21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фотафакт. Рэстаўрацыя палаца Сапегаў у Ружанах

26.08.2009 14:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 ноября 2008 ОтКлик
Наша Ніва

Ад жніўня гэтага году вядуцца рэстаўрацыйныя працы ў ружанскім палацы Сапегаў.

Ружанскі палац Сапегаў, закладзены ў пачатку XVII ст., прычакаў такі ўвагі з боку рэстаўратараў. Гэта, бадай, першыя рэстаўрацыйныя працы за гады незалежнасьці краіны. Яшчэ ў 2004 годзе Ружанскі палац у ліку 26 помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны, быў уключаны ў абласную праграму разьвіцьця турыстычнай галіны. І ня дзіва. Палац у стылі позьняга барока з элемэнтамі клясыцызму, беларускі Вэрсаль, як яго яшчэ называюць, знаходзіцца на надзвычай папулярным маршруце Берасьце — Пружаны — Ружаны — Косава.



Найперш спэцыялісты "Берасьцерэстаўрацыі" плянуюць аднавіць галоўную браму і флігеляў, што да яе прымыкаюць. Тут мяркуецца стварыць музэй ды іншыя аб’екты турыстычнай інфраструктуры.

Палац Сапегаў моцна пацярпеў у гады І Сусьветнай вайны. Да нашых дзён датрывалі галоўны і ўсходні карпусы палацу, аркады, галоўная брама і бакавыя флігелі. У савецкія часы былі пачалі аднаўляць галоўную браму, але пасьля распаду СССР працы спыніліся. Тыя ўмацаваньні з чырвонай цэглы пачынаюць пакрысе разбурацца.

Ад жніўня гэтага году рэстаўрацыйныя працы ў ружанскім палацы аднавіліся.

Як сьведчыць шыльда каля галоўнай брамы, праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Эўрасаюзу ў рамках праграмы добрасуседзтва. Адна дэталь на той шыльдзе пакідае непрыемнае ўражаньне: назва нашай краіны па-ангельску — Byelorussia — патыхае "саўком".



Тым часам, напрыканцы лета студэнты Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аляксандра Пушкіна правялі археалягічныя раскопкі каля ўсходняга флігелю. Паводле кіраўніцтва "Берасьцерэстаўрацыі", тэмпы і аб’ём рэстаўрацыйных працаў будуць залежыць ад фінансаваньня. Пакуль што яно, гледзячы па ўсім, досыць сьціплае. Прынамсі актыўнасьці, падобнай да працаў у Нясьвіжы, дакладна не назіраецца. Можа гэта й да лепшага.

Тут некалі быў тэатар.

Аркада.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 ноября 2008 ОтКлик Наша Ніва Ад жніўня гэтага году вядуцца рэстаўрацыйныя працы ў ружанскім палацы Сапегаў.Ружанскі палац Сапегаў, закладзены ў пачатку XVII ст., прычакаў такі ўвагі з боку рэстаўратараў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика