяспечна пакiдаць вёску. l Перыяд з 22 снежня (дзень святой Ганны) i да 19 студзеня (Хрышчэнне) у народзе называлi воўчымi святамi або вяселлямi. У гэты час ваўкi збiраюцца ў зграi i становяцца вельмi небяспечнымi. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Воўк у народнай культуры мае падвоеную сiмволiку: з аднаго боку ён увасабляе зло i жорсткасць, а з другога — мужнасць, перамогу i клапатлiвасць пра св |
|