Генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў назначаны начальнікам Ваеннай акадэмii Беларусi
Генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў назначаны начальнікам Ваеннай акадэмii Беларусi
Кiраўнiк дзяржавы назначыў генерал-маёра Сяргея Бобрыкава начальнiкам Ваеннай акадэмii Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады начальнiка 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкi прапаршчыкаў i малодшых спецыялiстаў Узброеных Сiлаў. Узначалiць гэты цэнтр палкоўнiк Валерый Гнiлазуб. Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра Сяргея Лемяшэўскага начальнiкам Галоўнага штаба — першым намеснiкам камандуючага Ваенна-паветранымi сiламi i войскамi процiпаветранай абароны Узброеных Сiлаў, вызвалiўшы яго ад пасады камандуючага войскамi Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сiлаў i войскаў процiпаветранай абароны Узброеных Сiлаў. Гэту пасаду зойме палкоўнiк Аляксандр Пашукевiч. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы назначыў генерал-маёра Сяргея Бобрыкава начальнiкам Ваеннай акадэмii Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады начальнiка 72-га
|
|