ТРУБА ПРАНІЗАЛА МАРШРУТКУ
ТРУБА ПРАНІЗАЛА МАРШРУТКУ
Нечуваная для Гродна аварыя адбылася вечарам 12 лiстапада. На вулiцы Будзёнага сутыкнулiся "Форд-Транзiт" i "Рэно-Клiа". Маршрутнае таксi з пасажырамi рухалася з боку чыгуначнага вакзала, легкавы аўтамабiль справа ад яго ўязджаў на перакрыжаванне. Удар атрымаўся датычным, аднак пасля сутыкнення мiкрааўтобус змянiў траекторыю i левымi коламi заскочыў на тратуар. Там "Форд" урэзаўся ў бар’ерную агароджу. Не вытрымаўшы нацiску, металiчная канструкцыя зламалася. Частка трубы агароджы ўваткнулася ў мiкрааўтобус i дайшла практычна да паловы салона. Пры гэтым малады пасажыр, якi сядзеў справа ад вадзiцеля маршруткi, атрымаў найцяжэйшую траўму нагi, i быў шпiталiзаваны. (у выніку траўмы частку нагі прыйшлося ампутаваць.) Хто праехаў на забаронны сiгнал святлафора, высвятляецца, аднак вiдавочна, што кiмсьцi з вадзiцеляў былi парушаны правiлы праезду рэгулюемага перакрыжавання. Цiкава, што лiтаральна напярэдаднi (11 лiстапада) вадзiцель мiкрааўтобуса здзейснiў ДТЗ на вулiцы Горкага: сутыкнуўся з "Фольксваген-Гольфам". Тады пашкоджаннi атрымалi толькi транспартныя сродкi. Алег ДУК, старшы iнспектар УДАI УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нечуваная для Гродна аварыя адбылася вечарам 12 лiстапада. На вулiцы Будзёнага сутыкнулiся "Форд-Транзiт" i "Рэно-Клiа".
|
|