21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "Карупцыя ў Беларусi будзе выкараняцца самым жорсткiм чынам"

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "Карупцыя ў Беларусi будзе выкараняцца самым жорсткiм чынам"

Аб гэтым Прэзiдэнт заявiў на нарадзе па пытаннях эфектыўнасцi прымаемых мераў у барацьбе з карупцыяй.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, нягледзячы на тое, што агульная колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў змяншаецца, хабарнiцтва расце. Павялiчваецца маштаб матэрыяльнага ўрону ад карупцыйных дзеянняў, а ўзровень яго кампенсацыi скарачаецца.

У сферы дзяржаўнага кiравання толькi за 10 месяцаў гэтага года колькасць карупцыйных злачынстваў склала 347. З iх 104 учынены супрацоўнiкамi органаў унутраных спраў, дзяржбяспекi, фiнансавых расследаванняў, Мiнiстэрства абароны, Дзяржаўнага пагранiчнага i Дзяржаўнага мытнага камiтэтаў.

"Гэта толькi тое, што выявiлi! Гэта вельмi трывожныя тэндэнцыi. Яны сведчаць аб тым, што эфектыўнасць барацьбы з карупцыяй знiжаецца. Не ўсе структуры, прызначаныя быць на варце iнтарэсаў дзяржавы i грамадзян, працуюць рэзультатыўна", — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, прычына такога становiшча ў безадказнасцi i самазаспакоенасцi.

"Дзейнасць па папярэджаннi карупцыйных праяў не можа абмяжоўвацца асобнымi акцыямi i кампанiямi. Калi мы хочам дабiцца рэальных вынiкаў, у краiне павiнна быць створана антыкарупцыйная атмасфера", — перакананы беларускi лiдар.

"Паводле майго глыбокага пераканання, менавiта карупцыя стала адной з асноўных прычын цяперашняга сусветнага крызiсу. Таму барацьба з ёй патрэбна маштабная. Мы вельмi цяжка iшлi да самастойнасцi i незалежнасцi нашай дзяржавы, каб дзеля злачыннага дабрабыту асобных нячыстых на руку дзеячаў разбурыць тое, што далося цаной напружанай i няспыннай працы простых людзей!" — падкрэслiў Прэзiдэнт.

У Беларусi расцягвання дзяржаўнай уласнасцi, рэсурсаў i "прыхватызацыi" не будзе, заявiў Аляксандр Лукашэнка. Беларускi лiдар асаблiва адзначыў, што, лiбералiзуючы эканомiку, нельга нi ў якiм выпадку аддаваць яе ў рукi жулiкаў i прайдзiсветаў.

"У гэты няпросты перыяд Беларусь заявiла аб лiбералiзацыi сваёй эканомiкi, i некаторыя дамарослыя апазiцыянеры паспяшалiся заявiць аб тым, што нiбыта наблiжаецца наменклатурная прыватызацыя i што, маўляў, усе "смачныя кавалкi" дзяржуласнасцi падзелены ўжо памiж карумпаванымi чыноўнiкамi. Супакойцеся, паны! Устараненне бюракратычных перашкод, лiбералiзацыя робiцца не пад чыноўнiкаў, а хутчэй наперакор iх жаданням. Мы нiколi не дапусцiм якой-небудзь наменклатурнай прыватызацыi i пераразмеркавання прыналежных народу багаццяў", — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

"Ад карупцыi мы будзем ачышчаць нашу дзяржаву бязлiтасна. Вынiковасць нашых намаганняў праяўляецца ў момант выпрабаванняў. Гэтым людзям (карупцыянерам) фiнансавыя i эканамiчныя крызiсы — усё роўна i працаваць на дзяржаву яны не будуць", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Паводле яго слоў, у цяперашнiх умовах асаблiва актуальнымі становяцца максiмальна строгая дысцыплiна, беражлiвае стаўленне да народнага багацця i да тых нешматлiкiх рэсурсаў, якiя мае Беларусь, а таксама iстотная эканомiя.

Карупцыя ў Беларусi будзе выкараняцца самым жорсткiм чынам, заявiў Прэзiдэнт.

"Абурае карупцыя, якая разрастаецца сярод тых, хто па абавязку службы павiнен з ёй змагацца. У хабарнiцтве, iншых карыслiвых дзеяннях аказваюцца замешанымi прадстаўнiкi сiлавых структураў, якiя павiнны прадухiляць i спыняць гэтыя злачынныя з’явы", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

"Папярэджваю ўсiх: у Беларусi такога бязмежжа не будзе! Нават у фрагментарным парадку. Прынамсi, пакуль я Прэзiдэнт. Не пагляджу нi на пасады, нi на чыны", — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзiдэнта, такiя дзеяннi — ганьба не толькi для канкрэтнага чалавека або адпаведнага дзяржаўнага органа, "гэта нязмыўная пляма на рэпутацыi ўлады ў цэлым". Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што неабходна дакладна ўяўляць, што карупцыя — гэта пагроза палiтычнай i эканамiчнай бяспецы краiны, поўнае разлажэнне дзяржаўнага апарату, абсалютная страта кiравання эканамiчным сектарам i тормаз на шляху станаўлення прававой сацыяльнай дэмакратычнай дзяржавы.

"Да чаго ж мы дойдзем, калi барацьбой з карупцыяй займаюцца людзi, якiя самi парушаюць законы i нормы маралi? Што можна чакаць ад дзяржаўных органаў, упаўнаважаных выконваць кантрольныя i наглядныя функцыi, калi iх супрацоўнiкi прымаюць ад правяраемых "адкупныя"? — задаў рэзоннае пытанне Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што яго сур’ёзна насцярожвае i тое, калi людзi ў пагонах робяць учынкi, якiя, калi паглядзець фармальна, юрыдычна дапушчальныя. "Але настолькi несумленныя з маральнага пункту гледжання, што iх нельга апраўдаць! Гэта значыць у заканадаўстве вышукваюць пралазы, каб зрабiць тое, да чаго прычыняцца не павiнны", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Ён прывёў канкрэтныя факты карупцыi ў Мiнiстэрстве абароны, сярод пракурорскiх работнiкаў. "Пракурорскi работнiк за бясцэнак купляе ў камерсанта вельмi камфартабельную кватэру з падземных гаражом. Усё быццам бы законна, купiў i купiў. Але няўжо не ўзнiкаюць насцярожваючыя думкi: чаму бiзнэсмен прадаў пракурору кватэру танней, чым яна рэальна каштуе, i дзе гэты пракурор узяў такiя грошы", — сказаў Прэзiдэнт.

Ёсць i прыклад, калi пад дачы быў адведзены ўчастак у прыродаахоўнай зоне, прыналежны дзiцячаму садку.

"Пратэкцыянiзм фiрмаў, лабiраванне атрымання лiцэнзiй, квот, дазволаў, закрыццё крымiнальных спраў адносна "сваiх бiзнэсменаў" i заказныя справы супраць iх канкурэнтаў. Вы што, не чуеце, аб чым гавораць людзi i якiя злоўжываннi выяўляюцца?" — звярнуўся Прэзiдэнт да прысутных.

У краiне за гэтыя гады зроблена ўжо нямала, каб спынiць найбольш небяспечныя праявы карупцыi: не дапушчана масавае раскраданне дзяржмаёмасцi, у законы ўключаны жорсткiя меры процiдзеяння карупцыi. Аднак, падкрэслiў Прэзiдэнт, няма падстаў для таго, каб супакоiцца i аслабiць барацьбу з гэтым злом.

Прэзiдэнт Беларусi даручыў генеральнаму пракурору да канца дня ўнесцi прадстаўленне аб вызваленнi ад займаемых пасадаў намеснiка генпракурора Мiкалая Купрыянава i пракурора Мiнскай вобласцi Мiхаiла Снегiра. Кiраўнiк дзяржавы таксама даручыў узбудзiць крымiнальную справу.

У маi 2007 года пракурор Мiнскай вобласцi Мiхаiл Снягiр набывае 5-пакаёвую кватэру ў цэнтры Мiнска плошчай больш як 200 кв.м з падземным гаражом. "Першае пытанне: дзе ўзяў грошы?" — абурыўся Прэзiдэнт.

Ён адзначыў, што Мiхаiл Снягiр купляў гэту кватэру ў прадстаўнiка камерцыйнай фiрмы — у чалавека, якi на гэты момант не меў права прадстаўляць гэту фiрму i наогул быў звольнены па скарачэннi штатаў.

Акрамя таго, названая кватэра не магла быць прададзена юрыдычнай асобай, паколькi ў ёй пражываў супрацоўнiк фiрмы Сiдаровiч, у якога быў заключаны дагавор арэнды да 2024 года.

Прэзiдэнт таксама паведамiў, што кватэра была набытая Мiхаiлам Снегiром па занiжанай цане Br156 млн, пры гэтым рыначны кошт яе быў больш як $500 тыс. Каб надаць здзелцы выгляд законнасцi, Снягiр аформiў падложнае дадатковае пагадненне да дагавора куплi-продажу, дзе была агаворана iншая цана кватэры — Br535 млн.

"Калi Сiдаровiч, якi пражываў у кватэры, звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Мiнска, то якую, вы думаеце, пазiцыю занялi суддзi: Ільiна, Есьман, Паўлючук?.. Суддзя Iльiна ўзгадняла па тэлефоне са Снегiром паслядоўнасць сваiх дзеянняў", — сказаў Прэзiдэнт. Пры гэтым суддзi Есьман i Паўлючук прынялi рашэнне накласцi спагнанне на наймальнiка кватэры за нiбыта самавольную перапланiроўку кватэры.

Наймальнiк Сiдаровiч 8 разоў звяртаўся у Генеральную пракуратуру са скаргай на супрацьпраўныя дзеяннi пракурора Снегiра. "I што вы думаеце?.. — Нiякага адказу!" — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. "Таму што ўсе дакументы спiсвалiся са справы намеснiкам генпракурора Мiкалаем Купрыянавым, якi быў са Снегiром у сяброўскiх адносiнах", — дадаў ён.

"Але гэта яшчэ не ўсё, — абурыўся Прэзiдэнт. — На тэрыторыi Цнянскага вадасховiшча Снягiр завяршае будаўнiцтва катэджа, кошт якога, толькi паводле вiзуальных ацэнак, складае не менш як $1 млн. Грошы адкуль? Я свядома ў дэталях распiсваю гэтыя махiнацыi, каб паказаць тую ступень беспардоннасцi i нахабнасцi, да якой дакацiлiся некаторыя высокапастаўленыя работнiкi судовай i праваахоўнай сiстэм", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што гэты катэдж, якi выглядае больш унушальна, чым рэзiдэнцыя кiраўнiка дзяржавы, быў зарэгiстраваны Мiхаiлам Снегiром на падстаўную асобу. "I яшчэ адзiн штрых характарыстыкi пракурора вобласцi, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Да яго звярнулiся сябры-прадпрымальнiкi з просьбай аб аказаннi садзейнiчання ва ўстараненнi канкурэнта i адмене прынятага ўжо рашэння Вышэйшага гаспадарчага суда. Тут Снягiр праявiў незвычайную актыўнасць". Калi з-за прынцыповай пазiцыi першага намеснiка старшынi ВГС Яўгена Смiрнова Мiхаiлу Снегiру не ўдалося вырашыць гэта пытанне, то, паводле слоў Прэзiдэнта, Снягiр звярнуўся па дапамогу да намеснiка генпракурора Купрыянава, а той у парадку пракурорскага нагляду прыпынiў выкананне рашэння суда.

"Вось вам некалькi яскравых прыкладаў, якую сiстэму кругавой парукi i ўсёдазволенасцi стварылi некаторыя высокапастаўленыя асобы дзяржаўных органаў", — рэзюмаваў кiраўнiк дзяржавы. "Па логiцы гэтага ж Снегiра i да яго падобных атрымлiваецца: у каго больш правоў — той можа рабiць як уздумаецца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Не выйдзе!".

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што ў краiне не створана сiстэма належнага ўзаемадзеяння памiж органамi, якiя вядуць барацьбу з карупцыяй. Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу дзяржсакратарыяту Савета Бяспекi безадкладна заняцца гэтай праблемай i ўзмацнiць каардынацыю гэтых структур.

"У раз’яднаным стане мы нiколi не дасягнём эфектыўнасцi ў барацьбе з карупцыяй", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў галiне барацьбы з карупцыяй ёсць некалькi праблемных пытанняў. Паводле яго слоў, у праваахоўных органаў адсутнiчаюць належныя напрацоўкi па выяўленні карупцыйных злачынстваў у найбольш значных сферах дзейнасцi: бюджэтнай, знешнеэканамiчнай, энергетычнай, нафтахiмiчнай, аўтамабiльнай i iншых. Не ў поўнай меры праводзiцца аналiз фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi высокадаходных прадпрыемстваў, на належным узроўнi не адсочваюцца працэсы, звязаныя з прыватызацыяй i акцыянаваннем. На думку Прэзiдэнта, бачна няздольнасць адэкватна рэагаваць на сучасныя больш вытанчаныя факты карупцыi.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў наяўнасць сур’ёзных недахопаў у аператыўным складальнiку дзейнасцi праваахоўных органаў па выяўленні i раскрыцці злачынстваў. "На практыцы шматлiкiя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы завяршаюцца безвынiкова. Для аператыўных службаў праваахоўных органаў характэрна i адсутнасць мэтанакiраванай працы, праяўленне актыўнасцi толькi на першапачатковым этапе, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Заявілі аб гучнай справе, а к канцу яна ў вас рассыпаецца з-за недаказанасцi".

Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу i на абгрунтаванасць прымянення аператыўнага эксперыменту, якi, паводле яго слоў, усё больш ператвараецца з прававога iнструмента ў прыладу правакацыi. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што асноўнай задачай павiнна быць выяўленне злачынцаў, а не падбухторванне да ўчынення злачынстваў.

Першачарговую ўвагу трэба надаць кадравай чысціні дзяржаўнага апарату, яго юрыдычнай, маральнай сумленнасцi, заявiў Прэзiдэнт. Ён даручыў Адмiнiстрацыi кiраўнiка дзяржавы iстотна палепшыць работу па падборы i расстаноўцы кадраў. "Трэба зрабiць так, каб у чыноўнiкаў не было не толькi ўмоў, але i падстаў для карупцыйнай дзейнасцi", — падкрэслiў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неабходна распрацоўваць i ўкараняць новыя метады работы, якiя даюць магчымасць быць не ў хвасце падзей, а наносiць папераджальныя ўдары па рэальнай карупцыi, не па дробязях. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы заўважыў, што праваахоўныя органы павiнны самi быць прыкладам пры расследаваннi карупцыйных крымiнальных спраў.

Як заявiў Аляксандр Лукашэнка, на працягу лiстапада будзе звольнены шэраг высокапастаўленых чыноўнiкаў МУС Беларусi.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, 10 высокапастаўленых службовых асобаў МУС наўмысна пайшлi на парушэннi заканадаўства, каб атрымаць зямельныя ўчасткi ў Мiнскiм раёне. "Я назаву ўсе гэтыя прозвiшчы да ведама: першы намеснiк мiнiстра Аляксандр Шчурко, намеснiк Вiктар Фiлiстовiч, былыя намеснiкi Радзюкевiч i Глухоўскi, начальнiк дэпартамента фiнансаў i тылу Мельнiкаў, дырэктар Дэпартамента па грамадзянстве i мiграцыi Iванчыкава, былы начальнiк дэпартамента выканання пакаранняў Коўчур, былы саветнiк мiнiстра ўнутраных спраў Карпейчык, урач Шпiталя МУС Бурко i супрацоўнiк ГУУС Мiнгарвыканкама Новiк", — сказаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка паведамiў, што для будаўнiцтва асабнякоў гэтыя чыноўнiкi падабралi сабе тэрыторыю летняй дачы дзiцячага садка, размешчанай у водаахоўнай зоне Заслаўскага вадасховiшча. Пад выглядам дачнага кааператыва, якога насамрэч нiколi не было, яны пабудавалi жылы масiў з двух- i трохпавярховых будынкаў. "Выкарыстоўваючы службовае становiшча i манiпулiруючы заканадаўствам, супрацоўнiкi МУС сталi амаль задарма ўласнiкамi зямельных участкаў. "Вартавыя парадку" заплацiлi за iх ад Br10 тыс. да Br25 тыс.", — адзначыў Прэзiдэнт.

"Калi гэтыя факты сталi вядомыя, я даручыў КДК i генеральнаму пракурору разабрацца ва ўсiм i ўстаранiць выяўленыя парушэннi, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Я чакаў, што гэтыя органы навядуць такi парадак, каб iншым непанадна было". Замест гэтага, паводле слоў Прэзiдэнта, "кантралёры маўклiва самаўхiлiлiся". "Што ж, калi больш няма каму, то аднаўляць справядлiвасць давядзецца мне", — падкрэслiў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязi з гэтым запатрабаваў ад старшынi Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Леанiда Крупца на працягу тыдня адмянiць незаконнае рашэнне Мiнскага райвыканкама аб прадастаўленнi зямельных участкаў былым i цяперашнiм супрацоўнiкам МУС. Узведзеныя там збудаваннi з’яўляюцца самавольнымi. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў адабраць зямельныя ўчасткi i перадаць iх для размяшчэння дамоў сямейнага тыпу для дзяцей-сiрот. Былым уласнiкам будуць дадзены тры месяцы, каб яны знеслi свае пабудовы. Калi яны iх не знясуць, то пабудовы павiнны быць бязвыплатна адабраны пад дамы для дзяцей-сiрот.

"Дзяржсакратару Савета Бяспекi Юрыю Жадобiну сумесна з Ген-пракуратурай i КДК неабходна ў месячны тэрмiн прадставiць заключэнне аб адпаведнасцi займаемым пасадам усiх асобаў, якiя маюць дачыненне да названых парушэнняў заканадаўства", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "Магу канкрэтызаваць: усе гэтыя людзi на працягу лiстапада павiнны быць звольнены з МУС", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, кiраўнiку Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Уладзiмiру Макею даручана да канца лiстапада ўнесцi прапановы па пакараннi вышэйшых службовых асобаў, якiя не прынялi своечасовыя меры па спыненнi гэтых правапарушэнняў.

З 1 студзеня 2009 года рашэнне аб змякчэннi пакарання адносна асуджаных за карупцыйныя злачынствы супрацоўнiкаў праваахоўных органаў будзе прымаць выключна Прэзiдэнт, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Асуджаныя супрацоўнiкi праваахоўных органаў будуць адбываць пакаранне ў найгоршых калонiях з закаранелымi злачынцамi, дадаў Прэзiдэнт.

У ходзе нарады кіраўнік дзяржавы закрануў i пытаннi эканамiчнага развiцця краiны. Беларусь ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу павiнна не проста выстаяць, але i захаваць тэмпы развiцця, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы павiнны экспартаваць прадукцыю. Расказы i казкi аб тым, што ў спажыўцоў няма грошай i з-за гэтага прадукцыю немагчыма рэалiзаваць, не патрэбны. Сёння дастаткова спажыўцоў на замежных рынках, якiя могуць купiць нашу прадукцыю", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў няўхiльнага выканання трох дзеючых у Беларусi дырэктыў: па дэбюракратызацыi, эканомii i беражлiвасцi, дысцыплiне. "Патрабаванне павiнна быць самае жорсткае. У гэтым напрамку павiнны быць прыняты жалезныя меры. Пры гэтым трэба мець на ўвазе: рамкi сусветнага эканамiчнага хаосу нiхто сёння акрэслiць не можа. Таму наводзьце жорсткую дысцыплiну, узмацняйце беражлiвасць i эканомiю", — сказаў Прэзiдэнт.

Беларускi лiдар запатрабаваў яшчэ раз з улiкам iснуючай сiтуацыi грунтоўна прааналiзаваць работу з кадрамi, каб зрабiць яе "максiмальна адкрытай i зразумелай", заснаванай на здаровай канкурэнцыi здольнасцяў i кампетэнтнасцi прэтэндэнтаў.

"Базавы прынцып нашай палiтыкi — дзяржава для народа. I дзеля дасягнення гэтай мэты я не адступлюся ад рашучай барацьбы з карупцыяй — iржой, якая можа ўцягнуць краiну ў бездань эканамiчных i сацыяльна-палiтычных узрушэнняў. Тут першараднае значэнне маюць самыя жорсткiя патрабаваннi да сумленнасцi i прыстойнасцi кадраў. Асаблiва да тых, хто па абавязку службы стаiць на варце закона i дзяржавы. Людзi ў пагонах павiнны ў сто разоў больш клапацiцца аб чысцiнi сваiх радоў у параўнаннi з астатнiмi чыноўнiкамi. Таму што толькi чыстымi рукамi можна наводзiць у краiне парадак", — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

"Я ўжо неаднаразова гаварыў: бюракратызм — самае спрыяльнае асяроддзе для росквiту карупцыi. Арэнда гандлёвых памяшканняў, правядзенне тэндараў, выдзяленне зямельных участкаў, лiцэнзаванне вiдаў дзейнасцi, розныя праверкi — гэта далёка не поўны пералiк актыўных карупцыйных зон, якiя патрабуюць асаблiвай увагi. Парадак вырашэння гэтых пытанняў павiнен быць такi, каб ад чыноўнiка нiчога не залежала. Тады яму не будзе за што даваць хабар", — лiчыць Прэзiдэнт.

Ён таксама асаблiва адзначыў, што людзi вераць уладзе, i дзяржава "не можа ставiцца да людзей iнакш, як з такiм жа даверам i павагай".

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым Прэзiдэнт заявiў на нарадзе па пытаннях эфектыўнасцi прымаемых мераў у барацьбе з карупцыяй. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, нягледзячы на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика