Морг. І там бяруць
Морг. І там бяруць
Судом Полацкага раёна разгледжана незвычайная крымiнальная справа — судзiлi работнiкаў морга за... прыняцце незаконнага ўзнагароджання. Як паведамiла старшы памочнiк пракурора Вiцебскай вобласцi Iрына Таўтын, два санiтары Полацкага мiжраённага патолагаанатамiчнага аддзялення Вiцебскага абласнога клiнiчнага патолагаанатамiчнага бюро падазравалiся ў тым, што бралi грошы са сваякоў нябожчыкаў за мыццё трупаў. А павiнны былi гэта рабiць бясплатна, бо такая праца ўваходзiла ў iх службовыя абавязкi. Атрымаўшы згоду сваякоў на перадачу грошай, прадпрымальныя санiтары складалi заявы i дамовы на аказанне рытуальных паслуг i атрымлiвалi ад сваякоў нябожчыка наяўныя грошы, сума якiх у некалькi разоў перавышала максiмальна магчымы кошт рытуальных паслуг. Частку грошай, атрыманых ад сваякоў нябожчыка, аплачвалi ад iмя заказчыкаў на рахунак абласнога патолагаанатамiчнага бюро, а астатнiя дзялiлi. Усяго абвiнавачаным iнкрымiнавалася ўчыненне 17 такiх эпiзодаў. Пракурорскiя супрацоўнiкi падлiчылi, што гэтыя дзялкi ў моргу незаконна зарабiлi на мыццi трупаў каля 1 мiльёна 780 тысяч рублёў. За адну паслугу бралi ў сярэднiм па 100 тысяч беларускiх рублёў. На судзе яны поўнасцю прызналi сваю вiну. Гэта i iншыя змякчальныя абставiны па справе далi суду падставу прымянiць да двух санiтараў пакаранне ў выглядзе абмежавання волi тэрмiнам на адзiн год кожнаму без накiравання ў папраўчую ўстанову. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Судом Полацкага раёна разгледжана незвычайная крымiнальная справа — судзiлi работнiкаў морга за... прыняцце незаконнага ўзнагароджання. Як паведамiла |
|