21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб выкладаць гісторыю на мове, трэба атрымаць згоду бацькоў і дзетак

26.08.2009 14:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 ноября 2008 Общество
Фёдар Іваноў, Еўрапейскае радыё для Беларусі 10 - і 11-класнікі яшчэ не вывучалі гісторыю Беларусі ў гэтым годзе. З-за скарачэння гадзін і аб'яднання з cусветнай гісторыяй школьнікі будуць вывучаць гісторыю сваёй краіны толькі з трэцяй чвэрці. І, як даведалася Еўрарадыё, гэта яшчэ не ўсе "асаблівасці" вывучэння гісторыі Беларусі пасля рэформы.
Намесніца дырэктара школы №52 Валянціна Петрыкевіч кажа, што год таму гісторыя Беларусі вывучалася 34 гадзіны ў год. Сёння ад яе засталося толькі 19 гадзін.

Валянціна Петрыкевіч: "Гісторыя Беларусі ва ўсіх школах з гэтага года будзе вывучацца з трэцяй чвэрці адну гадзіну ў тыдзень. 19 тыдняў — значыць, дзевятнаццаць гадзін. Раней таксама была адна гадзіна ў тыдзень, але гэта было на працягу ўсяго года. У нас было 34 тыдні вучэбных".

Паводле слоў выкладчыка ліцэя горада Барань Таццяны Лабанавай, у 10-м класе гісторыя Беларусі вывучаецца пачынаючы з перыяду… Беларусь у складзе Расійскай імперыі!

Таццяна Лабанава: "А паўтарэнне ― вось гэта ў іх прапушчана. То бок, яны толькі XIX і ХХ стагоддзі пачынаюць ― Беларусь у складзе Расійскай імперыі".

Як удакладняе настаўнік Талькаўскай сярэдняй школы Наталля Іллініч, сёння ў адзінаццатым класе праграму колішняга 10-га класа праходзяць "па вярхах".

Наталля Іллініч: "Проста аглядна. Каштоўнасці антычнага і старажытнага свету. За адзін урок тое, што мы раней праходзілі паўгода ў 10 класе".

"У выніку, калі ёсць жаданне ― можна самім паўтарыць", — кажа метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Ларыса Жарко. Паводле слоў метадыста, на паўтарэнне гісторыі Беларусі да XIX стагоддзя ў праграме адводзіцца цэлыя 3 (!) гадзіны.

Ларыса Жарко: "Ідзе тры ўступных урока. У "Настаўніцкай газеце" усё гэта было апублікавана".

Аўтар школьнага падручніка па гісторыі Беларусі, выкладчык гістфаку БДУ Павел Лойка кажа, што і раней гісторыю вывучалі па-мінімуму. Што тады казаць пра тое, што адбываецца цяпер:

Павел Лойка: "Вядома, я гэта не вітаю. Я стаяў ля вытокаў, калі ўводзілі ў школах гісторыю Беларусі. Гэта быў яшчэ 93-ці год. Выбралі тое, што ў нас асобна будзе вывучацца сусветная гісторыя, асобна — гісторыя Беларусі. Іх і так, гэтых гадзін, было не так шмат - адзін урок на тыдзень. Гэта мінімум хаця б 1 гадзіна на тыдзень".

Зусім дзіўная сітуацыя, паводле слоў саміх выкладчыкаў, з вывучэннем гісторыі Беларусі на матчынай мове.

Таццяна Лабанава: "Проста даходзіць да смешнага. Калі мы жадаем выкладаць па-беларуску, мы павінны атрымаць згоду бацькоў і дзяцей. А потым замовіць падручнікі на беларускай мове".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 ноября 2008 Общество Фёдар Іваноў, Еўрапейскае радыё для Беларусі 10 - і 11-класнікі яшчэ не вывучалі гісторыю Беларусі ў гэтым годзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика