21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Далейшае развіццё адносiнаў Беларусi з ЗША залежыць ад дзеянняў амерыканскага боку

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Далейшае развіццё адносiнаў Беларусi з ЗША залежыць ад дзеянняў амерыканскага боку

Захад абсалютна не разумее i не ўяўляе, якiя працэсы адбываюцца ў Беларусi. Такую думку выказаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю газеце "Thе Wаll Strееt Jоurnаl", паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

"Захад патрабаваў ад нас вызвалiць Казулiна, плюс яшчэ (незразумела толькi навошта?) бiзнесменаў, якiя парушылi падатковае заканадаўства. За такiя парушэннi ў Амерыцы людзi няхутка выйшлi б з турмы. Яны цалкам па справе былi асуджаны. Нiкому не дадзена права ўзрываць на спакойных мiнскiх вулiцах выбуховыя ўстройствы, нiкому не дадзена права парушаць падатковае заканадаўства. Як у Амерыцы, так i ў нас такiх парушэнняў хапае. Але чамусьцi Захад убачыў у гэтым палiтычны падтэкст. Добра, убачылi палiтычны падтэкст i думалi, што калi Прэзiдэнт выпусцiць iх (так званых палiтзняволеных), то яны перавернуць краiну i зусiм iншая сiтуацыя тут складзецца. Мы iх вызвалiлi задоўга да парламенцкiх выбараў. Скажыце, што яны перавярнулi ў краiне? Вось факт таго, што Захад не разумее, што адбываецца ў Беларусi, i няправiльна ацэньвае ролю i значнасць некаторых палiтыкаў. Захад яшчэ раз пераканаўся, што не толькi яны, але i ўся наша так званая апазiцыя, якая ходзiць да амерыканцаў, да еўрапейцаў, каб iм толькi выдзелiлi якiя-небудзь сродкi на iснаванне, нiчога не можа зрабiць", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы таксама дадаў: "А калi ўжо Захад на вызваленнi Казулiна настойваў i ў залежнасць ад гэтага ставiў вырашэнне сур’ёзных праблем у адносiнах з Беларуссю, няўжо для нас гэта праблема? Добра, адпусцiлi. І атрымалi ад гэтага вялiкiя палiтычныя дывiдэнды. А Захад яшчэ раз пераканаўся, што нi ён, нiхто iншы, хто стаiць з iм побач, — яны нiчога тут не варты. Яны сёння ужо адыграныя фiгуры. Мы ж атрымалi станоўчы эфект. I Захад гэта ацанiў як рух да дэмакратыi".

Пры гэтым Прэзiдэнт задаў рэзоннае пытанне: аб якiх палiтзняволеных можа iсцi размова, калi ёсць канкрэтны артыкул у Крымiнальным кодэксе? "Мы ж не ўтойваем, за што яны асуджаны, i ёсць матэрыялы, у тым лiку i вiдэаматэрыялы. Ад гэтага ж нiкуды не пойдзеш. Еўропа i Амерыка расцанiлi нашы дзеяннi як крок Беларусi ў нармальным напрамку. Дзякуй iм за гэта", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Далейшае развiццё адносiнаў Беларусi са Злучанымi Штатамi Амерыкi залежыць ад дзеянняў амерыканскага боку.

"Усё залежыць ад Амерыкi. Калi Амерыка зацiкаўлена ў развiццi адносiнаў з намi без выбудоўвання якiх-небудзь дадатковых бар’ераў i папярэднiх умоў, то мы сур’ёзна ў гэтым плане рушым наперад, i амерыканцы будуць задаволены супрацоўнiцтвам з Беларуссю", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што Беларусь i ЗША павiнны вярнуцца да таго этапа i якасцi ў адносiнах, якiя былi да крызiсу, i пачаць весцi дыялог. "Я думаю, амерыканцы зразумелi, што Беларусь — ключавая краiна ў Еўропе i з ёй трэба супрацоўнiчаць", — дадаў ён.

Што датычыцца скарачэння штату амерыканскага пасольства ў Беларусi i беларускага ў ЗША, Прэзiдэнт заўважыў, што "невырашальных пытанняў няма". "Дапусцiм, Дзярждэпартамент ЗША ведае, што мы хочам бачыць ад амерыканцаў, i яны ведаюць, якiя патрабаваннi ў нас тут да Злучаных Штатаў Амерыкi. Мы ведаем iх патрабаваннi. Таму тут трэба заканчваць гэты працэс i дамаўляцца. Мы павiнны пачаць дыялог", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

"Пасольства для таго i iснуе, каб нармалiзоўваць, устанаўлiваць добрыя адносiны памiж дзяржавамi. Мы гатовы ў гэтым напрамку рухацца. Але зноў жа — мяч на полi амерыканцаў", — падвёў вынiкi Прэзiдэнт.

"Калi б не санкцыi, то ў гэтым годзе мы паставiлi б на амерыканскi рынак прадукцыi на суму каля мiльярда долараў. Мы маглi б мець 10 мiльярдаў з Амерыкай тавараабароту i перспектывы ў гэтых адносiнах вельмi вялiкiя. Iнвестыцыi амерыканскiя важныя. Для нас вельмi важна высокатэхналагiчнае абсталяванне, якое вырабляецца ў ЗША. Але калi амерыканцы не будуць яго пастаўляць, мы яго знойдзем у Еўропе, а не ў Еўропе — дык у Азii", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

"У гандлi з Амерыкай, паўтараю, у нас вялiкiя перспектывы. Што такое мiльярд для ЗША i Беларусi, калi мы з Расiяй маем сёння пад $35 млрд тавараабарот?" — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Беларусi ўдалося дыверсiфiкаваць свой экспарт. "Калi ў цэлым гаварыць, то мы сёння ўжо менш за палову экспартнай прадукцыi пастаўляем у Расiю. А раней 80 працэнтаў пастаўлялi. Цяпер прыкладна столькi, колькi i ў Расiю, мы пастаўляем у Еўрапейскi саюз", — сказаў Прэзiдэнт.

Адмова Мiжнароднага валютнага фонду ў выдачы Беларусi крэдыту будзе рашэннем, абумоўленым палiтыкай, а не эканамiчнымi прычынамi. Такую думку выказаў Прэзiдэнт Беларусi.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Мiжнародны валютны фонд прызнаў прагрэс Беларусi па ўсiх напрамках. "Перагаворы завяршаюцца, наш прагрэс яны прызналi па ўсiх напрамках. Так, яны нам робяць некаторыя заўвагi, часам справядлiвыя, i мы на iх неадкладна рэагуем".

Паводле слоў Прэзiдэнта, адной з заўваг МВФ да Беларусi стала павышэнне ў лiстападзе ва ўмовах крызiсу заработнай платы. "Але ў нас людзi не такiя багатыя, нават калi мы i павысiлi гэту заработную плату, дык гэта не намнога. Яны маюць рацыю, што ва ўмовах крызiсу заработную плату не павышаюць. Аднак мы гэта рашэнне прынялi яшчэ да фiнансавага крызiсу ў Еўропе i Амерыцы. Таму яго цяпер адмяняць няправiльна", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Незадаволены МВФ i вельмi нiзкiм узроўнем аплаты насельнiцтвам камунальных паслуг. Аляксандр Лукашэнка прызнае справядлiвасць гэтых заўваг. Аднак, паводле яго слоў, "наша насельнiцтва не такое багатае, каб поўнасцю аплачваць камунальныя паслугi". "Хоць мы паступова i павышаем гэту плату. Памалу i мы, як i вы, прыйдзем з часам да таго, што наша насельнiцтва будзе на 100 працэнтаў разлiчвацца за камунальныя паслугi. А пакуль гэта не так, i заўвагi гэтыя мы прымаем", — адзначыў беларускi лiдар.

Што ж датычыцца крэдытаў МВФ, то, на думку Прэзiдэнта, Беларусь "абыходзiлася без iх i раней, у вельмi цяжкiя для рэспублiкi часы".

"Цяпер не дадуць — дык мы будзем з гэтага зыходзiць у супрацоўнiцтве з МВФ, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я як Прэзiдэнт, кiраўнiк дзяржавы, папярэдзiў i ўрад, i старшыню Нацыянальнага банка, калi ў гэтай сiтуацыi, пры нашай сiтуацыi (а яна не такая, як у iншых дзяржавах, якiм яны выдаюць крэдыты) яны нам не дапамогуць, то навошта нам гэта супрацоўнiцтва? Мы з’яўляемся членам МВФ, узносы плацiм, рэгулярна прысутнiчаем на пасяджэннях Мiжнароднага валютнага фонду. Дык навошта гэта, калi да нас будзе такое стаўленне?"

"Сёння цэны на вуглевадародную сыравiну значна знiзiлiся. Я не думаю, што будзе правiльным, калi Расiя ўзнiме ў гэтай сiтуацыi цэны на прыродны газ. Вы ведаеце, што цана, якая закладзена ў нашым бюджэце, — гэта $140".

На яго думку, пытанне цаны газу — гэта, перш за ўсё, пытанне прысутнасцi беларускiх тавараў на расiйскiм рынку. "Калi ў Беларусi будзе ў 2-3 разы цана на газ вышэйшая, чым у расiйскiх спажыўцоў, то як мы зможам канкурыраваць з iмi на расiйскiм рынку? I што гэта тады за адзiная Саюзная дзяржава, калi ёсць такая рознiца? Правiльна пастаўлена пытанне? Правiльна. Тым больш, што мы некалi дамовiлiся, што ў суб’ектаў гаспадарання i ў Расii, i ў Беларусi павiнны быць аднолькавыя ўмовы, у тым лiку i па цане на энергасыравiну. Таму калi мы хочам рухацца ў Саюзе, то тут павiнны быць роўныя ўмовы. Няхай па 200, па 300 долараў газ, але гэта павiнны быць аднолькавыя ўмовы як у Расii, так i ў Беларусi", — перакананы Прэзiдэнт.

Адказваючы на пытанне аб выказаных нядаўна ў Расii прапановах па змяненнi Канстытуцыi РФ, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "ацэньвае гэта спакойна".

"Хочуць яны змянiць Канстытуцыю, прадоўжыць прэзiдэнцкi тэрмiн да 6 гадоў, а тэрмiн паўнамоцтваў заканадаўчага органа да 5 — калi ласка, гэта iх справа. Думаю, для нас гэта не прынцыповае пытанне. У нас з Расiяй няма якiх-небудзь незразумелых пытанняў у адносiнах — абсалютна ўсё зразумела, хоць мы не пра ўсё можам дамовiцца адразу, здараюцца i нейкiя там супярэчнасцi. Але мы абсалютна разумеем адзiн аднаго", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

БЕЛТА.

.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Захад абсалютна не разумее i не ўяўляе, якiя працэсы адбываюцца ў Беларусi. Такую думку выказаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю газец
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика