Сітуацыя ў беларускай ахове здароўя iстотна паляпшаецца
Сітуацыя ў беларускай ахове здароўя iстотна паляпшаецца
Такую ацэнку даў мiнiстр аховы здароўя Беларусi Васiль Жарко на сумесным пасяджэннi ў Маскве калегii Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi i Мiнiстэрства аховы здароўя i сацыяльнага развiцця Расii. У пацвярджэнне Васiль Жарко прывёў наступныя факты: за 9 месяцаў гэтага года рост колькасцi народжаных у Беларусi склаў 4 працэнты. Пры гэтым паказчык дзiцячай смяротнасцi не перавысiў 4,5 прамiле, што адпавядае еўрапейскаму ўзроўню, а паказчык мацярынскай смяротнасцi знiзiўся да 2,5 на 1 тыс. народжаных. Паводле слоў мiнiстра, у краiне фiксуецца знiжэнне смяротнасцi ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў, хваробаў страўнiкава-кiшачнага тракту, iншых прычын. Дасягнута змяншэнне захваральнасцi на туберкулёз на 13 працэнтаў. Чакаецца ў Беларусi i рост сярэдняй працягласцi жыцця. Паводле прагнозу, у 2008 годзе яна складзе 70,2 года, прытым што яшчэ ў 2002 годзе гэты паказчык дасягаў толькi 68 гадоў. У мужчын сярэдняя працягласць жыцця за гэты перыяд узрасце з 62 да 64 гадоў, у жанчын — з 74 да 76,2 года. Прыведзеныя лiчбы ўразiлi мiнiстра аховы здароўя i сацыяльнага развiцця Расii Таццяну Голiкаву. "Думаю, што многiя расiйскiя калегi прыемна здзiўлены, — сказала яна. — Уцешна, што нашы блiжэйшыя суседзi змаглi дасягнуць такiх паказчыкаў". БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую ацэнку даў мiнiстр аховы здароўя Беларусi Васiль Жарко на сумесным пасяджэннi ў Маскве калегii Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi i Мiнiстэрств
|
|