Генадзь Нявыглас: "Колькасць білетаў, якiя будуць распаўсюджвацца ў Барысаве, зменшыцца"
Генадзь Нявыглас: "Колькасць білетаў, якiя будуць распаўсюджвацца ў Барысаве, зменшыцца"
Бiлеты на матч Лiгi чэмпiёнаў УЕФА памiж барысаўскiм БАТЭ i мадрыдскiм "Рэалам", якi пройдзе 25 лiстапада на мiнскiм стадыёне "Дынама", паводле папярэдняй iнфармацыi, змешчанай на сайце Беларускай федэрацыi футбола, з’явяцца ў касах барысаўскага стадыёна i стадыёна "Дынама" 17 лiстапада. Бiлеты будуць распаўсюджвацца "па старой схеме", паведамляецца на сайце. Тым не менш, нагадаем, што афiцыйны сайт ФК БАТЭ размясцiў зварот да балельшчыкаў, дзе выказвалася незадавальненне вялiкай колькасцю фанатаў пiцерскай каманды, якiя невядомымi шляхамi набылi бiлеты i трапiлi на матч памiж БАТЭ i "Зенiтам". Выказвалася думка, што бiлеты i запрашальныя пропускi перапрадалi барысаўскiя балельшчыкi, а гэта расцэньвалася футбольным клубам як "подлы ўдар у спiну". У звароце меркавалася, што на матч з "Рэалам" схема распаўсюджвання квiткоў будзе зменена. Растлумачыць, чаму змен не будзе i пракаментаваць сiтуацыю з распаўсюджваннем бiлетаў мы папрасiлi старшыню асацыяцыi "Беларуская федэрацыя футбола" Генадзя Нявыгласа: — Растлумачу сiтуацыю, бо апошнiм часам уводзяцца ў зман, у тым лiку i сродкi масавай iнфармацыi. Правамi на распаўсюджванне бiлетаў валодае толькi адзiн суб’ект — футбольны клуб БАТЭ. Ён заключыў дагавор з прадпрыемствам, якое заснавала наша асацыяцыя — "АБФФ-Падарожжа", яны i дыктуюць правiлы распаўсюджвання бiлетаў. Гэта па-першае. Па-другое, вельмi многа заявак прыходзiць з рэгiёнаў, магчымасцi набыць бiлеты ў касах у жыхароў iншых гарадоў няма. Па вопыту мiнулага матча магу сказаць, што каля 4,5 тысячы бiлетаў было прададзена ў рэгiёны па заяўках, i гэта правiльная практыка. У нас у краiне пражывае 9 з лiшнiм мiльёнаў чалавек, i паглядзець матч на стадыёне маюць права ўсе. 25 тысяч бiлетаў на Мiнск i Мiнскую вобласць — гэтага дастаткова. Таму гэта схема будзе захаваная, БАТЭ, наколькi мне вядома, не збiраецца яе мяняць. Будзе зменшана колькасць бiлетаў, якiя будуць распаўсюджвацца ў Барысаве, паколькi частка iх на мiнулы матч нейкiм чынам трапiла ў Пецярбург. Затое больш бiлетаў будзе прададзена ў Мiнску. І ранейшая колькасць будзе распаўсюджана па заяўках, у тым лiку для рэгiёнаў. Зазначу, што ўпершыню ў гiсторыi суверэннай Беларусi ў жыхароў iншых населеных пунктаў з’явiўся рэальны шанц набыць бiлеты на сталiчны футбол. Мы ўсе былi дзецьмi i ведаем, як складана было трапiць з рэгiёна на матчы. Усiх задаволiць, зразумела, не ўдасца. Паводле рашэння ФК БАТЭ, бiлеты будуць даражэйшымi — самы дарагi будзе каштаваць 70 тысяч рублёў. А з нагоды таго, што наш футбол выклiкае такi ажыятаж, трэба радавацца. Значыць ёсць прадукт, якi ўсе хочуць набыць. Асобныя выпадкi спекуляцыi тут непазбежныя. Прывяду прыклад з "Зенiтам": з 20 тысяч бiлетаў на "Пятроўскi" на матч з БАТЭ ў свабодны продаж было пушчана ўсяго 3 тысячы. Гэта нармальная практыка, ва ўсiм свеце не больш за 10 працэнтаў бiлетаў на такiя матчы iдзе ў продаж. Астатнiя прызначаны для ўладальнiкаў абанементаў, спонсараў, партнёраў клуба i г.д. Паўтаруся, што гэта прадукт клуба, толькi ён прымае рашэнне, як яго распаўсюджваць. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бiлеты на матч Лiгi чэмпiёнаў УЕФА памiж барысаўскiм БАТЭ i мадрыдскiм "Рэалам", якi пройдзе 25 лiстапада на мiнскiм стадыёне "Дынама&q
|
|