21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Знешняе кола

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знешняе кола

Дэпутаты вызначылiся з прадстаўнiцтвам у мiжпарламенцкiх структурах

Для дзеячаў законатворчасцi важна не толькi "варыцца" ў праблемах уласнай дзяржавы, але i сачыць за знешнiм колам — выбудоўваць адносiны з замежнымi калегамi, знаёмiцца з iх напрацоўкамi ды i сваiмi дзялiцца. Мiсiяй пастаянна дзеючых дэлегацый, якiя былi сфармiраваныя ўчора на сесii Палаты прадстаўнiкоў, стане ўмацаванне сувязяў з парламентамi iншых дзяржаў i мiжнароднымi парламенцкiмi арганiзацыямi.

— Беларусь мае членства ў сямi мiжнародных парламенцкiх структурах, — канстатаваў старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД Сяргей Маскевiч, выступаючы ў Авальнай зале, — Парламенцкi Сход Саюза Беларусi i Расii, Мiжпарламенцкая Асамблея ЕўрАзЭС, Мiжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельнiц СНД, Парламенцкая Асамблея Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Парламенцкая Асамблея Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе, Парламенцкая Асамблея Праваслаўя i Парламенцкая Асамблея Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы.

Апроч таго, наша краiна кантактуе ў той цi iншай ступенi з ПА Савета Еўропы, ПА Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва, ПА НАТА, Паўночным Саветам.

Расiйскi вектар

Старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД падкрэслiў асаблiвую значнасць расiйскага вектара айчыннай знешняй палiтыкi. Таму такое важнае i супрацоўнiцтва на парламенцкiм узроўнi. На беларускую дэлегацыю ў Парламенцкiм Сходзе Саюза Беларусi i Расii, як лiчыць Сяргей Маскевiч, "ускладаецца вельмi сур’ёзная задача па развiццi прававой асновы Саюзнай дзяржавы, адстойваннi iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь".

Нагадаем, што фармiраванне складу ўдзельнiкаў Парламенцкага Сходу адбываецца на парытэтнай аснове — па 36 прадстаўнiкоў абедзвюх краiн. Сваю квоту Беларусь размяркоўвае такiм чынам: 23 дэпутаты i 13 сенатараў. У структуры Парламенцкага Сходу — восем камiсiй, у кожную з якiх нацыянальныя парламенты дэлегуюць сваiх прадстаўнiкоў.

У вузкiм асяродку

У рамках МПА СНД i МПА ЕўрАзЭС прынята больш як 150 мадэльных заканадаўчых актаў, палажэннi многiх з якiх узятыя за аснову пры падрыхтоўцы адпаведных дакументаў у Беларусi. Актыўны ўдзел нашай краiны ў рабоце гэтых структур, на думку Сяргея Маскевiча, спрыяе не толькi ўдасканаленню нацыянальнага заканадаўства, але i развiццю эканамiчнага супрацоўнiцтва, умацаванню палiтычнага i мiжнароднага аўтарытэту Беларусi.

МПА СНД iнтэгруе напрацоўкi парламентарыяў 10 краiн-удзельнiц, адпаведная i колькасць пастаянных камiсiй у складзе арганiзацыi, кожную з якiх узначальвае прадстаўнiк адной з дзяржаў Садружнасцi. Беларусь традыцыйна дэлегуе ва ўсе камiсii па два дэпутаты i па аднаму сенатару.

На глабальным узроўнi

Мiжпарламенцкi саюз — адна з найстарэйшых арганiзацый такога кшталту ў свеце. Яна мае амаль 120-гадовы вопыт, трывала супрацоўнiчае з ААН i яднае парламентарыяў з больш як 150 краiн свету.

Удзел Беларусi ў МПС, паводле меркавання Сяргея Маскевiча, дае магчымасць узаемадзейнiчаць з парламентарыямi многiх краiн, рабiць свой унёсак у рашэнне такiх глабальных праблем сучаснасцi, як экалагiчная бяспека, барацьба з тэрарызмам i экстрэмiзмам, выкананне правоў чалавека, процiдзеянне новым выклiкам i пагрозам. Членства ў МПС — калектыўнае, у яго ўваходзяць нацыянальныя групы, якiя могуць уключаць увесь склад парламента. Айчынныя парламентарыi прынялi менавiта гэтую схему. Мы пiсалi ўжо, што на першай сесii Савета Рэспублiкi было вырашана ўключыць у Нацыянальную групу ўвесь склад сенатараў, аналагiчнае рашэнне прынята ўчора на сесii i нiжняй палатай парламента.

— Уяўляецца мэтазгодным, каб Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь у поўным складзе ўвайшоў у нацыянальную групу Беларусi ў Мiжпарламенцкiм Саюзе, — рэзюмаваў Сяргей Маскевiч.

Мiжнародная бяспека

— Беларусь праводзiць прынцыповую i паслядоўную знешнепалiтычную лiнiю па пытаннях раззбраення i кантролю над узбраеннем, добрасумленна выконвае ўзятыя на сябе ў гэтай сферы мiжнародныя абавязацельствы, а таксама падтрымлiвае намаганнi сусветнай супольнасцi па пераадоленнi распаўсюджвання зброi масавага паражэння, — падкрэслiў Сяргей Маскевiч. — Мы разглядаем умацаванне патэнцыялу Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў якасцi важнага фактару забеспячэння нацыянальных iнтарэсаў нашай краiны.

Працягваючы тэму мiжнароднай бяспекi, палiтык выказаў меркаванне аб тым, што "ў агляднай будучынi НАТА застанецца адным з дамiнуючых фактараў сiстэмы бяспекi на Еўраатлантычнай прасторы. Непасрэднае суседства Беларусi з Альянсам i значная працягласць агульных межаў узмацняюць неабходнасць выбудоўвання канструктыўных адносiнаў з гэтым ваенна-палiтычным блокам. Нягледзячы на захаванне палiтычных праблем у адносiнах з НАТА, лiнiя беларускага боку на актыўнае практычнае супрацоўнiцтва з НАТА застаецца нязменнай, мае сiстэмны i доўгатэрмiновы характар".

З улiкам гэтага было прапанавана сфармiраваць дэлегацыю Нацыянальнага сходу Беларусi ў ПА АДКБ i дэлегацыю па ажыццяўленнi кантактаў з ПА НАТА.

Размарозка па-еўрапейску

— У Палаце прадстаўнiкоў другога i трэцяга склiканняў дастаткова дынамiчна i вынiкова вялося ўзаемадзеянне з Парламенцкай Асамблеяй АБСЕ. Было адноўлена паўнапраўнае членства нашай краiны ў гэтай арганiзацыi, — нагадаў Сяргей Маскевiч. — У трывалай каардынацыi з Мiнiстэрствам замежных спраў Беларусi праводзiўся курс на прагматычнае супрацоўнiцтва з ПА АБСЕ, нацэленае на атрыманне перш за ўсё практычных выгод з нашага членства ў гэтай арганiзацыi. Гэта дазволiла пераключыць супрацоўнiцтва з АБСЕ з вострых палiтызаваных тэмаў на канкрэтныя карысныя праекты.

Палiтык заявiў таксама, што задача паступовага "размарожвання" адносiнаў з ПАСЕ працягвае заставацца актуальнай на найблiжэйшую перспектыву. Ён нагадаў, што Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы з’яўляецца дарадчым прадстаўнiчым органам тых краiн, што ўваходзяць у склад Савета Еўропы. Беларусь жа членам гэтай арганiзацыi не з’яўляецца. Раней айчынны парламент меў статус спецыяльна запрошанага, аднак ён быў прыпынены. "Палата прадстаўнiкоў трэцяга склiкання рабiла актыўныя крокi па аднаўленнi свайго статусу, мелiся актыўныя кантакты, таму прапануецца працягнуць пачатую работу i сфармiраваць дэлегацыю Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па здзяйсненнi кантактаў з ПАСЕ ў колькасцi шасцi дэлегатаў i шасцi намеснiкаў (па чатыры — ад Палаты прадстаўнiкоў, па два — ад Савета Рэспублiкi)".

Цэнтральнаеўрапейская iнiцыятыва ва ўзнаўляльнай энергii

Анатоль Паўловiч, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па прамысловасцi, ТЭК, транспарце, сувязi i прадпрымальнiцтве, у гутарцы з журналiстамi адзначыў: "У нас даўнiя традыцыйныя, добра ўсталяваныя адносiны з дзяржавамi, якiя ўваходзяць у Цэнтральнаеўрапейскую iнiцыятыву, асаблiва ў парламенцкiм складнiку. Папярэднiя чатыры гады былi насычаныя абсалютна канкрэтнымi дзеяннямi, у тым лiку ў 2007 годзе мы прымалi парламенцкую дэлегацыю з краiн Еўропы, якiя ўваходзяць у Цэнтральнаеўрапейскую iнiцыятыву, i праводзiлi стварэнне агульнага камiтэта на базе парламента нашай краiны. Гэта былi вельмi прадуктыўныя адносiны, мы пачалi падрабязна абмяркоўваць сiтуацыю па развiццi малога i сярэдняга бiзнэсу, прыступiлi да разгляду многiх пытанняў, звязаных з узнаўляльнай энергетыкай — тое, чым багатая Еўропа. I ў плане развiцця гэтых працэсаў у нашай краiне, безумоўна, гэта тэма вельмi актуальная".

Iмпульс для мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва дадзены, застаецца толькi чакаць ад народных абраннiкаў слушных i запатрабаваных iнiцыятыў.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты вызначылiся з прадстаўнiцтвам у мiжпарламенцкiх структурах Для дзеячаў законатворчасцi важна не толькi "варыцца" ў праблемах уласн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика