Навошта адчынялi дзверы?
Навошта адчынялi дзверы?
Асуджана злачынная група, якая выкрадала грошы
з банкаматаў з дапамогай "ліванскай пятлi"
Пра гэта паведамiў журналiстам начальнiк упраўлення па раскрыццi злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй МУС Беларусi Ігар Чарненка. Ён нагадаў, што махляры (6 чалавек) дзейнiчалi ў Мiнску, Маладзечне, Бабруйску i iншых гарадах краiны. Пры выкраданнi грошай яны выкарыстоўвалi "лiванскую пятлю" — спецыяльную прыладу для блакавання пластыкавых картак у карткапрыёмнiках банкаматаў. БЕЛТА. Навошта адчынялi дзверы? Было 23 гадзiны, калi двое невядомых пазванiлi ў дзверы кватэры аднаго жыхара Жлобiна. Той адчынiў iх, i мужчыны, нiчога не кажучы, забралi ў яго насценны гадзiннiк i пайшлi прэч. А ў доме маладой гаспадынi, што на вулiцы Зялёнай у гэтым самым горадзе, дзверы ў 23.30 наогул не былi зачыненыя, чым скарысталiся трое невядомых мужчын. Яны прыгразiлi нажом i пiсталетам i прыхапiлi з сабой залаты ланцужок i тры пярсцёнкi. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Двое брастаўчан асуджаны за змяненне ІМЕI-нумароў скрадзеных сотавых тэлефонаў Аб гэтым паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi.Да парушэнняў аўтарскiх правоў у сферы iнфармацыйных тэхналогiй адносяцца мадыфiкацыi IМЕI-нумароў сотавых тэлефонаў i стварэнне ў сетцы iнтэрнэт сайтаў-дублiкатаў, якiя выкарыстоўваюць чужую папулярнасць. Двое брастаўчан мянялi IМЕI-нумары скрадзеных мабiльных. Яны прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi. Тым самым створаны судовы прэцэдэнт пакарання за такiя правапарушэннi.БЕЛТА. Дзiк супраць "Пежо"Увечары на аўтадарозе Орша — Шклоў ля вёскi Хiмы "Пежо—306", якiм кiраваў 22—гадовы вадзiцель, урэзаўся ў дзiка, якi раптам выбег на праезную частку. Машына з’ехала ў кювет i перакулiлася. У вынiку гэтага ДТЗ была траўмавана 20-гадовая пасажырка машыны — навучэнка медыцынскага каледжа. Дзiк загiнуў. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Было 23 гадзiны, калi двое невядомых пазванiлi ў дзверы кватэры аднаго жыхара Жлобiна. Той адчынiў iх, i мужчыны, нiчога не кажучы, забралi ў яго насц
|
|